Лабісты і лабіраванне ў ЗША

Паводле рэсурса Britannica: лабіраванне — гэта любыя спробы асоб або груп прыватных інтарэсаў паўплываць на рашэнні ўрада; у сваім першапачатковым значэнні гэта адносілася да намаганняў паўплываць на галасаванне заканадаўцаў, звычайна ў холе за межамі заканадаўчай палаты.

Лабіст — гэта чалавек, які працуе на групу інтарэсаў ці на карпарацыі, каб уплываць на палітыку ад імя гэтай групы, ці карпарацыі праз сувязі з дзяржаўнымі чыноўнікамі на розных узроўнях.

Каб разумець далей, таксама прыводжу вызначэнне тэрміна: група інтарэсаў — гэта любая асацыяцыя асобаў або арганізацый, звычайна афіцыйна арганізаваная, якая на аснове аднаго або некалькіх агульных інтарэсаў спрабуе паўплываць на дзяржаўную палітыку ў сваю карысць.

Існуюць некалькі формаў лабіравання, такія як: сумеснае лабіраванне — калі групы з падобнымі мэтамі аб’ядноўваюць свае намаганні; нізавое лабіраванне — арганізацыя лабіравання на мясцовым узроўні; лабіраванне Netroots — палітычная актыўнасць, арганізаваная праз блогі і іншыя інтэрнэт-СМІ. Але зараз я больш сфакусуюся на саміх лабістах, і як яны лабіруюць у Кангрэсе.

Уступ

За межамі Злучаных Штатаў Амерыкі мала хто ведае, хто такія лабісты і што яны робяць, ды і нават у самой краіне няшмат хто ведае. Таму я лічу, што трэба няхай крыху, але выправіць гэтае становішча. 

Так, лабісты ёсць ва ўсіх дэмакратычных краінах. Але гэтая галіна больш за ўсё развіта ў ЗША. Лабіст — вельмі важная праца ў палітычным жыцці ЗША. Той, хто працуе ў палітыцы, напэўна шмат разоў сустракаўся з лабістамі. 

У гэтым артыкуле я адкажу на наступныя пытанні: што робяць лабісты? Ці лабісты добрыя? Ці лабісты дрэнныя? Распавяду, як становяцца лабістамі, як палітыкі атрымліваюць грошы на выбарчыя кампаніі і пра феномен з дзвярыма.

Што робяць лабісты?

Лабісты напрамую кантактуюць і працуюць з урадам краіны з мэтай лабіравання інтарэсаў пэўных груп ці карпарацый, якія іх наймаюць. Вялікай часткай іх працы з’яўляецца напісанне, ці дапамога напісання законаў (Bills). Лабістаў часта называюць “трэцяй палатай Кангрэса” — яны даюць так шмат інфармацыі, каб дапамагчы Кангрэсу пісаць законы, што лабісты часам разглядаюцца як сапраўдныя аўтары законаў!

Калі лабісты пішуць, ці дапамагаюць напісаць законы кангрэсменам, яны тым часам у тых законах абавязкова прадугледжваюць выгадныя для сябе ўмовы, то бок фармуліроўкі, і тым самым лабіруюць інтарэсы той арганізацыі, якая іх наймае. 

Для прыкладу, спецыяльнае двухгадовае расследаванне, праведзенае USA Today, The Arizona Republic і Цэнтрам грамадскай сумленнасці, выявіла шырокае выкарыстанне «капійных законапраектаў» як на федэральным узроўні, так і на ўзроўні штата. 

Капіраванне заканадаўства — гэта з’ява, пры якой заканадаўцы ўносяць словы і фразы ў законапраекты з аднолькавымі “мадэльнымі законапраектамі”, якія распрацоўваюцца карпарацыямі і групамі па інтарэсах ў мэтах лабіравання. Іншымі словамі, гэтыя заканадаўцы па сутнасці проста скапіявалі словы, якія ім даслалі лабісты.

Было выяўлена, што з 2011 па 2019 па ўсёй краіне было прынята не менш за 10 000 законапраектаў, амаль цалкам скапіяваных з “мадэльнага заканадаўства”, і больш за 2100 з гэтых законапраектаў былі падпісаны законам. Часцей за ўсё гэтыя капіраваныя законапраекты ўтрымліваюць палажэнні, спецыяльна прызначаныя для ўзбагачэння або абароны карпарацый, якія напісалі першапачатковыя праекты. 

У якасці аднаго з прыкладаў можна прывесці “Закон Аб Празрыстасці Азбесту”, які змяшчае створаныя лабістамі палажэнні, якія ўскладняюць падачу іскаў аб кампенсацыі шкоды ахвярам атручвання азбестам. (№1)

Ці лабісты добрыя?

