Уолл-стрыт аддае перавагу Індыі замест Кітая – гістарычны зрух на рынках зафіксаваў у лютым Bloomberg, а таксама інвестары звяртаючыя усё больш пільную ўвагу на кантрасныя траекторыі развіцця двух найвялікшых дзяржаў Азіі. Адначасова з гэтым інвестары выводзяць мільярды даляраў з чэзла-чахнучай эканомікі Кітая, праз 20 гадоў пасля таго, як яны зрабілі стаўку на гэтую краіну як на тэрыторыю, якая дэманстравала найбуйнейшую ў свеце гісторыю эканамічнага росту. Цяпер жа такія гіганты Уолл-стрыт, як Goldman Sachs Group Inc. і Morgan Stanley, лічаць галоўным аб’ектам інвестыцый на бліжэйшае дзесяцігоддзе менавiта Індыю.
Як следства, фактычна, уся палітыка Пекіна сёння – гэта спроба запаволіць замену Кітая на Індыю і даць сабе дадатковы рэзэрв па часе. Раптам атрымаецца перахапіць функцыянал Еўропы ў сучаснай глабальнай спецыялізацыі, якая прадстаўлена і канцэнтруецца ў трох найбуйнейшых макрорынках-рэгіёнах планеты (Амерыка-ЗША/Еўропа-ЕС/Азія-КНР), якія даюць сукупна каля 50% усяго сусветнага ВВП.
На гэтай мапе яны выдзелены карце, адпаведна, чырвоным, сінім і жоўтым колерам. Менавіта на гэтыя тры рэгіёны і звяртаецца ўвага ўсіх глабальных інвестараў і праекціроўшчыкаў будучыні таго, што мы сёння называем сусветнай супольнасцю.
Найбольш важныя і маштабныя праекты апошніх гадоў і нават дзесяцігоддзяў, такія як TTP/TTIP (Трансціхаакіянскае/Трансатлантычнае гандлёвае і інвестыцыйнае партнёрства) каманды Б.Абамы, Зоны клірынгавых валют каманды Д.Трампа, «Новая нармальнасць» ВЭФ і К.Шваба», «Адзін пояс-адзін шлях» Кітая – усе яны арыентаваны ў асноўным менавіта на гэтыя тры рэгіёны.
Існуюць і іншыя праекты ў іншых рэгіёнах і ўзроўнем ніжэй, падобныя Vision-2030 кронпрынца Саудаўскай Аравіі Махамеда бін Сальмана. Але ўсе яны носяць не такі глабальны характар. Па сутнасці гэта спробы рэгіянальных эліт, накшталт арабскай, увайсці няхай і на другарадных, падпарадкаваных ролях у сістэму трох найбуйнейшых макрарынкаў. Каб б не апынуцца частка вялізнай «шэрай зоны», якая атачае тры ключавыя тэрыторыі і любой цаной вырвацца з яе.
Кожная з трох пазначаных зон мае сваю ўнікальную спецыялізацыю. Еўрапейская – гэта вытворчасць тэхналогій, Кітайская – зборачная прампляцоўка, Амерыканская – кіраванне і забеспячэнне (фінансавае, навуковае, інтэлектуальнае і ваенна-сiлавое).
Нават некаторыя расійскія аналітыкі ўжо адзначаюць, што пры падобнай спецыялізацыі губляюць сэнс любыя размовы аб перспектывах адыходу ад залежнасці ад долара. Даляр – гэта разліковая адзінка паміж усімі трыма зонамі. Еўра і юань выконваюць дапаможную ролю (у асноўным унутраную) для разлікаў унутры саміх еўрапейскай і кітайскай зон. Ужо таму можна як заўгодна піярыць плюсы разлікаў у нацыянальных валютах (рублях, юанях, тугрыках і г.д.), ніякага значэння для гегемоніі даляра гэта мець не будзе. Менавіта долар забяспечвае функцыянаванне трох ключавых макрарэгіёнаў планеты, усё астатняе – проста бонус.
