Шмат хто думае, што ў Злучаных Штатах Амерыкі толькі дзве партыі, што так было заўсёды. Такое ўражанне можа скласціся з-за таго, што на пасадзе прэзідэнта, у крэслах сената ці ў палаце кангрэса простыя людзі, ніколі не бачылі прадстаўнікоў іншых партыяў акрамя Дэмакратычнай і Рэспубліканскай. Але гэта не так.
Сення ў ЗША зарэгістравана 420 партый. Але ні водная з іх не мае сваіх праўстаўнікоў у Сенаце ці ў Кангрэсе акрамя Дэмакратаў і Рэспубліканцаў. Толькі ў Сенаце 3 Сенатара прадстаўляюцца як “Незалежныя”.
Тым часам, на прыклад, Францыя налічвае 69 палітычных партый, а Нямеччына 120, што каля ў 3.5 разоў менш, чым у ЗША. Аднак, як я гаварыў раней, у Палаце Прадстаўнікоў і Сенатараў толькі дзве партыі, калі ў Бундэстагу іх 10.
Усё ж такі, хоць у ЗША існуе 420 партый і краіна лічыцца мульті-партыйный, па факце, на кожным узроўні існуе толькі дзве партыі.
Так сфарміравалася з-за шматгадовай гісторыі гэтых дзьвух партыі і шматгадовае супрацьстаянне адзін аднаму. Амерыканцы прывыклі, што ў краіне толькі дзве партыі. Але гэтыя партыя не стаяць на месцы, галоўнай “фішкай” з’яўляецца тое, што яны заўсёды прымаюць новыя ідэі(якія часцей за ўсё былі ідэямі новымі невялікімі партыямі). Што Дэмакраты ці Рэспубліканцы, хутка рэагуюць на ўсе змены ў краіне, партыі падстройваюцца да грамадзян, таму шмат людзей не бачыць патрэбы ў іншых партыях.
Шмат новых партый у ЗША называюцца “single-issue party”, што значыць — партыя для вырашэнне адной праблемы. Дзейнасць такіх партыя характарызавана сваёй назвай, прыкладам такіх партый можа быць “Марыхуанская партыя”. Для вялікіх партый такіх як Дэмакраты, маленькія партыі могуць быць вельмі зручныя, таму што яны могуць асветліць грамадскую думку на ту ці іную праблемы. А Дэмакраты могуць проста запазычыць гэтую ідэю партыі.
Акрамя таго, сістэма прадстаўніцтва ў ЗША абапіраеце на набіранні найбольшых галасоў у кожнай акрузе, а не прапарцыянальнай колькасці атрыманых галасоў, як гэта ў шматпартыйных сістэмах. Гэта значыць, што кандыдат, які набыў найбольшую колькасць галасоў у кожнай акрузе, выйграе ў дэпутацкім выбарчай адзінцы.
Так называеце прынцып “пераможца-атрымлівае-ўсё”, што проста ўтрымлівае дзве вядучыя партыі пры ўладзе. “Пераможца-атрымлівае-ўсё” або “выбарчая калегія” — гэта выбарчая сістэма, пры якой адна палітычная партыя або група можа абіраць усе пасады ў дадзенай акрузе або юрысдыкцыі. Напрыклад, дзве партыі з’яўляюцца кандыдатамі на пасаду Прэзідэнта ЗША. З-за “выбарчай калегіі” Прэзідэнт ЗША абіраецца с 538 галасоў ад штатаў а не ад галасоў грамадзян. Каб выйграць выбарчую гонку — трэба набраць 270 галасоў. Напрыклад, Каліфорнія мае 54 голаса (2 ад сенатараў і 52 ад дэпутатаў Палаты прадстаўнікоў). То, калі “звычайныя грамадзяне” прагаласуюць на 51% за партыю №1 — яна атрымае ўсе 54 голаса штата Каліфорнія, а партыя №2 якая атрымала 49% галасоў атрымлівае нічога. Таксама, гэтыя 54 “выбаршчыка” не абавязаны галасаваць за таго кандыдата, за якога грамадзяне прагаласавалі большай колькасцю. Яны могуць аддаць усе 54 голаса партыі №2, за якую большасць грамадзян штата не прагаласавалі.
Пры такіх умовах, нават калі будзе існаваць партыя №3, нават калі за яе прагаласуюць 19% усіх грамадзян ЗША, можа атрымаць ніводнага голаса ад “электаральных выбаршчыкаў” — што значыць атрымаць нічога, як гэта здарылася з прэзідэнцкая кампаніяй Роса Перо ў 1992 годзе.
