Іран абклаў Блізкаўсходні рэгіён сваімі саюзнікамі і проксі, запусціў вытворчасць танных масавых узбраенняў, якія можна збіраць нават у гаражах, пракраўся сваімі сеткамі ўплыву ў мясцовае бізнес-асяроддзе, прасунуў у палітычнае поле масавыя арганізацыі і партыі. Па сутнасці, Тэгеран уводзіць у жыццё канцэпцыю Smart Power, якую сфармулявалі некаторы час таму на Захадзе. Дзякуючы такому падыходу, Іран задае зараз трэнд на адпаведныя тонкія метады прасоўвання ў рэгіёне і нават за яго межамі сваіх інтарэсаў, якія спалучаюць ваенныя і грамадзянскiя спосабы ціску.
Групоўкі саюзнікаў і проксі Ірана часта дзейнічаюць незалежна ад Тэгерана і адзін ад аднаго, але Тэгеран разглядае іх як частку антызаходняй «Восі супраціву», якая знаходзіцца пад яго ўплывам. Зараз на Блізкім Усходзе дзейнічаюць наступныя ўзброеныя групоўкі, якія лічацца падкантрольнымі Ірану і атрымліваюць фінансавую і матэрыяльна-тэхнічную падтрымку ад іранскага Корпуса вартавых ісламскай рэвалюцыі (КВІР).
БАХРЭЙН:
— «Брыгада Аль-Аштар» — шыіцкая групоўка, колькасць невядомая. Прамы ўплыў Ірана.
– «Сарайя Аль-Мухтар» – шыіцкая групоўка, колькасць невядомая. Прамы ўплыў Ірана.
ГАЗА:
— «ХАМАС» — колькасць невядомая. Апасродкаваны ўплыў.
— «Палестынскі ісламскі джыхад» — да 8 000 чалавек. Апасродкаваны ўплыў.
ІРАК:
— «Катаіб Хезбалах» — да 30 000 чалавек. Прамы ўплыў.
– «Асаіб ахль аль-Хак» – да 15 000 чалавек. Прамы ўплыў.
— «Бадр» — да 30 000 чалавек. Прамы ўплыў.
— «Харакат Хезбала Аль-Нуджаба»» — колькасць невядомая. Апасродкаваны ўплыў.
ІАРДАНІЯ:
– «Катаіб Хезболлах» – да 12 000 чалавек. Апасродкаваны ўплыў.
ЙЕМЕН:
– «Хуці (хусіты)» – да 30 000 чалавек. Апасродкаваны ўплыў. Iran Observer піша: «З пачатку вайны ў сектары Газа, еменскія хусіты завербавалі 200.000 баевікоў». Самі хусіты Емена заявілі ў першай дэкадзе красавіка, што на баку Ірана ў выпадку пачатку рэгіянальнай вайны з Ізраілем гатовыя змагацца 400.000 баевікоў. Агучана інфармацыя, што хусіты могуць поўнасцю заблакаваць Чырвонае мора і атакаваць базы ЗША ў Афрыцы і на Блізкім Усходзе.
ЛІВАН:
— «Хезбала» — да 45 000 чалавек. Прамы ўплыў.
ПАЛЕСЦІНСКІЯ ТЭРЫТОРЫІ:
— «ХАМАС» — да 40 000 чалавек. Апасродкаваны ўплыў.
— «Ісламскі джыхад» — да 15 000 чалавек. Апасродкаваны ўплыў.
СІРЫЯ:
— «Брыгада Фаціміюна» — да 15 000 чалавек. Прамы ўплыў.
— «Брыгада Зайнабійюн» — да 5 000 чалавек. Прамы ўплыў.
— «Брыгада Бакыр» — да 3 000 чалавек. Прамы ўплыў.
— «Кувват аль-Рыдха» — да 3 500 чалавек. Прамы ўплыў.
— «Хезбала» — колькасць невядомая. Прамы ўплыў.
— «Liwa Zeynabiyyun» — колькасць невядомая. Прамы ўплыў. Складаецца з пакістанскіх баевікоў, таму Пакістан абвясціў яе «тэрарыстычнай групоўкай».
ІРАН:
— РЭГУЛЯРНЫЯ УЗБРОЕНЫЯ СІЛЫ: Армія — 350 000 чалавек. ВМС — 18 000 чалавек. ВПС — 37 000 чалавек. СПА — 15 000 чалавек.
— КВІР — Карпус вартавых ісламскай рэвалюцыі: Сухапутныя войскі — 150 000 чалавек. Ваенна-марскія сілы — больш за 20 000 чалавек. Ваенная авіяцыя — больш за 15 000 чалавек. Апалчэнне «Басідж» — больш за 600 000 чалавек па мобпрызыве.