Лабісты працуюць непасрэдна з прадстаўнікамі ўраду, прадстаўляючы сваіх кліентаў. Яны даюць ураду карысную інфармацыю, забяспечваюць людзям, якія наймаюць лабістаў, сродак прадстаўніцтва і наўпроставай сувязі з уладай.

Лабіст — гэта пасярэднік паміж зацікаўленымі асобамі і ўрадам. Групы інтарэсаў, ці карпарацыі дакладна не ведаюць, як меневіта трэба працаваць з уладай, каб першыя мелі магчымасць паспяхова лабіраваць сваі інтарэсы. Таму групы па інтарэсам, ці карпарацыі наймаюць лабістаў,  каб тыя працавалі з уладай ад іх імя, не ўцягваючы апошніх да непасрэднага ўдзелу ў напісанні заканадаўства ці нешта падобнага.

Ці лабісты дрэнныя?

Лабісты, гэта не танная з’ява — яны каштуюць шмат грошай. Таму багатыя і магутныя інтарэсы занадта годна прадстаўлены. (У рэшце рэшт, хто можа дазволіць сабе наймаць лабістаў?). 

Прыкладам багатай і магутнай групы па інтарэсам можа быць “Амерыканская Асацыяцыя Пенсіянераў”. Сёння ў ЗША, асабіста пасля “нараджальнага бума” 1946-1964 г., шмат пенсіянераў. Частка з іх уваходзіць у гэтую Асацыяцыю і жадаюць, каб інтарэсы пенсіянераў былі задаволеныя на заканадаўчым узроўні. Таму яны трацяцца на лабістаў, якія будуць лабіраваць іх інтарэсы, каб у выніку пазіцыі пенсіянераў ўмацоўваліся ў краіне. Але тады нечае становішча мусіць пагоршыцца — гэта напрыклад становішча маладых.

Таксама прыкладам багатай, то бок магутнай асацыяцыяй карпарацый можа быць “Амерыканская Медыцынская Асацыяцыя”. Аднолькава з першым прыкладам, яны наймаюць лабістаў, каб апошнія “прасоўвалі” інтарэсы медыцынскіх карпарацый у Кангрэсе.

Невялікі прыклад, у 2022 “Медыцынская Асацыяцыя” жадала вызначыць колькі лекары павінны атрымліваць ад Medicare (дзярж. праграма па медыцыне для маламаёмасных). Гэтая рэформа сустрэла вялікі супраціў ад Рэспубліканцаў і пакуль сітуацыя з ёй невыразная. Але калі б яна прайшла, сярэдняму класу (хто не карыстаецца Medicare), напэўна прыйшлося бы плаціць больш падаткаў на тое, чым яны нават не карыстаюцца.

Тым часам сярэдні клас і бедныя людзі прадстаўлены ў Кангрэсе недастаткова. Пра гэта казаў яшчэ Медысан у адным з “фундаментальных” лістоў Злучаных Штатаў Амерыкі — “Федэралісты” №10, напісаным у 1787 годзе. Ён адзначае, што фракцыі і аб’яднанні — зло, з дапамогай якога, перамога “занадта часта вырашаецца не ў адпаведнасці з правіламі справядлівасці і правамі меншага боку, а вышэйшай сілай, зацікаўленай і ўладнай большасці”. Але, “Свабода для фракцыі — гэта тое ж самае, што паветра для агню, алімент, без якога [агонь] імгненна знікне. Але скасаванне свабоды, якая важная для палітычнага жыцця, таму што яна жывіць фракцыі. Было б не меньшым глупствам, чым жаданне знішчэння паветра, неабходнага для жыцця жывёл, таму, што яно надае агню яго разбуральную сілу”.  Фракцыі і аб’яднанні, якія лабіруюць свае інтарэсы на заканадаўчым узроўні — зло, а ўзнікае яно па прычыне таго, што яны не цікавяцца інтарэсамі іншых груп. Але гэта неабходна таму што інакш прыносіцца ў ахвяру свабода. 

Пасля чытання гэтага падзелу можа ўзнікнуць пытанне. Калі, напрыклад, “Амерыканская Асацыяцыя Пенсіянераў” такая моцная і вялікая, яна прыгнятае сярэдні клас, які недастаткова прадстаўлены ў Кангрэсе. Чаму тады сярэдні клас не зробіць сваю асацыяцую і не супрацьстаіць першым? 

Але такая асацыяцыя ўжо ёсць, яна называецца “Асацыяцыя Падаткаплацельшчыкаў Сярэдняга Класа”. Колькасць грошай, якімі яны распараджаліся за 2023 год (дакладна не ўказана які год) — меньш 5 мільёнаў даляраў. Але, “Амерыканская Асацыяцыя Пенсіянераў” за 2022 год мела абарот грошай на 1.8 мільярдаў даляраў. Чаму так адбываецца? Гэта ўжо тэма для іншага артыкула.