Для ўключэньня ў палітыку трэба прайсці праз пэўны бар’ер. Трэба мець вялікую колькасць прыхільнікаў, каб атрымаць хоць адну пасаду ў Кангрэсе. Але гэта складана, таму, што дамінуючая палітычная партыя можа “рысаваць” выбарчыя акруга, дзе будуць абірацца прадстаўнікі ад партый. Гэта называецца “джэрымэндэрынг” — гэта практыка акрэслення межаў выбарчых акругаў такім чынам, што дае адной палітычнай партыі несправядлівую перавагу над сваімі канкурэнтамі або, што памяншае выбарчую сілу членаў груп этнічных або моўных меншасцяў (расавае махлярства).
Вярхоўны суд ЗША, у кейсе “Shaw v. Reno” вырашыў, што “расавы джэрымэндэрынг” супярэчыць канстытуцыі і парушае “пункт аб роўнай абароне і прынцыпу ‘адзін чалавек, адзін голас’”. Але, даказаць, што выбарчыя акругі былі нарысованыя на аснове расавай прыналежнасці вельмі цяжка. А, звычайны “джэрымэндэрынг” фармальна не забаронены. Абедзве партыі карыстацца “джэрымэндэрынгам” і не жадаюць каб яго забаранілі, таму што яны могуць страціць “акругі”.
Сярод існуючых партый можна ўзгадаць радыкальныя партыі ў ЗША. Напрыклад як, “Амерыканская нацысцкая партыя” якая афіцыйна зарэгістравана ў ЗША. Выступаюць з лозунгам: “Мы павінны забяспечыць існаванне нашага народа і будучыню для белых дзяцей”. Партыя мае падтрымку каля 1500 чалавек. Таксама дагэтуль існуе грамадзянская арганізацыя “Ku Klux Klan”, якая падтрымлівае першых і мае каля 5,000 — 8,000 прыхільнікаў.
Але існуюць і ліберальныя партыі, такія як “CA Common Sense Party”. Гэтая партыя не дзейнічае на Федэральна узроўні, на дадзены момант толькі ў межах штату Каліфорніі. Іхнія мэты, гэта: “фокус на магчымасці аптымізацыі палітычнай сістэмы, а не на канкрэтных пытаннях”. Прыкладамі рэформы палітычнай сістэмы, якую падтрымлівае партыя, з’яўляюцца рэформа фінансавання кампаніі, рэформа галасавання і павышэнне празрыстасці і падсправаздачнасці ўрада. Пакуль яны не маюць прадстаўніцтва ні ў Федэральных органах, ні ў органах мясцовага ўраду штата. Яны маюць падтрымку каля 25,000 чалавек і іх колькасць толькі расце.
Адны з самых папулярных партый у ЗША на дадзены момант (у перакладзе): “Рэспубліканцы”, “Дэмакраты”, “Лібертарыянцы”, “Сацыялісты”, “Зялёныя”, “Мір і свабода”, “Працоўныя Сем’і”, “Амерыканская салідарнасць”, “Ветэраны”, “Наперад”, “Жаночая роўнасць”, “Канстытуцыя”, “Без этыктаў” і “CA Common Sense Party(здравы сэнс)”.
За апошнія 20 гадоў, Амерыканцы, якія цікавяцца палітыкай, сталі больш ідэнтэфецірываць сябе як “незалежныя”. Незалежныя выбаршчыкі ўсё ж такі ходзяць галасаваць, але яны галасуюць за кандыдатаў па палітычным пытаннях, а не па прыналежнасці да якой не будзь партыі. Яны могуць галасаваць як за Дэмакратаў, Рэспубліканцаў, так і за незалежных кандыдатаў у Сенат, пра якіх я казаў раней (іх 3).
На дадзены момант выбаршчыкі апісваюць сябе як, 38% — незалежныя, 31% лічаць сябе дэмакратамі і 26% называюцца рэспубліканцамі.
Прывяду прыклад на базе Штата Нью Йорка і Паўночнай Караліны (2022):
Штат | Усяго зарэгістраваных | Дэмакратычная партыя | Рэспубліканская партыя | Незалежны | Іншыя партыі |
Нью Йорк | 12,975,047 | 6,459,542(49.78%) | 2,841,286(21.90%) | 2,996,889(23.10%) | 677,329(5.22%) |
П. Караліна | 7,374,566 | 2,492,551(33.80%) | 2,216,022(30.05%) | 2,616,059(35.47%) | 49,933(0.68%) |
(Дадзеныя з ballotpedia.org)
Дадзеная табліца паказвае, што колькасць выбаршчыкаў, ужо ў некаторых Штатах больш павольна галасаваць за Незалежных прадстаўнікоў, як гэта ў Паўночнай Караліны. За іншыя партыі, галасуе даволі не шмат людзей, але 63% выбаршчыкаў лічаць, што Злучаным Штатам патрэбна трэцяя буйная палітычная партыя. Некаторыя палітычныя выданні ў ЗША ўжо пачынаюць лічыць “Незалежных” як трэцяй партыяй у краіне, але гэта пакуль не набыла сур’ёзны фармат.
