Лукашэнка хіба ў першыню, адкрыта заявіў пра гатовасьць перазагрузіць адносіны з Польшчай. Вярнуць спалучэньні і гандлевыя адносіны, са сввйго боку «прыбраць мігрантаў».
Мы готовы настолько глубоко с ними сотрудничать, насколько они к этому готовы».
Як, я піса раней, » выбары» добрая нагода для Менску, паказаць, што ўлада стабільна знаходзіца ў адных руках і варыянтаў не так шмат.
Пры гэтым ужо не гаворыцца пра тое, каб Польшча спыніла падтрымку для апазіцыі, як гэта было раней.
Магчыма, таксама Лукашэнка спрабуе намацаць даўжыню павадка, на якім трымае яго Масква. Цікава, якая будзе рэакцыя Крамля і Варшавы.
Улічваючы складаную геапалітычную сітуацыю ў якой апынулася Беларусь, якія магчымы вынікі сітуатыўнага паляпшэньня адносін паміж Польшчай і Беларусьсю?
1. Вяртаньне да палітыкі балансаваньня — малаверагодна. Уплыў Расеі даволі моцны, як і залежнасьць эканомікі, амаль 90%, расейская ядзерная зброя;
2. Дыстансаваньне ад Расеі — малаверагодна. Ў якасьці шантажу Лукашэнкі Масква можа паставіць пад сумнеў «выбары» 2025 году, змусіць да далейшых саступак. Але Менск можа выкарыстаць сітуацыю з дроннамі і ўмоўную небясьпеку, каб умацаваць сваю усходнюю мяжу;
3. Размарозка дыпламатычных адносін і вяртаньне амбасадара, як і вяртаньне консульскіх паслугаў для беларусаў — сярэдняя верагоднасьць;
4. Вырашэньне міграцыйнага крызісу — верагодна. Пры ўмове, што за гэтым працэсам не стаіць Масква. Дарэчы, улічваючы, што міграцыйны крызіс — справа Масквы, Лукашэнка мог бы як раз абаперціся на Кітай, спаслаўшыся на праблемы з транзітам у выпадку, калі праблема не будзе вырашана; Але ў перспектыве рост палітычна-стратэгічнага ўплыву Кітаю ў Беларусі — небясьпечны;
5. Вызваленьне палітычных вязьняў — верагодны. Гэта будзе датычыць перад усім актывістаў сярэдняга ўзроўню. У тым ліку А.Пачобута;
6. Паляпшэньне ўнутрыпалітычнай сітуацыі ў Беларусі — малаверагодна. Сістэма застанецца нязьменнай, «адлігі» не адбудзецца. Для рэжыму выгадна каб палітычны актыў знаходзўіся за мяжоў і маральна-псіхалагічна вычэрпваўся і размываўся. Магчыма, пасьля «выбараў» ва ўмовах «новага кантракту» будзе нейкая частковая «амністыя»;
7. Захамаваньне агрэсіўнай культурна- інфармацыйнай экспансіі «расейскага міру» — сярэдняя верагоднасьць. Прынамсі, могуць спыніцца адкрыта антыпольскія дзеяньні ўнутры Беларусі. І магчыма культурная адліга.
8. Аднаўленьне стабільнай камунікацыі і памежнай эканамічнай актыўнасьці — верагодны. Палегка для беларусаў у атрыманьні візаў і пераезду праз мяжу. Пры гэтым, з улікам ізаляцыі Беларусі на паўночнай мяжы (з Літвоц, Латвіяй), Польша атрымае значныя эканамічныя дэвідэнды праз (на закупы). Калі я не памыляюся, у перыяд да 2020 году (2018-2019), беларусы пакінулі ў Літве каля 1 млрд., $. Аднаўленьне чыгуначнага пасажырскага спалучэньне — дадатковы эканамічны дэвідэнт. Часткова культурна-палітычны з улікам моцнага ідэалагічнага ўплыву Масквы.
Сітуатыўнае паляпшэньне адносін з Беларусьсю пад кіраваньнем Лукашэнка ніяк не азначае прызнаньне легітымнасьць (Польшча не прызнавала і да 2020 году), не азначае спыненьня падтрымкі для дэмакратычнай супольнасьці і адмовы ад палітыкі санкцый, як такой.
Разам з гэтым, калі Варшаве праз рэалізацыю сітуатыўнага падыходу, удасца хоць у некаторай ступені падважыць абсалютную манаполію Расеі ў Беларусі, праз палітычную гульню, гжта мела б важнае значэньне як для Польшчы, так і для Беларусі ў кантэксьце супрацьстаяньня з Расеяй.
Сітуатыўны падыход, мог бы стаць пэўным вымярэньнем «рэальнага суверэнітэту» Лукашэнкі, які перакладаецца на прыняцьце стратэгічных рашэньняў, ад якіх залежыць існаваньне незалежнай Беларусі.
Адсутнасьць рэальнага суверэнітэту і магчымасьці ўтрыманьня ўмоўнага балансу, азначае, што Беларусь становіцца выключным стратэгічным актывам Масквы і крыніцай сталых пагроз.
Павел Усаў