Ідэолагі «Рускага свету»: лабісты і праваднікі (частка 3)

2000-ы год, у якім Уладзіміра Пуціна зрабілі прэзідэнтам РФ, як і папярэдні, быў адзначаны не толькі тэарэтыка-ідэалагічнай актыўнасцю Пятра Шчадравіцкага і іншых метадолагаў на ніве абвяшчэння «Рускага свету», але і яго асабістай актыўнасцю ў практычнай плоскасці. Яны «арганізацыйна кансультуюць» фракцыю СПС у Дзяржаўнай Думе РФ па пытаннях рэгіянальнага развіцця. Займаюцца комплексным праектаваннем і арганізацыйным суправаджэннем дзейнасці апарата свежапрызначанага Паўнамоцнага Прадстаўніка Прэзідэнта ў Прыволжскай федэральнай акрузе Сяргея Кірыенкі. Распрацоўваюць праграму Цэнтра стратэгічных распрацовак «Паўночны Захад». Удзельнічаюць у цэлай серыі выбарчых кампаній у Архангельску, Арэнбургу, Новакузнецку, Іркуцкай і Пермскай абласцях, рэспубліках Удмуртыя і Марый-Эл…

У сваю чаргу Сяргей Кірыенка стварае пры «Росатоме» «мазгавы цэнтр» метадолагаў, які ў рангу віцэ-прэзідэнта «Росатома» ўзначаліў Пётр Шчадравіцкі. Ужо ў той час Шчадравіцкі-малодшы лічыўся чалавекам, які мае асаблівы уплыў на цяперашняга кіраўніка адміністрацыі прэзідэнта РФ С. Кірыенку. Прычым здольным на працягу многіх гадоў пасоўваць апошняга на любыя фінансавыя рашэнні – як у межах, так і за межамі разумнага. Да прыкладу, менавіта Шчадравіцкі лічыцца ідэолагам прызабытага, але гаворачага за сябе праекта «Кірыенка – прэзідэнт Расіі-2008». Працягнуў актыўнае супрацоўніцтва з Кірыенкам і другі кіт «рускага свету» Яфім Астроўскі.

метадолаг Яфім Астроўскі

Трэці ідэалагічны кіт «рускага свету» Сяргей Градзіроўскі ў 2000-х гг. быў галоўным дарадцам прэзiдэнцкага паўпрада С. Кірыенкі па канфесійнай палітыцы і адным з асноўных лабістаў праекта «Рускі іслам», які прасоўваўся як частка шырэйшай задумы метадолагаў-«рускамірцаў». Падчас далучэння Крыма да РФ ён стаў галоўным PR-шчыкам ключавой у рэгіёне фігуры «рускай вясны» Аляксея Чалага. А затым кіраўніком апарата Заканадаўчага збору г. Севастопаль. Хаця яшчэ ў паваротным 2013 годзе быў актыўным прыхільнікам і прапагандыстам украінскага Еўрамайдана.

Свае погляды на сутнасць прасоўваемых ім асноў «рускага свету» і носьбітаў «рускамірнасці» С. Градыроўскі сфармуляваў у 2009 годзе ў Севастопалі падчас метадалагічнай арганізацыйна-дзейнаснай гульні наступным чынам (цытуецца па стэнаграме):

«Русские — это действительно не кровь и не почва. Территория — всё, человек — ничто! Поэтому кровь в России не на человеке, а на Государстве. Оно — подлинный бог русского. Конечно же, это скрытое язычество. Язычество в пределе. Это вам не мухоморы по болотам искать и жевать. Это, по сути, поклонение идолу сильному, идолу вечному — Левиафану! То, что это язычество русскими не признаётся, потому что тогда придется поставить под сомнение византийскую версию господствующей веры. А это страшно. Почти любому современному русскому невыносима мысль о безгосударственном существовании. Кто так не думает — внутренний эмигрант.

Поэтому те, кто настаивает на кровно-почвенной интерпретации русского — суть внутренние сепаратисты! Попросту предатели! Ведь русские это те и только те, кто служат русскому государству — Белому Царю, Красному Секретарю, в целом демону государственности, московскому Левиафану; или как именовал эту тварь Даниил Андреев — Жруглу!

Обратите внимание на перемены в русской душе: вначале, русские бежали от царя, бежали на Волгу и Дон, бежали в Сибирь, Семиречье и Закавказье, бежали в Прибалтику. Русские бежали, чтобы остаться русскими, потому что тогда они противились державной поступи Левиафана. Но государство почти всегда их настигало. Казаки, которые изначально были воплощением духа вольницы, врагом государства, стали самыми верноподданными служителями Жругла…

Я скептически отношусь к мифу романовской династии о славянском происхождении русского человека. Русский не славянин. В нём, безусловно, крепка восточнославянская закваска. Но русский — это сплав трёх начал: славянского, финно-угорского и тюркского. То есть русские — сконструированный этнос, созданный колонизацией, в процессе колонизации и благодаря колонизации…

Мозги у современных русских настолько промыты, что вас практически за любой антигосударственный дискурс объявляют врагом России. Россия слиплась с государством. Стало невероятно трудно из любви к России выносить приговор государству. Но, одновременно, во всём этом видится поражающая воображение могущественная способность Москвы всё делать своим, все прибирать к рукам!

