Цэнтр Палітычнага Аналізу і Прагнозу

Калі заўтра не будзе Лукашэнкі…

Лукашэнка па прычыне кепскага стану здароў’я хуценька вярнуўся ў Менск. Магчыма ён пакрыўдзіўся на тое, што яго згубілі на Чырвоным пляцу. Але, усе зьвярнулі ўвагу на тое, што ён не ў форме.

Чытачы пытаюцца, што рабіць, калі ён раптоўна памрэ? 

Як будуць развівацца падзеі ў дадзеным выпадку я пісаў яшчэ ў 2015 годзе. Хіба ў 2017 (магчыма 2019) пытаньне ўзьнікла ізноў (Лукашэнка зьнік на некалькі дзён, беларускія СМІ, з падачы расейскага ТГ-каналу @незыгаря, пачалі казаць пра інсульт.

 Дыскусія ў грамадстве трывала доўга. Дык як будуць развівацца падзеі і як на йх рэагаваць.

1. Сьмерць дыктатара ў сёньняшняй сітуацыі не абавязкова азначае імгненнае падзеньне сістэмы. Напэўна бліжэйшае атачэньне прыхавае ягоную сьмерць, пакуль вырашыць пытаньне забясьпячэньня стабільнасьці і канролю ў краіне. Кіроўны клас разумее, што калі ён не ўтрымае ўладу, йх чакае жорсткая расплата. Спадзявацца на тое, што яны разбягуцца, наіўна;

2. Выключную ролю будзе гуляць лукашэнкаўская Рада Бясьпекі на чале з Вальфовічам. Група ўстановіць калектыўнае кіраваньне на пэўны час, магчыма нават і выбары прызначаць не будуць, бо небясьпечна;

3. Яўнага фаварыту ў групе няма. Не вядома, ці група пагодзіцца на тое, каб перадаць уладу Віктару Лукашэнцы (калі папярэдне гэта не было вырашана), як кампраміснай фігуры. Не гледзячы на тое, што Віктар па-за публічнай палітыкай ён мае пэўны кантроль над сілавымі структурамі і верагодна група Віктара будзе намагацца каб улада засталася ў ягоных руках. Магчыма ў іх ужо прапісан сцэнар на такі выпадак.

4. Ключавую ролю ў перадачы ўлады ў Беларусі і стабілізацыі сістэмы будзе гуляць Масква. Яна, безумоўна будзе падтрымліваць «сваю каманду» для йх больш прымальны хто-небудзь з прарасейскіх сілавікоў, такіх як Вальфовіч. Таму могуць узьнікнуць пэўная ўнутраная канфрантацыя паміж рознымі групамі. У сваю чаргу сілавы блок адчувае, што дзякуючы менавіта ім, сістэма захавалася пасьля 2020, таму яны будуць лічыць, што ўлада па праву належыць ім, а не клану Лукашэнкі;

5. Націск сістэмы на грамадства не аслабне, калі толькі не ўзьнікне ўнутры групавы хаос. Але грамадства разгублена і неарганізавана для хуткай рэакцыі і жорсткіх дзеяньняў (спыненьне працы, блакіроўка транспартных спалучэньняў, дзеяньні ў рэгіенах, захопы будынкаў, барыкады). На дадзены момант, структур, сетак і механізмаў каардынацыі не пакуль няма, як і яснага плану, што рабіць калі сьмерць вырашыць пытаньне Лукашэнкі. Верагоднай рэакцыяй беларусаў будзе наступае, «прыязджай сюды і рабі рэвалюцыю». 

Дадам, што Масква не дазволіць адбыцца народнай рэвалюцыі і скіруе сродкі для падтрыманьня сістэмы. 

У сваю чаргу, ОСТ-кабінет і блізкія да яго структуры, не маюць канцэпцыі дзеяньня і рэсурсаў для яе рэалізацыі.

Што можна рабіць у такой сітуацыі:

1. Беларускае грамадства павінна разумець, што паўплываць на сітуацыю можна толькі праз агульны пратэст, страйк і сабатаж. Насельніцтва павінна быць моцна зматывавана для такіх дзеяньняў, а таксама быць ўпэўнена ў тым, што іх актыўнасьць будзе падтрымана звонку;

2. Таксама павінен быць аўтарытэтны цэнтр каманды і кіраваньне якога знойдуць водгук унутры краіны. Не ўпэўнены ў тым, што ОСТ- Квбінет захавалі моцны ўплыў на беларусаў, асабліва калі гаворка вядзецца пра супраціў. Але чаканьні на аператыўнае рэагаваньне ў Беларусі будзе немалы;

3. Адзінай структурай, якая можа аказаць рэальную падтрымку паўстаўшаму народу з’яўляецца Полк Каліноўскага, які да гэтага моманту павінен мець план уваходу ў Беларусь і «зяленае сьвятло» ад Украіны;

4. ПКК таксама можа паспрабаваць увайсьці ў Беларусь да пачатку пратэстаў у Беларусі і стаць каталізатарам унутранага супраціву. Гэты пратжст неабходны для маштабнага ціску на сістэму. Але дзеяньні, думкі, воля павінны быць кансалідаваны і скаардынаванымі ў крытычны момант.

5. Каардынацыя і кансалідацыя розных суб’ектаў можа адбывацца праз сталае інфармаваньне. Не гледзячы на тое, што грамадства стомленая, сьмерць Лукашэнкі можа надаць усеагульны, нацыянальны імпульс.

Таму ўводзіць такую стратэгію дзеяньня, фарміраваць хаду думак унутры краіны трэба зараз.

Сьмерць — уваход ПКК+пратэсты/сабатаж. Як першы этап. Разам з гэтым сутыкненьні з лаяльнымі карнымі структурамі непазьбежны, як і з расейскім кантынгентам. Адгалінаваньні гэтага сцэнару могуць быць рознымі.

Павел Усаў