Некаторыя расейскія эксперты, у адрозненне ад iхiх жа шалёных прапагандыстаў, ужо вымушаныя прызнаваць: у Расіі ў такой сістэме ніякай будучыні няма. Яна выпала зь яго пасьля 1991 году і пакуль нават не разумее, што менавіта можна и трэба рабіць. Адабраць чужы функцыянал пуцінскі рэжым ня можа, ствараць свой уласны ня хоча і таксама ўжо ня можа. Адказ на пытанне «які менавіта функцыянал», мог бы быць запатрабаваны ў сістэме абноўленай расійскай эліты. Аднак цяперашнія ўлады РФ ужо не дапускае нават думкі аб такім абнаўленні. Сведчанне – лёс А.Навальнага. Як следства цяперашняя ўлада Расіі не здольная не толькі адказаць на гэтае пытанне, але нават сфармуляваць і паставіць яго. Яна нават не здольна зразумець, пра што iдзе гаворка.
Тыя ж рускія прызнаюць і адсутнасць будучыні ў гэтай сістэме ў Кітая, не кажучы ўжо пра Іран і іншыя сусветныя «дрэнкі», з якімі рэжым Пуціна звязвае пэўныя надзеі. У цяперашні час дзве «заходнія» зоны імкнуцца стварыць наўзамен трыцяй кітайскай зоны макрарэгіён Індыі. Прычым т.зв. Індыйска-Ціхаакіянскі рэгіён патрэбен ім менавіта ўзамен кітайскага, але не за свой кошт. Час абрана досыць удала, бо Кітай увайшоў у глыбокі хранічны і сістэмны крызіс, а яго спецыялізацыя не дазваляе яму манеўраваць.
Сёння кітайская зона, па сутнасці прампляцоўка, з’яўляецца найбольш уразлівай, бо пляцоўку заўсёды можна перанесці. Пры гэтым рашэнне аб пераносе прымаецца па-за межамі Кітая. Пекін не ў стане на гэта паўплываць, хіба што чарговы раз паспрабуе беспаспяхова запаволіць рэалізацыю гэтага рашэння.
З гэтай мэтай, у наш час кітайцы спрабуюць перахапіць функцыянал Еўропы крадучы тэхналогіі і ствараючы сваю тэхналагічную базу. Але зрабіць гэта практычна немагчыма. І прычына не толькі ў праславутай «кітайскай якасці».
Гэта немагчыма без функцый ЗША (кіраванне), тым больш у той кароткі тэрмін, які застаецца Кітаю да катастрофы (не больш за 7 гадоў). Верагодна, што пасля катастрофы нейкія аскепкі ад цяперашняй кітайскай зоны ацалеюць, але яны будуць уяўляць з сябе невялікія кластары, акружаныя ўсё той жа «шэрай зонай».
А месца Кітая павінна ў такім выпадку і да таго часу поўнасцю заняць Індыя. Сярод найбуйнейшых эканомік свету Індыя ўжо паказвае самы хуткі рост – 6-7% у год. У выніку яе доларавы з 2020 па 2024 ВУП вырасце з 2.7 да 4.1 трлн. Мяркуецца, што ў 2027 годзе Індыя выйдзе на 3-е месца ў свеце пасля Кітая і ЗША па намінальным ВВП з прагнозам 5,5 трлн. долараў.
Стаўку на Нью-Дэлі замест Пекіна ў Азіі зараз робіць не толькі Амерыка i Уолл-стрыт, але і Еўропа. У другой палове лютага BIoomberg паведаміў, што Францыя плануе правесці першую сустрэчу, на якой будзе абмяркоўвацца інфраструктура, якая злучае Індыю з Еўропай праз Блізкі Усход, каб супрацьстаяць аналагічнай кітайскай ініцыятыве. Гэтая канцэпцыя, вядомая як IMEC, мяркуе стварэнне сеткі чыгунак, судоў, газаправодаў і інтэрнэт-кабеляў. Удзельнікамі эканамічнага калідора «Індыя — Блізкі Усход — Еўропа» з’яўляюцца ЗША, Індыя, Саудаўская Аравія, ААЭ і Еўразвяз.
(с) ceapp.info