Пра Цэнтар

Цэнтр палітычнага аналізу і прагнозаў (ЦПАП) — незалежная беларуская аналітычная пляцоўка, якая займаецца даследаваннем палітычных, геапалітычных і міжнародных працэсаў, аналізам рэгіянальнай бяспекі і прагназаваннем асноўных тэндэнцый палітычнага развіцця.

Асноўная ўвага Цэнтра скіраваная на Беларусь, Расею і краіны Усходняй і Цэнтральнай Эўропы, а таксама на вывучэнне міжнародных адносінаў, гібрыдных пагрозаў, рэгіянальных канфліктаў і трансфармацыі сучаснай сістэмы міжнароднай бяспекі.

Асобным напрамкам дзейнасці з’яўляецца вывучэнне стратэгій і механізмаў уплыву аўтарытарных рэжымаў, дзейнасці палітычных і дзяржаўных інстытутаў, а таксама ролі знешніх актараў у фармаванні рэгіянальных палітычных працэсаў.

Цэнтр ажыццяўляе аналітычныя даследаванні, маніторынг палітычных і бяспековых працэсаў, рыхтуе экспертныя ацэнкі, прагнозы і рэкамендацыі для прадстаўнікоў дзяржаўных установаў, аналітычных структураў, навуковай супольнасці і міжнародных партнёраў.

Цэнтр імкнецца спалучаць грунтоўны даследчы падыход з практычнай аналітыкай, забяспечваючы аб’ектыўную ацэнку падзей, выяўленне патэнцыйных рызык і распрацоўку сцэнароў далейшага развіцця сітуацыі.