Русские — это не этнос, хотя их туда записывают, даже можно сказать запихивают. Нам говорят: станьте как все нормальные народы. Мы отвечаем: это не просто вредно, это для нас губительно. Это наша смерть! Дадим техническое определение российскому метаэтносу: русские — это специально сконструированная идентичность под сверхзадачу Госстроя. Русские — это морфология проектной деятельности государства!».

З’яўленне ў Крамлі У. Пуціна паставіла ў пачатку 2000-х гг. перад дзеячамі трансфармiруючагася ў пуцінскі ельцынскага рэжыму і «Сям’ёй» задачу ўхілення алігархічных войн, якія ледзь было не прывялі ў 1998-1999 гадах да страты ўлады «Сям’і». Гэтую задачу метадолагам было неабходна вырашыць пад прыкрыццём устойлівага «рэфарматарства» і збліжэння з Захадам, — каб не страціць легітымнасць у вачах цывілізаванага свету і, па магчымасці, атрымліваць яго падтрымку. Як не хаваюць самі ўдзельнікі працэсу ў фільме «Прэзідэнт» (https://www.youtube.com/watch?v=HyNcbVuDJyA), для вырашэння задачы ўбудавання ў заходні клуб былі запрошаны Прэзідэнт Сусветнага Банка Д. Вульфэнсан і яго каманда. Яны склалі праект рэформаў, якія потым ажыццяўлялі паплечнікі Пуціна па Піцеры — А. Кудрын і Г. Грэф.

Гэты праект неабходна было ідэалагічна абгрунтаваць i для насельніцтва РФ. Так узнікла праграма «Ліберальнай Імперыі» А. Чубайса, у аснове якой ляжаў прынцып пашырэння прасторы «рускага свету» – за кошт скупкі Масквой і расійскімі алігархамі ўласнасці на постсавецкай прасторы і падпарадкавання «палітыкай трубы» мясцовых «эліт». У вуснах У. Пуціна і куратараў расійскай прапагандысцка-ідэалагічнай машыны, накшталт Уладзіслава Суркова і Вячаслава Валодзіна, гэта атрымала назву «пабудова сыравіннай звышдзяржавы».

«Сямейныя» ідэолагі ліберальна-энергетычнага імперыялізму і «Рускага свету».

Родная сястра другой жонкі А.Чубайса (Марыі Вішнеўскай)

Юлія Давыдаўна Вішнеўская — з’яўляецца першай жонкай В.Суркова

У канцы 2014 года, калі ва Украіне ўжо лілася кроў, намеснік В.Суркова па куратарстве Данбаса Барыс Рапапорт дастаткова шчыра паведаміў у сваім інтэрв’ю: «Когда я назначался в 2013-м, уже тогда в приемной Суркова висела карта Российской империи, на которой Крым был частью России. Он всегда был и остается сторонником доктрины «Москва — третий Рим» и считает, что если любое государство не расширяет сферы своего влияния, то начинает деградировать. Он исходит из того, что экспансия — это естественное состояние здорового государства. Именно Сурков в 2005 году ввел в актуальный политический обиход термин «русский мир».

Як ужо было сказана, аўтарамі гэтага тэрміна, а таксама паняцці і стратэгіі «рускага свету» былі метадолагі, з якіх сфармавалася ў 1998-1999 гг. акружэнне С. Кірыенкі: Пётр Шчадравіцкі, Яфім Астроўскі, Сяргей Градзіроўскі. У гэты ж час С. Градзіроўскі пачаў выдаваць часопіс «Востраў Крым«, у якім абгрунтоўваліся анэксія і далучэнне паўвострава да Расійскай Федэрацыі. Паняційна тэрмін «рускі свет» (без стратэгіі) вымавілі яшчэ раней блізкія да метадолагаў Міхаіл Гефтэр (у 1992-1993 гг.) і Вадзім Цымбурскі (у 1994-1995 гг.). Абодва да пачатку 2010-х гг. і вайны супраць Украіны былi ўжо нябожчыкамі, як і ГэПэ Шчадравіцкі.

