7 снежня 2024 года тэлебачанне Сірыі афіцыйна заявіла аб звяржэнні рэжыму Асада. Праўленне прадстаўнікоў гэтай дынастыі, якое доўжылася ў цэлым 53 гады, завяршылася. Сам прэзідэнт Сірыі Башар Асад збег з Дамаска ў Маскву. Яго рэжым паў пасля 24-х гадоў кіравання і больш чым 11 гадоў грамадзянскай вайны. Некалькi тысяч салдат рэгулярнага сірыйскага войска збеглі на тэрыторыю Ірака ў поўным абмундзіраванні, дзе былі прынятыя мясцовымі сілавікамі. У Дамаску паўстанцы ўвайшлі ў раёны, якія былі апорамі «Хезбалы» і Ірана.
Апроч Крамля, для якога крах рэжыму Асадаў балючы ў асноўным у плане іміджу, гэтага калапс рэжыму і страта Сірыі сталi вельмі цяжкім ударам для Ірана. Сірыя – гэта канал забеспячэння «Хезбалы» і выхад да Міжземнага мора для КВІР. Рэжым Асада забяспечваў рэжыму аятол і Ірану становішча рэгіянальнай дзяржавы, здольнай навязваць сваю волю і праецыраваць сілу.
Тэгеран пачаў эвакуацыю сваіх вайскоўцаў і дыпламатаў з Сірыі яшчэ на пачатку снежня. Па інфармацыі The New York Times, частка іранскіх дыпламатаў, іх сем’і і грамадзянскія асобы сталі пакідаць Сірыю раніцай 6 снежня. Эвакуацыю пачалі амбасады Ірана ў Дамаску і кіраўніцтва элітнага падраздзялення КВІР «Аль- Кудс», адказнае за вонкавыя аперацыі.
Тады ж кіраўнік МЗС Ірана Абас Арагчы заявіў, што «лёс Башара Асада прадказаць немагчыма, паколькі многія чакалі абвалу ў 2011 годзе, але яе не адбылося». А іранскі аналітык Мехдзі Рахмаці, які кансультуе ўрад па пытаннях рэгіянальнай стратэгіі, паведаміў: «Тэгеран разумее, што не здольны стабілізаваць сітуацыю ў Сірыі ваенным шляхам. Гэты варыянт нават не разглядаецца». Таксама ён падкрэсліў, што Іран не можа працягваць змагацца на баку сірыйскай арміі, калі тая «сама страціла волю да барацьбы».
Нават калі апусціць падобныя спробы слоўных апраўданняў неаказання дапамогі Асаду і палітычныя моманты, на справе перад Іранам адразу ж паўстала б пытанне лагістыкі, а менавіта – як забяспечыць транспарціроўку ў Сірыю войскаў і матэрыяльна-тэхнічных сродкаў. Сухапутны калідор праз Ірак зачынены Дэейр эз-Зор узялі курды, а трасу ў пустыні — баевікі з Эт-Танфа . Перакінуць ўсё што трэба па паветры ў Дамаск не даюць ізраільскія ВПС, пагражаючы проста збіваць барты.
Як следства, увесь т. зв. «шыіцкі пояс» як амбіцыйны праект іранскага КВІР, зараз можа папросту рассыпацца. На новы праект у Ірана і КВІР няма рэсурсу, а займацца ўнутранай сітуацыяй і эканомікай рэжым аятол не ў стане. Калі б мог – займаўся б, але ён проста не здольны на гэта. Таму уткнуўшыся ў сваю безгрунтоўнасць і заняўся вонкавай экспансіяй і агрэсіяй (падобную прыроду мае і цяперашняя агрэсіўная палітыка Крамля – поўны крах усіх мадэляў развіцця самой краіны).
Цяпер, дзякуючы падзенню Сірыі і рэжыму Асадаў, Тегеран апынуўся перад выбарам з двух цяжкіх шляхоў. Першы – пераход да прамой і больш жорсткай дыктатуры ваеннага тыпу ўнутры самого Ірана, бо ўтрымліваць інакш абстаноўку будзе усё больш складана. Другі – ліквідацыя цяперашняга рэжыму аятол, замкнёнага на самога сябе і КВІР, і стварэнне праекту, разлічанага на некалькі пакаленняў, мэтай якога стане менавіта ўнутранае развіццё краіны.
Другі шлях – гэта ў дадатак яшчэ і дастаткова цяжкі ўдар па амбіцыях мясцовых дзяржаўнікаў, якім давядзецца развітацца з ідэямі экспансіі і сваёй нацыянальна-рэлiгiйнай выключнасці і доўга і цяжка працаваць. Калі раней у іранцаў быў хаця б прадмет гандлю, дакладней – расстаноўкі, з ЗША, то цяпер яго няма. І не будзе яшчэ шмат дзесяцігоддзяў. Акрамя таго, у святле сірыйскага правалу адразу ж пацьмянелі ўсе бравурныя рэляцыі аб «восі» Масквы і Пекіна з Тэгеранам. Па сутнасці гэта вонкавапалітычная катастрофа.
