Лукашэнка ужо вычарпаў усё, што мог сказаць па сацыяльных тэмах.На пачатку нават сказаў, што Беларусь па магчымасцях у сэнсе вядзення прыватнага бізнесу – самая свабодная краіна! Хочаце – прыязджайце і рабіце бізнес! […] З аднаго боку, гэта была нейкая нефармальная размова, а з іншага боку адчувалася, што сітуацыя сацыяльная будзе ўсё больш і больш пагаршацца, бо нейкага рэцэпту, нейкай сістэмы вырашэння проста няма. І той факт, якім чынам ён адказваў таму ж Раманчуку сведчыць пра тое, што асноўная задача на сёння – захаваць тую сістэму сацыяльна-эканамічных адносінаў, якая зараз існуе.