Аднак да гэтага часу метадолагі і без іх «зауми» і слоўных гульняў уяўлялі сабой досыць вялікую сілу ў плане не толькі лабісцкіх магчымасцяў «у вярхах» РФ, але і з колькаснага пункту гледжання. Да моманту развалу СССР праз шматлiкiя гурткі аргдзейнасці і гульнятэхнікі ГэПэ Шчадравіцкага прайшло каля 150 тысяч чалавек. Прычым ў асноўнай масе гэта былі далёка не шараговыя грамадзяне, а ў асноўным прадстаўнікі савецкай наменклатуры, кіраўнікі сярэдняга звяна і вышэй.

У 1993 годзе, незадоўга да сваёй смерці, Шчадравіцкі-старэйшы нават прагаварыўся аб тым, што спадзяваўся пасля абвальвання СССР на перахоп улады метадолагамі. Маўляў, дзякуючы вакууму ўлады яе павінны падабраць самыя дзейныя, як гэта адбылося ў 1917 годзе. Аднак у адрозненне ад бальшавікоў, якія рэальна ўзялі ўладу ў свае рукі, уся актыўнасць «дзейнасных» часцяком толькі на словах метадолагаў аказалася накіраванай на PR- і ідэалагічнае забеспячэнне дзейнасці «старой-новай» наменклатуры і зрастаўшыхся з ёй, «ўмацоўваючы кадрава», прадстаўнікоў злачыннага. свету.

Да другой паловы 2010-х метадолагі, нягледзячы на ўсю сваю дзейнасную імпатэнцыю, дастаткова шырока прыйшлі ва ўладу ў РФ, у тым ліку ў выглядзе розных «школ лідарства» (Камісараў і інш.). Адбылося гэта па спрошчанай схеме, больш у сферы гульнятэхнікі, а не «чыстай» ідэалогіі неамарксізму, якую сення яшчэ спрабуюць выдаваць за «рэдкі для Расіі кірунак тэхнакратычнага постмарксізму» (ГэПэ Шчадравіцкі да самай смерці заставаўся марксістам і наогул метадалогію разглядаў як кіраўнічы марксізм).

У пэўным сэнсе іх ключавая ідэя – панаваць павінны менаджары, а не палітыкі, — сёння можа быць зразумела і нават сугучна заходнім кіраўнічым школам. У тым ліку таму, што насамрэч яна не іх, а запазычаная ў амерыканскіх левакоў часоў «Новага курсу» 1930-х гг., — аб сацыялістычным тэхнакратызме («развіты сацыялізм усталюецца не праз рэвалюцыю і класавую барацьбу, а праз НТР і рабатызацыю, якія размыюць класы»).

Аднак для трактуемай ў такім сэнсе метадалогіі, ігратэхнікі, тэхнакратызму і г.д. неабходна развітая тэхнічная сфера і дастаткова складаны грамадскі лад і соцыум у цэлым. А постсавецкае грамадства, дзякуючы ў тым ліку тым жа метадолагам, вельмі простае. І эканоміка яго таксама вельмі простая – каб кіраваць «трубой», распальваць нянавісць і ліць кроў суседзяў шмат розуму не трэба.

Кургінян і Шчадравіцкі-малодшы ў некаторых колах лічацца «братамі па зброі». Шчадравіцкі-старэйшы («сам ГэПэ») чытаў курс лекцый у 1989 годзе ў тэатры Кургіняна «На дошках».

У цяперашні час лабiстамi-прадстаўнікамі метадолагаў у вярхах, г.з. апазiцыi і прапагандысцкім апараце пуцінскага рэжыму, акрамя Сяргея Кірыенкі, з’яўляюцца многія вядомыя палітыкі Расійскай Федэрацыі – ад Вячаслава Суркова і Міхаіла Хадаркоўскага, да памочніка прэзідэнта па эканамічных пытаннях Андрэя Белавусава, спецыялісткі па выражэнні ў юрыдычнай форме ўстаноўкі на нецярпімасць і нянавісць да ўкраінцаў і іншых незаўгодных рэжыму этнасаў і меншасцяў Алены Мізулінай, яшчэ аднаго апантанага «змагара з бандэраўцамі» Сяргея Кургіняна і /былога/ віцэ-прэм’ера РФ Віктара Хрысценка – прыхільніка напрамка пад назвай Сетка метадалагічных лабараторый, з цэнтрам у Кіеве.

