“Няма даследванняў больш раздражняльных, чым тыя, дзе прасочваецца пераемнасць ідэй”
Лорд Актан
У канцы сакавіка заснавальнік «Цэнтра новых ідэй» Рыгор Астапеня апублікаваў аналітычны дакумент «Якую Беларусь хочуць Беларусы?»[i]. Гэты дакумент падвёў рысу пад серыяй сацыялагічных даследаванняў, праведзеных цэнтрам Chatham House, Генадзем Коршунавым, а таксама даследчай групай Філіпа Біканава.
У чатырох частках (Палітычнае кіраванне, Эканамічны лад, Праект ідэнтычнасці і Знешнепалітычная арыентацыя) аўтар прааналізаваў дадзеныя даследаванняў ды канстатаваў наступнае:
1. Сёння існуюць два палітычныя праекты Беларусі (існуючай улады і апазіцыі), але яны не супадаюць з уяўленнямі большасці беларусаў.
2. Вельмі вялікі запыт на бяспеку і эканамічную стабільнасць без радыкальных рэформ у бок лібералізацыі эканомікі
3. Беларусы прыйшлі да кансэнсусу па палітыцы ідэнтычнасці – цяперашняя палітыка амаль цалкам адпавядае ўяўленням большасці.
4. У знешняй палітыкі застаецца дамінантным запыт на праславутую «шматвектарнасць» – наладжванні добрых адносін адначасова і з «Захадам» і з РФ
Зыходзячы з гэтага Рыгор Астапеня робіць наступную выснову: палітыкам неабходна прапанаваць людзям праект «трэцяй Беларусі» які адпавядае іх спадзяванням. Кажучы іншымі словамі, апазіцыйным палітыкам, дзеля атрымання падтрымкі большасці, неабходна абгуляць Лукашэнку на полі папулізму.
Наогул арыгінальная выснова для доктара паліталогіі, бо спрабаваць перайграць Лукашэнку ў папулізме – дастаткова нетрывіяльная задача. Ды і з пункту гледжання дзяржавы як такой і тых выклікаў, якія паўстануць перад Беларуссю ў выніку змены цяперашняга рэжыму, апора на папулізм падчас фармавання палітыкі, пры цяперашнім настроі мас (калі давяраць сацапытанням) можа скончыцца канчатковым крахам для беларускай дзяржаўнасці.
Варта таксама акрэсліць тое, што без змены дзейнага рэжыму ўвогуле любыя апазіцыйныя сілы могуць існаванне толькі ў фармаце politics (і збольшага з-за мяжы). Адпаведна policy цалкам фармуецца рэжымам пры значным уплыве Расеі. Шмат у чым можна назіраць тэндэнцыі, характэрныя для папярэдніх палітычных крызісаў у Беларусі, але ў значна большых маштабах: рэпрэсіі і эміграцыя пратэстнага актыву, дэпалітызацыя і апатыя ў насельніцтва, актыўная барацьба паміж сабой за «другое месца» ў апазіцыйных структурах, негатоўнасць да раптоўных «вокнаў магчымасцяў».
Што датычыцца запытаў людзей унутры краіны, то правесці рэпрэзентатыўныя даследаванні грамадскай думкі ў цяперашніх умовах, на мой погляд, не з’яўляецца магчымым, а да праведзеных «Беларускай аналітычнай майстэрні», цэнтрам Chatham house і даследчай групай Філіпа Біканава ёсць пытанні па метадах даследавання, выбарцы і ступені ўплыву страху.
Як слушна адзначыў у інтэрвью на Радыё Свабода кандыдат сацыялагічных навук, супрацоўнік даследчага цэнтра «Беларуская аналітычная майстэрня» Алег Алампіеў: “Я думаю, что абсолютно нет никакого смысла скрывать то, что мы действительно сталкиваемся с очень серьёзной проблемой, вне зависимости от метода сбора данных. С проблемой страха, с этим, так называемым, фактором страха и у нас есть основание полагать, что фактор страха действительно существенно влияет на те результаты, которые мы получаем. […]
Тот факт, то что он действительно существенным образом влияет, скорее всего существенным образом влияет на те результаты которые мы получаем. И тут есть некоторое, такое вот, я бы сказал, лицемерие со стороны социологов, когда они пытаются говорить то, что этого нет. А они, социологи, очень заинтересованы говорить то, что этого нет. Но если мы подойдём к вопросу трезво, становится понятным, что, скорее всего, этот фактор важен и, скорее всего, он влияет очень сильно. […]
Даже те белорусы, которые живут в Польше, у которых есть вид на жительство, работа в Польше, которые не ездят или почти никогда не ездят, боятся участвовать в исследовании, которые вообще никак не относятся к политике. То есть, белорусы в Польше боятся участвовать в исследованиях не политических. А что происходит там внутри страны, мы можем, на основании этого, скажем, ну, предполагать насколько может быть весом этот фактор страха. Мне доводилось слушать, естественно, поскольку мы проводим исследования методом телефонного интервью, я слушал как эти интервью выглядят. И очень часто очень сложно отделаться от мысли, что люди просто боятся. То есть, на самом деле, может быть это моё субъективное такое мнение, но мне кажется я очень легко отличаю, когда человек говорит искренне и когда человек просто запуган почти до беспамятства отвечая на эти вопросы. Реакция такая: сначала человек, да, соглашается участвовать. Потом он начинает слышать вопрос и у него что-то щёлкает в голове и он говорит очень тихо, он говорит очень медленно, он говорит очень осторожно и видно то, что, то есть можно себе представить, что он в это в этот момент думает. Он не кладёт трубку, потому что, возможно, он думает, что его где-то там, кто-то там…”[ii]
Як адзначае Алампіеў, і гэта прасочваецца і ў іншых даследаваннях, каардынальнай розніцы паміж вынікамі, атрыманымі восенню 2022 і восенню 2023 года няма. Асноўнымі запытамі ў грамадстве, паводле даследаванняў, працягваюць заставацца запыт на бяспеку і эканамічную стабільнасць. Досыць эфектыўная праца прапагандысцкай машыны, у спалучэнні з абмежаваным доступам да альтэрнатыўнай інфармацыі, у значнай ступені пераконвае насельніцтва ў тым, што дзейны рэжым з’яўляецца гарантам рэалізацыі гэтых запытаў. І калі ўжо казаць пра “трэці шлях”, які прапануе Астапеня, то сёння менавіта дзеючая ўлада мае ўсе інструменты для ягонай рэалізацыі і ўвогуле нават па ідэалагічных поглядах значан бліжэй да яго, чым апазіцыйныя структуры.
