Абодва бакі збройнага канфлікту на Данбасе адрэагавалі на заяву Лукашэнкі пра гатовасць даслаць беларускі вайсковы кантынгент з міратворчаю місіяй на ўсход Украіны. Паводле кіраўніцтва гэтак званай Данецкай народнай рэспублікі, было б вельмі добра, каб жаўнеры Лукашэнкі сталі на лініі супрацьстаяння, аддзяліўшы тэрыторыю, падкантрольную ДНР і ЛНР, ад астатняй Украіны. Афіцыйны Кіеў адказаў катэгарычным «не». На гэтую тэму ў «Гарачым каментары» разважае палітолаг Павел Усаў.