Агульна гэтую утопію можна акрэсьліць: жыві як хочаш, як поўную свабоду ў сваёй фізічнай і псіхалагічнай самарэалізацыі.
Карані гэтай утопіі крыюцца ў філасофіі ХІХ стагоддзя, а менавіта веры ў рацыянальны сьветапогляд людзей, якія павінныя асэнсоўваць агульнае дабро (як роўнасьць і справядлівасьць). Роўнасьць і справядлівасьць павінна пазбавіць ад канфрантацый, войнаў і эксплуатацыі. Людзі, пазбаўленыя небходнасьці змагацца за выжываньне, будуць самаадукоўвацца, узмацняць рацыянальнасьць і жыць дзеля ўласнага фізычнага і духоўнага самазадавальненьня, якое неабмежаванае нічым, акрамя свабоднага стылю жыцьця іншых людзей і так па нарастаючай.
Адсюль тая неабмежаваная свабода жыцьця, якую прапануюць ідэолагі сучаснай леваліберальнай ідэі.
На йх думку, калі чалавек будзе займацца выключна псіха-саматычным задаваленьнем, якое непавінна быць абмежаваным прыродай і сацыяльнымі межамі, то прага да агрэсіі і войнаў будзе вынішчына. Адсюль той вядомы лозунг Make Love, no War. Мяняй свой гендэр, палавую арынтацыю, жыві без абавязацельстваў, галоўнае павялічвай умовы, якія дадуць табе магчымасьць для задавальненьня. У сваю чаргу, грамадства (дзяржава) павінна максімальны спрыяць узросту магчымасьцяў для такога жыцьця: адмяніць абмежаваньні для сэксуальных трансфармацый і свабоды задаволенасьцяў, забясьпечыць сацыяльную і эканамічную падтрымку: больш радасьці (LOVE), менш працы (WAR). Праца, калі і павінна быць, то выключна для «кайфу». Псіха-саматычная задаволенасьць яна ўніверсальна, не мае ідэалогіі, не патрабуе развагаў пра лесы дзяржаваў, а значыцца гэта ў перспектыве павінна вынішчыць дзяржавы і войны.
Канешне, перашкодай для такога жыцьця з’яўляецца капіталізм, рынак, які патрабуе высілкаў да зарабляньне грошаў, утрыманьня сем’яў, людзі павінны больш прыкладаць часу і дзеяньня для працы, а не для задавальненьня, адсюль канфлікты, пачуцьце ўласнага няшчасьця. Неабходна дэкапіталізацыя жыцьця, пераразмеркаваньне капіталу, для забясьпячэньня роўных магчымасьцяў псіха-саматычнага задавальненьня.
Людзі нараджаюцца роўнымі ў сваіх жаданьнях быць задаволенымі
Сацяльныя нормы і прырода абмяжоўваюць гэтыя правы, значыць, неабходная рэвалюцыя, якую мы і назіраем ў апошнія гады, асабліва ў ЗША. Максімалізацыя гендэрна-сэксуальных свабодаў і запячатваньне іншых поглядаў як архаічных, шкодных, дэструктыўных.
Яшчэ раз падкрэсьлю, мэта новай мадэлі: універсалізацыя задаволенасьці, забясьпячэньне роўнасьці і правоў быць задаволеным як заўгодна — пазбавіць чалавецтва прычын для войнаў, унутранай агрэсіі, абавязкаў.
Канешне, такі падыход базуецца на спрошчанам разуменьні як чалавечай прыроды, так і грмадства. Але па меркаваньнях прыхільнікаў універсалізму задаволенасьці, чалавек перш за ўсе сацыяльны канструкт, які трэба проста перафарматаваць (што і робіцца праз новую адукацыю, скіраваную на пошук шляхоў задавальненьня), паступова гэта прывядзе да зьмены дзяржавы і гаспадаркі і людзі зажывуць як у раі.