Па слядах адной ІПСА

“Фашысты будучыні будуць зваць сябе антыфашыстамі”

Уінстан Чэрчыль

30 кастрычніка ў вядомым часопісе Time выйшаў рэзанансны артыкул журналіста Саймана Шустэра, ‘Nobody Believes in Our Victory Like I Do.’ Inside Volodymyr Zelensky’s Struggle to Keep Ukraine in the Fight

Гэтая публікацыя выклікала сапраўдны выбух ва ўкраінскім грамадстве і зноў актуалізаваў праблему расейска-украінскай вайны та дапамогі Украіне для заходняга чытача.

Артыкул быў сапраўды вельмі важным, нават анансаваны ягоны працяг. Выйшаў артыкул у досыць важны, у першую чаргу для Украіны, момант.

У апошнія два гады вялікую папулярнасць у медыйным прасторы атрымала так званае «ІПСА» (інфармацыйна-псіхалагічныя спецыяльныя аперацыі). Прычым адным з першых і найбольш актыўных прасоўвальнікаў гэтага тэрміна быў адыёзны расейскі прапагандыст Юры Падаляка. Тым не менш менавіта ва ўкраінскай інфапрасторы з’явілася дастаткова небяспечная тэндэнцыя называць “іпсам” любую інфармацыю, якая не падабаецца яе спажыўцам. «Гэта расійскае ІПСА!» і далей не мае значэння, што гэта за інфармацыя, хто яе распаўсюджвае і ці карэлюецца яна ўвогуле з рэальнасцю.

Аднак, як вядома, калі ў вас параноя, тое гэта зусім не азначае, што за вамі ніхто ня сочыць. І ад таго, што ва ўкраінскіх (і не толькі) медыя пачалі злоўжываць дадзеным тэрмінам рэальныя расійскія «ІПСА» ня зніклі.

Вельмі падобна, што артыкул Саймана Шустэра ў Time гэта вельмі высокапрафесійная, вельмі якасны «ІПСА», якая, трэба прызнаць, дастаткова паспяховая. Справа ў тым, што тое, чым займаюцца Салаўёў, Кісялёў, Норкін, Тур, Азаронак і ўжо згадваны Падаляка гэта не «ІПСА», а звычайная грубая прапаганда, пабудаваная на жахлівай хлусні, якую досыць проста дэзавуяваць. А якаснае «ІПСА» разлічанае на чытача, які адносна разбіраецца, гэта калі даецца 90-95% праўдзівай інфармацыі, вельмі якасна падабранай і акцэнты ў якой расстаўляюцца такім чынам, каб падводзіць да пэўнай высновы. Пры гэтым фактаж сапраўды праўдзівы, што адразу дае крэдыт даверу да ўсяго тэксту. Але вось сама выснова, гэта тыя самыя 5-10% ключавой хлусні, якая ў выніку ў дадзеным кантэксце зацыкляецца. Па такой схеме працуюць прафесіяналы, а Сайман Шустэр сапраўды з’яўляецца майстрам сваёй справы.

І вось ключавая думка, якую даносяць у гэтым артыкуле і з’яўляецца тымі 5-10%. Факты прадстаўленыя і разсартаваныя ў артыкуле ствараюць наступную карціну: на Банкавай сядзіць «крывавы паяц», які адзіны верыць у перамогу над Масквой, усе астатнія разумеюць немагчымасць гэтага, але асяроддзе прэзідэнта крадзе як у апошні раз і таму і баіцца сказаць Зяленскаму праўду, а вайскоўцы усё разумеюць і проста сабатуюць благія загады і адначасова з гэтым вельмі жадаюць канчаткі вайны і перамір’і, а народ вельмі стаміўся ад вайны і жадае міру.