У любым выпадку пасля абвальвання Асадаўскага рэжыму «пан-шыіцкі» праект КВІР фактычна развальваецца прама на вачах. Што цяпер рабіць Ірану – гэта пытанне, на якое павінен адказаць сябе ён сам. Але тое, што КВІР і аяталы завялі краіну ў тупік, з якога не здольныя яе вывесці – сумневаў не выклікае.
Пасля Сірыі пазіцыі Ірана не проста моцна змяніліся, яны абрынуліся. У 2024 годзе ўжо высветлілася, што ў свеце вельмі моцна пераацэньвалі ваенна-палітычныя магчымасці Тэгерана. Было прынята лiчыць, што Іран — перадавая краiна ў гэтым плане: «шыіцкая вось», проксi-вайска у гарачых кропках, агентурныя сеткі, бізнес-кантакты, сучасныя зброевыя тэхналогіі і нават, магчыма, ядзерная зброя. А потым усяго за год ваеннага ціску ўвесь гэты іранскі ўплыў пачаў проста рассыпацца.
Высветлілася, што ваенныя сеткавыя структуры, надзвычай эфектыўныя раней, не працуюць супраць сучасных лічбавых сістэм аналізу дадзеных. Адныя рыхтуюць тысячу схаваных ваенных аб’ектаў для партызанскай барацьбы, а іншыя тут жа іх выяўляюць і паражаюць высокадакладнай зброяй. Каламутныя бізнес-схемы прыносяць грошы для аплаты баевікам, але не могуць накарміць краіну. Іранскія БПЛА, ракеты і сістэмы СПА таксама пераацэненыя.
Разам з рэжымам Ірана і КВІР прайгралі і ўсе іх проксі ў рэгіёне, і перш за ўсе ХАМАС і «Хезбала» у Лiване (апошняя ў дадатак панесла сур’ёзныя страты падчас апошняй вайны з Ізраілем у камандным і радавым складзе, таму змагла выставіць толькі невялікія сілы ў Хомсе, што, хутчэй за ўсё, дэманструе і яе бягучыя абмежаваннi для падобнага роду аперацый). Магчыма, наступнымі будуць Хашд аш-Шаабі ў Іраку і хусіты ў Йемене. А потым у даляглядзе бліжэйшых года-двух праблемы чакаюць і сам Іран.
У краіне ўжо некалькі гадоў маюць месца шырокія пратэставыя настроі, якія час ад часу прарываюцца ў выглядзе массавых вулічных пратэстаў. У наяўнасці і сур’ёзныя эканамічныя праблемы: бюджэтны крызіс праз санкцыи і вайсковыя выдатки, дэфіцыт энергіі, праблемы з сацыяльнымі выплатамі.
Гэтак жа ўсё яшчэ не ясна, хто стане на чале дзяржавы замест 85-гадовага Хаменеі. Абранне новага прэзідэнта Пезешкіана, умераных поглядаў, гэта спроба згладзіць супярэчнасці з Захадам. Але ў ЗША да ўлады прыходзiць Трамп, што гаворыць на карысць таго, што Iран будуць дабіваць.
На момант падзення рэжыму Асадаў этна-рэлігійная карта Сірыі выглядала наступным чынам: арабы-суніты, арабы-алавіты (нусайрыты ), арабы-хрысціяне (леванцінцы) і армяне, курды, туркаманы, езіды, друзы, арабы-джафарыты, арабы-ісмаіліты (шыіты), каўказцы-суніты (чэчэнцы, чаркесы), хрысціянскія меншасці (асірыйцы, халдэі, арамеі).
Напярэдадні падзення Дамаска ў медыях з’явілася і «карта Сірыі будучыні», якая ў розных версіях стала цыркуляваць у інфаполі і прадугледжвае распад Сірыі на наступныя тры часткі:
1) дзяржава алавітаў каля ўзбярэжжа (чырвоны) – Асад або яго сям’я захоўваюць частку ўлады і кантралююць толькі шыітаў і алавітаў;
2) суніцкая дзяржава, якая ахоплівае большасць гарадоў, населеных сунітамі (зялёны);
3) сумесная дзяржава курдаў і друзаў (жоўты), якая мяжуе з Ізраілем і Іарданіяй, — своеасаблівая буферная зона паміж ісламістамі і Ізраілем.
Аднак гэтая карта, мяркуючы па ўсім, аказваецца занадта аптымістычнай для прыхільнікаў рэжыму Асадаў. Гледзячы па сітуацыі на дадзены момант, найболей сур’ёзнай сілай у Сірыі становіцца Турцыя. Прычым за кошт не толькі вайсковых, але і эканамічных рэсурсаў.
Туркі ўжо плануюць аднаўляць прамысловасць Алепа (у прамысловых зонах вакол горада былі швейныя, абутковыя і фармацэўтычныя фабрыкі). Сiнхронна, пад шумок падзей у Сірыі і Грузіі, турэцкія проксі скупляюць мясцовую газатранспартную сістэму (у сувязі з гэтым расійскія прапагандысты ўжо панікуюць, што азербайджанская Socar Gas Georgia набудзе газаправоды ў рэгіёнах Грузіі).