Кангрэсмен і грошы.

На сённяшні дзень кандыдат, які перамог на выбарах у палату прадстаўнікоў у 2022 годзе выдаткаваў у сярэднім 2,79 мільёна даляраў на сваю выбарчую кампанію. Адкуль у кандыдата столькі грошай?

Проста даць грошы палітыку нельга — гэта карупцыя, таму, карпарацыі і групы па інтарэсам робяць гэта праз лабістаў (глядзіце ілюстрацыю №2). 

Гэтыя грошы, напэўна, не паступаюць на персанальны рахунак палітыка таму, што гэта незаконна. Яны ідуць у офіс выбарчай кампаніі палітыка, ці ў Камітэты Палітычных Дзеянняў (Political Action Committees), ці Супер Камітэты Палітычных Дзеянняў, якімі могуць упраўляць лабісты, але зараз пра гэта гаворка не пойдзе, гэта іншая тэма.

“Вы не можаце прыняць кангрэсмена на абед за 25 долараў і купіць яму біфштэкс. Але вы можаце ўзяць яго на абед па зборы сродкаў і не толькі купіць яму той біфштэкс, але даць яму яшчэ 25 000 долараў і назваць гэта зборам сродкаў”. Джэк Абрамаў, былы лабіст.

Зразумела, калі лабіст дае грошы ад свайго “боса”, палітык павінен штосьці зрабіць наўзамен. Прыкладаў можа быць шмат, што палітык можа зрабіць наўзамен, але некалькі з іх, гэта: прагаласаваць у Кангрэсе, прапанаваць закон у Кангрэс, прагаласаваць у адным з камітэтаў Кангрэса і г.д.

“Дзверы, якія круцяцца”.

Шмат лабістаў — гэта былыя палітыкі. За апошні час так шмат палітыкаў ідуць працаваць лабістамі адразу пасля дзяржслужбы, што гэты феномен нават мае назву, “Дзверы, якія круцяцца”(“The Revolving Door”).

Палітыкі могуць ісці працаваць лабістамі па некалькім прычынам: яны маглі страціць цікавасць сваёй працы, іх больш не абіраюць, палітыкі жадаюць больш грошай і г.д. Тым часам набірае папулярнасць такі варыянт — іншы лабіст, калі яшчэ кангрэсмен быў кангрэсменам, прапанаваў яму вялізарную зарплату, каб ён працаваў лабістам пасля дзяржслужбы. 

Палітыкі могуць адразу пайсці працаваць у прыватны сектар, то бок лабістамі, адразу пасля дзяржслужбы, таму і называецца феномен “Дзверы, якія круцяцца”.

На графіку мы бачым, што толькі ў 2012 годзе, пасля пенсіі ад Кангрэсу, амаль 40% прадстаўнікоў і амаль 60% сенатараў ідуць працаваць лабістамі і такая тэндэнцыя толькі ўзмацняецца.

“Перамяшчэнне праз дзверы, якія круцяцца (Revolving door), становіцца ўсё большай з’явай. Першыя прыклады можна ўбачыць у 1970-х гадах, а ў 1990-х гэтая з’ява становіцца распаўсюджанай. Як правіла, мы чакаем выявіць, што члены з большай верагоднасцю стануць [лабістамі, ці тымі хто скарыстаецца дзвярыма], чым нядаўна яны пакінулі Палату прадстаўнікоў або Сенат” (№2).

Ці лабісты карысны?

Вырашаць Вам, але павінен паўтарыць, што я больш распавядаў пра само паняцце лабістаў, а не карысны яны ці не. 

Акрамя “нацыянальных” лабістаў, якія працуюць з кангрэсам, таксама ёсць лабісты на ўзроўні штата, ці гораду. Там лабісты больш сфакусаваны на прадстаўніцтве тутэйшага насельніцтва. 

Лабісты прадстаўляюць не толькі шматмільённыя карпарацыі і магутныя групы інтарэсаў. Адзін з добрых прыкладаў, група інтарэсаў, якая выступае супраць кіравання аўто ў п’яным выглядзе. Грамадзяне могуць “скінуцца” грашыма і набыць сабе лабіста, які будзе лабіраваць законы і ідэі аб тым, каб узмацніць кантроль ваджэння ў п’яным выглядзе, што напэўна карысна. 

Цімафей Янковіч/Cimafiej Jankovič

(№1) Who Actually Writes Congressional Bills? Not The Leaders You Elected… | GoodParty.org

You elected them to write new laws. They’re letting corporations do it instead.

(№2) Lazarus, J., McKay, A. & Herbel, L. Who walks through the revolving door? Examining the lobbying activity of former members of Congress. Int Groups Adv 5, 82–100 (2016). https://doi.org/10.1057/iga.2015.16