Уплыў Ірана на Блізкім Усходзе: сілы, якія дапамагаюць Тэгерану, у тым ліку ў барацьбе з амерыканцамі і Ізраілем
«Шыіцкі паўмесяц Ірана». Карта дэманструе працэнт шыіцкага насельніцтва ў блізкаўсходніх дзяржавах і краіны, дзе Іран мае свае найбольш буйныя проксі сілы: Ліван, Сірыя, Ірак, Емен. Крыніца фота: https://www.middleeastbriefing.com/news/china-russia-look-to-the-shia-power-crescent-for-middle-eastern-leverage-energy-investments/
Ваенныя патэнцыялы Ірана і Ізраіля ў параўнанні:
Агульная колькасць насельніцтва:
Іран: 87.6 млн.
Ізраіль: 9.04 млн.
Абаронны бюджэт:
Іран: $9.95 млрд
Ізраіль: $24.4 млрд
Сілавікі:
Іран: 615 тыс. дзейных, 600 тыс. рэзервістаў
Ізраіль: 172 тыс. дзейных, 580 тыс. рэзервістаў
Паветраныя сілы:
Іран: 551 самалётаў, з іх 186 знішчальнікаў
Ізраіль: 612 самалётаў, з іх 241 знішчальнік
Наземныя сілы:
Іран: 1996 танкаў, 580 самаходнай артылерыі, 65 765 браніраваных аўто
Ізраіль: 1370 танкаў, 650 самаходнай артылерыі, 43 407 браніраваных аўто
Марскія сілы:
Іран: 101 ваенных караблёў, з іх 19 падводных лодак
Ізраіль: 67 ваенных караблёў, з іх 5 падводных лодак
Параўнанне войскаў Ізраіля і Ірана на фоне пагрозы напада з боку Тэгерана
Паводле гэтай інфаграфікі брытанскай Daily Mail, колькасць войска Ірана (каля 1.2 млн чал.) перавышае ізраільскую (762.000 чал.). Але пры гэтым у Ізраіля ўдвая больш танкаў і перавага ў колькасці вайсковых караблёў і самалётаў. Нават калі ўлічваць, што ў Ірана, як мяркуецца, ёсць да дзесяці тактычных ядзерных боегаловак, для паўнавартаснай пагрозы гэтага зусім недастаткова.
Калі пранікальнасць сістэмы СПА (ПВО) Ізраілю аказваецца ніжэй за 10%, запуск наяўных зарадаў (нават усіх) — можа не даць аніякага выніку. Такіх боегаловак неабходна назапасіць, сама меней, пяць-сем дзясяткаў, а лепш каля сотні, каб пры гэтакай эфектыўнасці сістэмы СПА/ПРА можна было б рэальна пагражаць Ізраілю. Дзесяць са ста дасягнуўшых мэт нават тактычных боепрыпасаў — гэта ўжо сур’ёзна. Аднак, каб дасягнуць планку ў сто зарадаў, Ірану спатрэбіцца яшчэ 5-7 гадоў, калі толькі рэжымы Пуціна і Сі не дапамогуць паскорыць працэс.
У той жа час, паводле некаторых ацэнак, у Ізраіля ўжо даўно ёсць свая сотня боегаловак. Акрамя таго, сістэма СПА Ірана значна горшая — у дадатак у Тэгерана, як мінімум, няма саюзнікаў, здольных збіваць на падлёце варожыя ракеты. Таму для рэальнай пагрозы Ірану Ізраіль валодае прынамсі ўдвая вялікшай колькасцю зарадаў, чым патрабуецца. Акрамя таго, нягледзячы на геаграфічную перавагу Ірана, якая заключаецца ў яго памерах, у рэальнасці ў яго столькі ж ключавых тэрыторый, як і ў значна меншага тэрытарыяльна Ізраіля. Такім чынам, на дадзены момант ізраільцяне маюць значна больш высокі ядзерны патэнцыял і як мінімум удвая больш эфектыўную СПА.
Іранцы, у сваю чаргу, добра арыентуюцца не толькі ў ізраільскай, але і ў амерыканскай (і заходняй у цэлым) палітыцы і разумеюць, што выйграць супраць Ірана ў доўгай вайне Ізраіль можа толькі дзякуючы падтрымцы з Захаду, але з часам ізраільскія праблемы амерыканцаў стануць стамляць. У тым ліку таму іранцы адчуваюць санкцыйны ціск, але ўпарта атакуюць марскія камунікацыі. Разлік на тое, што рана ці позна з імі пачнуць дамаўляцца. Калі, зразумела, ня будзе вялікай вайны.
Сама па сабе неабмежаваная эскалацыя Ірану не патрэбная. Іранская стратэгія не прадугледжвае імклівых кідкоў і непрадуманай эскалацыі. Поўнамаштабную вайну Ірану пакуль пачынаць не трэба, у яго і так усё ідзе добра і ў адпаведнасцi з абранай стратэгіяй Smart Power. Іранцы лічаць, што Ізраіль не выцягне вайну на знясіленне супраць шматлікага распыленага па ўсім рэгіёне суперніка, якім з’яўляюцца групоўкі саюзнікаў і проксі Ірана.