І тут варта задацца пытаннем: дык наша мэта змяніць Лукашэнку на пасадзе прэзідэнта ці змяніць усю дзяржаву цалкам?
Бо калі справа толькі ў асобе Аляксандра Рыгоравіча, а цяперашняя сістэма цалкам задавальняе палітычных актараў, то тады выказаная не так даўно пазіцыя «не злаваць дзеда» суцэль мае сваю логіку. Іншая справа, што гэта вельмі наіўная, адарваная ад рэальнасці пазіцыя, якой у дадатак толькі перашкаджаюць так званыя. «буйные» — тыя, хто выступае за змену сістэмы цалкам, фармаванне policy адпаведна з нацыянальнымі каштоўнасцямі, а таксама знешнепалітычнаму развароту Беларусі. Вядома нічога з гэтага амаль немагчыма, без змяншэння ўплыву Расеі.
Мабыць, галоўным фактарам, які можа ў пэўнай ступені змяніць сітуацыю, з’яўляецца заява аб сваіх палітычных амбіцыях і гатоўнасць да дзеянняў беларускіх добраахвотнікаў (тых самых “буйных раздражителей деда”), якія ваююць ва Украіне і, у прыватнасці, палка Каліноўскага.
Вядомы украінскі паліттэхнолаг Зміцер Грамакоў, нягледзячы на вельмі крытычнае стаўленне да беларускай апазіцыі, палітычныя перспектывы палка Каліноўскага ацэнівае дастаткова пазітыўна: «Скажем так, как политтехнолог, я их вижу достаточно серьёзные претензии в достаточно серьёзной перспективе. Потому что претензий бойцов полка на политическое участие и защиту своих интересов в политическом пространстве Беларуси, они обоснованы. Потому что благодаря этим людям Беларусь сохраняет свой вес и на международной арене, и на региональной арене, да, то есть, как бы там ни было, но все прекрасно понимают, что только благодаря наличию полка Калиновского Украина вообще ведёт какую-то дискуссию с белорусской оппозицией и с белорусами.
Потому что, если бы не было полка, вас бы уже давно записали к русским туда. Вы бы были просто, ну такими русскими вот как все остальные, там Пономарёв и все прочие, не более того. И не было бы никаких встреч ни с Подоляком, ни с депутатами. Вы бы были такими же токсичными как и они. Поэтому перспективы у полка достаточно большие. Вопрос заключается в том смогут ли они результаты своей войны переложить и перевести в политический капитал. Я думаю, что если они будут за это бороться и будут к этому идти, то они вполне спокойно могут претендовать на какое-то место в политической структуре и белорусских демократических сил и в политической системе Беларуси. Потому что это достаточно большое количество людей, прошедших фронт, и которые могут рассказать почём фунт лиха каждому белорусскому политику, несмотря на весь его политический опыт политической борьбы. С этим ну никуда не денешься уже от этого. Это фактор.»[iii]
Увогуле і палітыка, якая праводзіцца ўладамі ўнутры Беларусі, і апазіцыйныя структуры і іх будучыня ў палітыцы ў значнай ступені будзе залежаць ад ходу вайны ва Украіне і ступені ўплыву Расіі на Беларусь. І час тут гуляе не на карысць нацыянальна-арыентаванай беларускай апазіцыі, паколькі рэпрэсіі і прымус да эміграцыі пасіянарных грамадзян, а таксама самая маштабная анты-нацыянальная кампанія, якая праводзіцца рэжымам, вядуць да ўсё большай інтэграцыі Беларусі ў праект «русского мира» і ператварэння беларусаў у «русских со знаком качества», што ў сваю чаргу можа прывесці да незваротных для будучыні беларускай дзяржавы наступстваў і ніякія папулістскія “трэція шляхі” і спробы “не злаваць дзеда” дзяржаву ў такім выпадку не ўратуюць.
Dobrovolnik Michal
[i] Цэнтр новых ідэй. Якую Беларусь хочуць беларусы. Аналітычны дакумент. Сакавік 2024. Available from Internet: https://drive.google.com/file/d/1k6sOUCNoqzVk2mCiFNTV4N4WPKHD8z8a/view
[ii] SVABODA PREMIUM. Якія зьмены адбыліся ў грамадзкай думцы за 2023 год. Тлумачыць сацыёляг [Video]. YouTube, 28.12.23. Доступ праз інтэрнэт: https://www.youtube.com/watch?v=-E_FcX1xVSg
[iii] Еўрарадыё. Кіеў адмаўляецца ад Ціханоўскай? Стварэнне новага беларускага войска. План Украіны па РБ / Грамакоў. [Video]. YouTube, 05.12.23. Available from Internet: https://www.youtube.com/watch?v=ASkd50OY3Cc