Адзін з самых вядомых “незалежных” палітыкаў, які раней быў Дэмакратам, гэта Роберт Ф. Кенэдзі малодшы. Ён член сям’і Кенэдзі, той самай сям’і вядомага Джона Кенэдзі. Магчыма, што вядомасць сям’і Кенэдзі і зрабіла яго самым папулярным Незалежным кандыдатам.
Малодшы Кэнэдзі назваў традыцыйную двухпартыйную сістэму «сфальсіфікаванай» для амерыканцаў. Таксама Кэнэдзі называе сябе праўдзівым чалавекам з паслужным спісам барацьбы за сярэдні клас супраць магутных інтарэсаў. Ён паказвае на судовыя працэсы, якія ён выйграў супраць карпаратыўных гігантаў, такіх як Monsanto і DuPont.
«Я магу выправіць гэтую краіну», — сказаў ён у лютым у Лас-Вегасе. «Усе гэтыя ведамствы, якія запалохваюць нармальных палітыкаў, я падаў у суд на кожнага з іх. … Калі вы падаеце ў суд на гэтыя агенцтвы, вы атрымліваеце ступень доктара філасофіі ў галіне карпаратыўнага захопу і таго, як яго разгадаць». Карпаратыўны захоп адносіцца да прыватных інтарэсаў, якія выкарыстоўваюць свой уплыў для кантролю над прыняццем дзяржаўных рашэнняў, напрыклад, калі яны дапамагаюць распрацоўваць заканадаўства.
Роберт Кенэдзі ставіцца адмоўна на конт фінансавай дапамогі Ўкраіне і Ізраілю.
“Ва Украіне самым важным прыярытэтам з’яўляецца спыненне пакут украінскага народа, ахвяраў жорсткага расійскага ўварвання, а таксама ахвяраў амерыканскіх геапалітычных махінацый, прынамсі, з 2014 года. Спачатку мы павінны высветліць: наша місія — дапамагаць мужнай Украіне абараняць свой суверэнітэт? Або выкарыстоўваць Украіну як пешку для аслаблення Расеі? Кенэдзі абярэ першае. Ён знойдзе дыпламатычнае рашэнне, якое прынясе мір ва Украіну і верне нашы рэсурсы туды, куды ім належыць. Мы будзем прапаноўваць адвесці нашы войскі і ракеты, здольныя несці ядзерную зброю, ад межаў Расеі. Расія выведзе свае войскі з Украіны і гарантуе ёй свабоду і незалежнасць. Міратворцы ААН будуць гарантаваць мір рускамоўным усходнім рэгіёнам. Мы скончым гэтую вайну. Мы пакладзем канец пакутам украінскага народу. Гэта будзе пачатак больш шырокай праграмы дэмілітарызацыі ўсіх краін”(Роберт Ф. Кенэдзі малодшы).
Кенэдзі жадае зменшыць расходы на абарону і медыцыну. Усе грошы з урэзанага бюджэту, як кажа Роберт, пойдуць на паляпшэння жыцця сярэдняга класу, адукацыі і эканомікі. Ён мае некалькі прапаноў па скарачэнні запазычанасці па студэнцкай пазыцы. Малодшы Кэнэдзі агітуе за тое, каб ускладаць адказнасць на школы, а не на крэдытныя арганізацыі і банкі, калі справа даходзіць да дэфолту па крэдытах, каб стымуляваць універсітэты зніжаць кошт навучання.
Кенэдзі падвергнуўся крытыцы за ілжывыя медыцынскія заявы, што вакцыны “звязаны з аўтызмам”. Ён атрымаў негатыўную рэакцыю, нават быў забанены ў Instagram за крытыку ўрадавых абмежаванняў на COVID-19 і распаўсюджванне дэзінфармацыі пра вірус.
Рэсурсы:
List of United States Representatives from Massachusetts — Ballotpedia
United States Capitol | Architecture, History, United States, & Washington, D.C. | Britannica
Tattered Robes: The State of the Ku Klux Klan in the United States | ADL
Political Independents: Who They Are, What They Think | Pew Research Center
Partisan affiliations of registered voters — Ballotpedia
Support for Third U.S. Political Party Up to 63%
Why Are Two Political Parties Dominant in the U.S.? | Britannica
U.S. political ad market projected to reach record $16 billion in 2024
Gerrymandering | Definition, Litigation, & Facts | Britannica
Why Does the US Have a Two-Party System? | HISTORY
Robert F. Kennedy’s top policies: A 2024 presidential election guide
What to know about Robert F. Kennedy Jr.’s longshot bid for president | WBUR News
About the Electors | National Archives
(Аўтар: Вінцэнт)