“Пры кіраванні аднастайнай дактрынальнай большасці дэмакратыя
можа апынуцца ня менш тыранічнай, чым горшая з дыктатур.”
Фрыдрых фон Хаек
У нядзелю ў Варшаве скончылася чарговая канферэнцыя “Новая
Беларусь”. Дагэтуль былі апублікаваны сацыялагічные даследванні цэнтра
Вардамацкага і Chatham house, а таксама некалькі рэзанансных інтэрвью і
ток-шоў. Адной з галоуных тэм, якакя аб’ядноўвала гэныя падзеі быу
геапалітычны і цывілізацыйны выбар беларусаў, а дакладна невялікая
падтрымка з боку насельніцтва змены існуючага курсу. Іншае пытанне як
насельніцтва Беларусі яго ўяўляе.
Яшчэ да 20 году нягледзячы на інтэграцыйны працэсс з Расеяй, які
цягнуўся з сярэдзіны 90-х гадоў (АДКБ, Мытны Звяз, Саюзная Дзяржава)
сярод насельніцтва было распаўсюджана меркаванне, што Беларусь –
нейтральная дзяржава, якая праводзіць так званую шматвектарную палітыку і
павінна сябраваць з усіма – і з Расеяй, і з Еўразвязам, і з Штатамі, і з Кітаем.
Калі казаць пра ўнутраную палітыку, то існавала так званая
грамадзянская дамова, згодна з якой Лукашэнка дазваляў усім жыць
прыватным жыццём, займацца бізнэсам, падарожнічаць, вывучацца і
працаваць за мяжой, але толькі пры ўмове асабістай лаяльнасці і неўмяшанні
ў палітыку. Прапаганда і многія рэжымныя мерапрыемствы былі з большага
факультатыўныя і існавалі цалкам легальныя спосабы няўдзелу (другая
справа, што шмат хто ня бачыў нічога благога ў тым каб саўдзельнічаць).
Такі сваеасаблівы блок камуністаў і беспартыйных.
І так большасць жыла яшчэ з сярэдзіны 90-х гадоў: нічым не цікавіліся,
не звярталі ўвагі ні на якія злачынствы (якіх за той час было бясконца шмат),
а калі што – добра ведалі ў які бок трэба глядзець, каб нічога ня бачыць.
Расея таксама не драмала і паступова праз ўплыў амаль у кожнай галіне
жыцця працягвала русіфікаваць Беларусь не сустракаючы амаль ніякага
супраціву, а шмат у чым нават наадварот. На падзеі ў іншых краінах як
напрыклад “Рэвалюцыю руж” у Сакартвеле, або першы і другі украінскія
майданы і на наступныя падзеі большасць грамадзян глядзелі скрозь расейскі
інфармацыйны фільтр, таму і стаўленне было адпаведнае.
БССР – Бяспека, Стабільнасць, Справядлівасць, Развіццё.
Формула з дапамогай якой Лукашэнка меў поспех, лаяльнасць і нават
падтрымку з боку насельніцтва. Я не кажу пра тое, як гэта працавала
насамрэч, але ў адчуванні большасці гэта працавала. І руйнаваць формулу
Лукашэнка пачаў сам: спачатку дэкрэт нумар тры, пасля рэакцыя на
пандэмію ковід 19, а пазней – сапраўднае буянства, якое пачалося падчас
электаральнай кампаніі 2020 года і працягваецца да гэтага часу. Але зара не
аб гэтым.
У адрозненне ад электаральных кампаній 2006 і 2010 дзе кандыдатамі
ад апазіцыі ставіліся выразныя мэты змены як зняшняга, так і
ўнутрыпалітычнага курсу, у 2020 годзе такога нават блізка не было. Галоўнай
прэтэнзіяй да Лукашэнкі было тое, што ён засядзеўся і больш неэфектыўна
кіруе краінай. Ні пытанне змены мадэлі дзяржавы та сістэмы кіраваннія
(рэформы ў галінах улады), ні пытанне мовы, нацыянальнай культуры,
пераасэнсавання гісторыі та сябе як асобнай нацыі, ні пытанне змены
геапалітычнага выбару і адрыву ад расейскага свету – ніякія з гэных
пытанняў увогуле не ставіліся ні падчас кампаніі, ні пасля. Змяніць “крепкого
хозяйственника” на “эффективного менеджера” і трохі прычасаць існуючую
сістэму, зрабіўшы яе больш сучаснай, адкрытай і арыентаванай на людзей.
