Сапраўды, дзіўна чуць, калі словы пра прымірэньне гучаць, ад імя зьбітых, згвалтаваных, пакрыўджаных, забітых, зьняволенных, пазбаўленых радзімы і правоў.
Гэтыя словы гучаць як прызыў да йх усіх: прыніжаных, раздаўленых, прыгнечаных прыняць свой лес і прызнаць уладу гвалтаўнікоў, злодзеяў, забойцаў, катаў і тыранаў. Прыняць і прыніжана зьмірыцца з гэтым.
А ў імя чаго? У імя таго, каб гэтыя ж злачынствы працягваліся, каб гэтая ж улада трывала надалей. Адзінае, што пятля на якой вісіць беларускі народ можа на міліметр паслабіцца.
І гэтае прыняцьце некаторыя прадстаўнікі культурнай інтэлігенцыі пафасна называюць — нацыянальным прымірэньнем.
Прымірэньне гэта палітычная воля і жаданьне дзьвух бакоў.
Але, ці хто-небудзь чуў словы пра нацыянальная і чалавечае прымірэньне з вуснаў саміх катаў і забойцаў, якія прадстаўляюць і бароняць гэты рэжым? Канешне не!
Акрамя як забіваць, нішчыць, гвалтаваць, у тым ліку Беларускае, яны больш ні да чаго не прызываюць, ды і прызываць не ў стане.
Ці хто-небудзь чуў з вуснаў Эйсмант, Гігіна, Шпакоўскага словы пра тое, што ўлады павінны вызваліць з вязьніцаў хаця б беларускіх дзяўчын і жанчын?
Не! Наадварот яны ўсе ў адно горла крычаць: «так йх, забйце йх, зьнішчыце йх, забярыце йх дзяцей».
Як вынік яны даюць жанчынам па 10-12 год пазбаўленьня жыцьця.
Можа, хто-небудзь са 110 «парламентарыяў» (магчыма Васілевіч) казалі пра прымірэньне? Не! Яны ўсе галасавалі за растрэльныя законы.
Прымірэньне па-лукашэнкаўску — гэта максімальнае прыніжэньне, цалаваньне крывавага боту, прызнаньне свайго нявольніцтва, адданьне сябе ў рукі ката і чаканьне яго міласьці. Менавіта так выглядае «камісія па вяртаньню».
Сеньня няма ніякай магчымасьці для нацыянальнага прымірэньня, бо:
Зьнішчана і прыніжана уся нацыя;
Не можа быць прымірэньня калі, пра яго просіць ахвяра, якая не мае правоў, зброі і магчымасьці бараніцца. Яна проста бязвольная, безабаронная ахвяра і такое прымірэньне не дасьць ахвярам ніякіх правоў. Ахвяры застануцца ахвярамі, а каты — катамі.
Прымірэньне адбываецца толькі з мэтай таго, каб трагедыя не адбылася больш ніколі.То бок, калі былыя ахвяры абяцаюць не перасьледваць былых катаў, калі каты і злачынцы страцілі канчаткова магчымасьць уладарыць.
Прымірэньне патрэбна для таго, каб спыніць грамадзянскае супрацьстаяньне. Зараз жа мае месца не супрацьстаяньне, але татальнае вынішчэньне грамадства.
Прымірэньне — гэта вяртаньне роўнасьці правоў і палітычных магчымасьцяў усіх грамадзянаў і перш за ўсе магчымасьць усім жыць вольна, без страху і перасьледу.
У Беларусі прымірэньне проста немагчыма, бо ў тых умовах і тым выглядзе, якім прапаноўваецца, яно азначае, што прыніжаная частка грамадства проста павінна прызнаць уладу Лукашэнкі, новы больш тыранічны ўклад і ўласнае бяспраўе.
Ніхто не верне тым каго растапталі йх жыцьце, свабоду, уласнасьць, працу. Так было і раней.
Ніхто не надасьць ім права прыймаць законы ў краіне, лічыць галасы, выбіраць сваіх дэпутатаў, ці быць абраным.
Давайце будзем шчырымі ў словах — гэта нельга назваць прымірэньнем, гэта зьмірэньне з лесам укрыжаванага. І гэтае зьмірэньне, перш за ўсе азначае, адмову закатаванага грамадства ад усялякай барацьбы супраць палітычнага зьняволеньня.
А ўзвышаныя словы пра «прымірэньне» — гэта нішто іншае, як інтэлектуальнае самапрыніжэньне.

Усаў Павел