Фото: Саймон Шустер и Владимир Зеленский во время поездки в Херсон в декабре 2022 (twitter.com/shustry))

На гэтым моманце можна вярнуцца ў 2019 год і ўбачыць там «крывавага барыгу» замест «крывавага паяца», Свінарчукоў замест Ермака і становіцца зразумела, што гэта абсалютна адзін у адзін той самы сцэнар, што быў разыграны тады. Характэрнай асаблівасцю любога гатунку расійскай прапаганды з’яўляецца прыпісванне сваім ворагам уласных праблем, мадэляў паводзін і іншага. Бясконцае зацыкльванне «не мы фашысты — вы фашысты!». Калі казаць пра 2019, трэба прызнаць, што тады ўсё спрацавала вельмі паспяхова.

Але варта памятаць, што гаворка зараз ідзе не пра Зяленскага, як і ў 2019 гаворка ішла не пра Парашэнку. Персона прэзідэнта тут ролі не адыгрывае, а важна тое, што пасаду прэзідэнта Украіны займае чалавек, які адмаўляецца капітуляваць перад Расеяй. Вось і запускаецца гісторыя пра «крывавых» кіраўнікоў які адзін хоча вайны і толькі таму яна і ідзе(!).

“He deludes himself,” one of his closest aides tells me in frustration. “We’re out of options. We’re not winning. But try telling him that.”

І ўзнікае пытанне: ці зможа ўкраінскае грамадства і ўлада не патрапіць у другі раз у гэтую пастку і дасягнуць кансэнсусу?

А зараз пару словаў аб аўтары артыкула. І гэта гісторыя аб тым, як можа загубіць кароткая памяць. Ваенна-палітычнае кіраўніцтва Украіны на працягу апошніх практычна двух гадоў актыўна супрацоўнічалі з Сайманам Шустэрам, мяркуючы па ўсім нават не цікавячыся тым, чым займаўся дадзены журналіст літаральна некалькімі гадамі раней.

Сёмага студзеня 2021 года ў тым самым часопісе Time пад аўтарствам таго самага Саймана Шустэра выйшаў артыкул пра 17000 неанацыскіх баевікоў у «АЗОВе», якія прыцягваюць крымінальных прыхільнікаў тэорыі перавагі белай расы з ўсёй Еўропы і падмацоўвалася гэта ўсё вялікай колькасцю фотаматэрыялаў з выявай свастыкі. Тады гэта выклікала грандыёзны скандал у ЗША, які скончыўся расследаваннем у кангрэсе, што ў сваю чаргу стала моцным ударам па дапамозе Украіне.

І вось мы маем сапраўднага прафесіянала, які ўжо даказаў сваю эфектыўнасць у барацьбе супраць аказання краінамі «Захаду» (у першую чаргу ЗША) дапамогі Украіне. І менавіта ён, па дзіўным збегу абставінаў, актывізуецца ў той самы момант, калі ў кангрэсе ЗША крытычная сітуацыя, звязаная з дапамогай Украіне, калі трампісты ўсё блакуюць і тут атрымліваюць такі цудоўны аргумент яшчэ і часопіса Time, які як вядома значна больш звязаны з дэмакратычнай, а зусім не з рэспубліканскай партыяй ЗША. Гэта і ёсць высокапрафесійная і вельмі своечасовая для Расеі «ІПСА».

Менавіта так для заходняй аўдыторыі спрабуюць стварыць карціну failed state, як пісаў Дзмітрый Мядзведзеў аб Украіне. Дзяржава, якая не адбылася, па незразумелых прычынах супраціўляецца дзяржаве, якая даўно адбылася і хоча навесці на яе тэрыторыі «парадак». Менавіта да такой высновы павінен прыйсці «заходні» чытач такіх публікацый.

Цікава было б даведацца хто тыя ананімныя крыніцы ў вышэйшым кіраўніцтве, на якія спасылаецца Сайман Шустэр і якія гуляюць сваю ролю у стварэнні такой негатыўнага вобразу Украіны, што у сваю чаргу набліжае рэалізацыю “В’етнамскага” сцэнару.

Dobrovolnik Michal

14.11.23