Згодна з расейскай Канстытуцыяй Пуцін знаходзіцца на пасадзе прэзідэнта апошні тэрмін, пасля зноў трэба рабіць ратацыю, альбо станавіцца прэм’ер-міністрам, альбо мяняць Канстытуцыю. І вось у дадзеным выпадку, – а гэтая ідэя, канцэпцыя ўжо зʼяўлялася, – стварэнне рэальнай Саюзнае дзяржавы і ўвядзенне пасады прэзідэнта. У дадзеным выпадку гэта добрая глеба, каб пры наяўнасці адзінай дзяржавы Пуцін застаўся супер-прэзідэнтам…»