Таксама туркі абяцаюць пралабіяваць зняццё санкцый і вярнуць інвестыцыі ў Сірыю. Чые інвестыцыі? Да вайны ў краіну заходзілі грошы манархій Персідскага заліва. З рэжымам Асада Ліга арабскіх дзяржаў дамовіцца так і не змагла, гарантаваць бяспеку актываў у Сірыі зноў жа не змаглі ні рускія, ні іранцы.
У Турцыі не проста так ёсць свае амбіцыі на ўключэнне кавалкаў Сірыі ў т.зв. «Турэцкі мiр». Іх маштаб перадае, напрыклад, гэтая «карта вялікага Турана». Стратэгічна ў нейкiм сэнсе можна сказать, што яго прыхiльнiкi зламалі Маскве і Тэгерану ўсю іх сірыйскую гульню яшчэ дзесяць гадоў таму.
Дзякуючы гэтаму распачатае тады ўварванне Крамля ў Сірыю завяршылася беспаспяхова. А рэальная прычына гэтага ўварвання – навязванне Турцыі газпромаўскай версіі «Турэцкага патоку» у 4 трубы на вельмі прынадных для Газпрома ўмовах – правалілася практычна адразу пасля таго, як толькі «Турэцкі мiр» прадэманстраваў «Рускаму мiру», што гатовы ваяваць сур’ёзна і наўпрост.
Пасля гэтага Пуцін хутка здаў назад, а яго асяроддзе пацягнула Сірыю далей – як чамадан без ручкі – і прыстасавала да сваiх афрыканскіх авантур. Апошнія, асабліва без Прыгожына і ПВК «Вагнер», неўзабаве сталі занадта цяжкімі, а зараз, пасля падзення Сірыі, яшчэ і зрабілі лабістаў «Рускага мiру» ў Афрыцы цалкам залежнымі ад лабістаў «Турэцкага мiру».
Апошні, дзякуючы Сірыі, да таго ж атрымлівае зараз яшчэ і магутны рычаг уздзеяння на саму РФ – у яе паўднёвым падбрушшы. Справа ў тым, што супраць рэжыму Асада ваююць не толькі сірыйцы-туркаманы. Таксама значэнне мае не толькі шматлiкасць баевікоў, якія накацілі на Дамаск падобна лавіне, якую ацэньваюць у 60 тысяч штыкоў. Істотна і тое, адкуль гэтыя баевікі ўзяліся, ды яшчэ і ў такіх колькасцях. Іх прывезлі. У першую чаргу, з постсавецкай Цэнтральнай Азіі: таджыкаў, узбекаў і іншых мясцовых ваяроў па сутнасцi «Турэцкага мiру» (нават калi нехта з iх i лiчыць сябе «чыстым джыхадзiстам», сутнасцi гэта не меняе). Менавіта яны з’яўляюцца асноўнай ударнай сілай антыасадаўскіх фармаванняў.
Пасля падзення рэжыму Асадаў у Сірыі, з аднаго боку, ствараецца ўражанне, што Эрдаган доўга чакаў патрэбны момант (некалькі гадоў паводзіў сябе пасіўна) і вось зараз дамогся перамогі адным ударам, амаль без бачных намаганняў – выціскаючы з рэгіёна іранцаў і рускіх, і адначасова замацоўваючы поспехі «Турэцкага мiру» ў газаправодных праектах.
З іншага боку, зараз, ізноў жа пасля падзення рэжыму Асадаў, да турак узнікае адразу два важныя пытанні: 1) ці пойдуць яны вайной на курдаў і ці змогуць тады амерыканцы і Захад гэтаму перашкодзіць (і замест вайны будзе чарговы кампраміс), 2) ці пакінуць яны Расіі яе ўласную «зону акупацыі» ў прыморскай Сірыі з базамі Тартус і Хмеймім?
У апошнім выпадку адказ цікавы яшчэ і тым, што Расія даўно прасоўвае праекты ў Афрыцы, якія абапіраюцца на ваенную прысутнасць, але ўся гэтая прысутнасць мае вельмі ўразлівую кропку – лагістыку. Лагістыка ажыццяўляецца пераважна праз базы ў Сірыі.
Зараз туркі могуць лёгка яе парушыць. А значыць, Крамлю з Афрыкай трэба будзе развітацца, як і Ірану з яго «пан-шыізмам» Але туркі могуць гэтую інфраструктуру не чапаць, і тады гэта будзе азначаць, што ўсе афрыканскія ініцыятывы Масквы залежаць ад Анкары, якая «у долі». А таксама, што ў турак у руках закладнікі, і адпаведна ў любых перамовах з Расіяй Турцыя зможа ў патрэбны момант націснуць на Крэмль.
У любым выпадку, на дадзены момант Турцыя значна ўзмацніла пазіцыі ў рэгіёне. І асабліва ва ўзаемаадносінах з Расіяй і Іранам.
(с)ceapp