Інакш кажучы – формула “БССР 2.0”. Працягваць тую ж “шматвектарнасць”,
інтэграцыю з Расеяй (бо яна ж эканамічна выгадная), нічога не
пераасэнсоўваць і грунтоўна не рэфармаваць, ніадкуль не выходзіць і
захоўваць статус кво.
Мінула ўжо тры гады. У Беларусі усё закатана ў асфальт, працягваюцца
рэпрэсіі, ідзе вайна ў якую таксама уцягнута Беларусь, найміты з пвк
“Вагнер” у Беларусі як у сябе, прарасейскія настроі ў грамадстве пад
уплывам прапаганды та адсутнасці альтэрнатыўных медыя паступова
растуць, а пра Беларусь ужо кажуць як пра Failed State та губернію Расеі.
І вось на гэным фоне, на канферэнцыі “Новая Беларусь” спікер
Каардынацыйнай Рады Андрэй Ягораў кажа, што добрыя адносіны
дэмакратычнай Беларусі з Расеяй – наша будучыня, а прадстаўнік штабу
Віктара Бабарыкі і партыі “Вместе” Іван Краўцоў увогуле кажа, што паколькі
пераважная большасць Беларусаў, згодна з сацыялагічнымі даследваннямі, не
падтрымліваюць еўрапейскі вектар развіцця, то ўсе мы, як дэмакраты, мусім
прыслухоўвацца да большасці…
За некалькі хвілін дагэтуль прадстаўнік ПКК у сваім выступе
адзначчыў наступнае: “Стварэнне палітычных партый і рухаў,
заклапочаннасць рэйтынгамі, папулістскія імкненні спадабацца ўсім, ці як
мінімум большасці – падобныя працэссы ня маюць сэнсу ва ўмовах акупацыі,
пры якой ніякія выбары не магчымы. Паўтарым яшчэ раз, таму што лічым
прынцыпова важным для дасягнення поспеху – спачатку дэакупацыя, знос
рэжыму і падрыхтоўка мінімальна неабходных умоў для правядзення
выбараў. Прычым менавіта ў такой паслядоўнасці і прыарытэзацыі.”
І гэта было сказана менавіта пра такую пазіцыю, якую крыху пазней
агучыў Краўцоў – няхай нехта закошт сваёй крыві знясе рэжым, зробіць усю
брудную працу і збярэ на сябе ўвесь негатыў грамадства, якое прагне БССР
2.0, а мы пакуль пачакаем, каб ня несцi нiякай адказнасцi, захаваем
пазітыўнае стаўленне да сябе, пойдзем на выбары, згуляем на тых настроях
прамытага прапагандай грамадства, усім спадабаемся і пераможам. А далей
можна і да пытання сяброўства з РФ вяртацца, бо яно ж такое выгаднае і як
нам увогуле жыць без расейскай нафты і газа?
І якую, спадарства, краіну і сістэму кіравання можна пабудаваць на
такім падыходзе, калі пачынаць з такой хлусні? Як высвятляецца, нажаль,
вельмі шмат для каго, за апошнія 30 год, такія простыя ісціны як “хлусіць –
гэта дрэнна”, “красці – гэта дрэнна” та “здраджваць – гэта дрэнна” – сталі
утопіяй.
Вось і атрымліваецца па выніку, што на першых паслялукашэнкаўскіх
выбарах (якія яшчэ невядома праз колькі гадоў адбудуцца і ці адбудуцца
ўвогуле) мы атрымаем “Лукашизм с человеческим лицом” або БССР 2.0 за
якія і прагаласуе большасць грамадзян і ўсё зноў пачнецца з пачатку.
Dobrovolnik Michal