 метадолагі — куратары «рускага свету»

На прасторах былога СССР укараняць згенераваны метадолагамі канцэпт «рускага свету» сталі з 2002 года. Спачатку «Газпром» прыняў канчатковае рашэнне аб будаўніцтве першага расійскага газаправода «Паўночны паток» у абыход Украіны і Беларусі. Затым Анатоль Чубайс абвясціў што сутнасцю «рускага свету» з гэтага часу з’яўляецца ліберальна-энергетычны імперыялізм (i нават публiчна падыскутаваў пра гэта з Лукашэнкам, увасобiўшым у гэтай дыскусіі кансерватыўны-неасавецкі лагер «рускага свету», альтэрнатыўны ліберальнаму якi увасобiў сам Чубайс). Даслоўна гэта гучала так:

«Идеологией России на всю обозримую историческую перспективу должна сталь идеология либерального империализма, а целью Российского государства должно стать построение либеральной империи. Очень хорошо понимаю, насколько болезненно воспринимается слово «империя» очень многими. Понимаю, что для многих людей это слово вообще немыслимо, особенно в одном ряду с такими словами как «цивилизация», «демократия», «частная собственность», «рынок», «свобода». Только это было в XX веке, но XX век закончился. Начался XXI. Причем повсеместно…

Скажу больше, я считаю, что идеология России — и я глубоко в этом убежден, — на всю обозримую историческую перспективу должна сталь идеологией либерального империализма, а целью Российского государства должно стать построение либеральной империи…

Либеральный империализм для меня означает, что Российское государство всеми способами должно содействовать экспансии российского бизнеса за пределы государства — к нашим соседям».

прамовы кіраўніка РАО «ЕЭС России» Анатоля Чубайса аб бачанні гістарычнай місіі Расіі ў XXI стагоддзі (заключэнне) у Санкт-Пецярбургскім дзяржаўным інжынерна-эканамічным універсітэце на цэрэмоніі прысуджэння Чубайсу ганаровай доктарскай ступені, 25 верасня 2003 года].

 «рускі свет» паводле Чубайса vs «рускі свет» паводле Лукашэнку

перадача «Свабода слова з Савікам Шустэрам», 2003 год: https://www.youtube.com/watch?v=61Q6LdTA_GU

Тады ж у пачатку 2000-х гг. метадолаг С. Градзіроўскі, да якога з «лёгкай рукі» Саюза праваслаўных грамадзян прыляпіліся мянушкі «градус» і «градуснік», стаў вылучацца ў якасці «шэрага кардынала» ў сферы дзяржаўна-рэлігійных адносінаў і падцягваць да праекту «рускага свету» структуры РПЦ і разнастайныя каляцаркоўныя пляцоўкі, а таксама мусульман (праз ужо згаданы вышэй праект «Рускі іслам»).

метадолаг Сяргей Градзіроўскі

Напрыклад, на думку рэлігіязнаўцаў, менавіта Градзіроўскі быў ініцыятарам і рэжысёрам правядзення 10-11 кастрычніка 2002 года ў Маскве канферэнцыі «Узаемадзеянне дзяржавы і рэлігійных аб’яднанняў у сферы адукацыі», у афіцыйных заснавальніках якой значыліся С. Кірыенка і іншыя паўнамоцныя прадстаўнікі прэзідэнта РФ (у Цэнтральнай, Прыволжскай і Паўднёвай федэральных акругах), Міністэрства адукацыі РФ, камітэт па справах грамадскіх аб’яднанняў і рэлігійных арганізацыяў ДзяржДумы і Міжрэлігійны савет Расіі. Прычым накіраванасць дадзенай канферэнцыі была не на дасягненне інтарэсаў Рускай Праваслаўнай Царквы, як гэта памылкова ўспрынялі праваслаўныя ўдзельнікі канферэнцыі, а менавіта на дасягненне тактычных мэт адзінай мэтадалагiчная гульні, якая вялася ідэолагамі «рускага свету».

З артыкула «Інтэрпрэтуючы «рускі свет»» апальнага архімандрыта Кірыла (Гаваруна), у 2014 г. навуковага супрацоўніка Ельскага ўніверсітэта (пераклад рэдакцыі «Рускага часопіса» з англійскага арыгінала даклада, прадстаўленага аўтарам на канферэнцыі Нямецкай асацыяцыі Усходне-еўрапейскіх даследаванняў у г. лістападзе 2014 года): «…В социально-экономическом плане «русский мир» в сегодняшней политической реинкарнации — это один из либеральных или не очень либеральных, но заменителей советского проекта. И с помощью этого эрзаца выхолащивается очень многое из наших представлений о Союзе, и из наших воспоминаний о нем… В начале 2000-х годов эта концепция превратилась в нечто, что может быть охарактеризовано как неоимперский проект. На этом этапе в его дальнейшее развитие включилась Русская Православная Церковь — главным образом через площадку Всемирного русского народного собора. Таким образом, в дополнение к своей культурной основе «Русский мир» приобрел еще один важный ингредиент — религиозный».

[Пра тое, як і ў што выліліся гэтыя «арганізацыйна-дзейнасныя гульні» ідэолагаў «Рускага свету» ва Украіне і этна-канфесійнай сферы краін выйшай постсавецкай прасторы будзе расказана ў наступным матэрыяле].