Цэнтр Палітычнага Аналізу і Прагнозу

А ці ёсьць план?

Я ведаю, што мяне чытаюць розныя людзі, з рознымі эмацыйнымі падыходамі да палітычных дзеячоў. Але давайце зараз, аб’ектыўна зададзім палітычнаму прадстаўніцтву ключовае пытаньне, і адкажам на яго на колькі гэта магчыма. А ці ёсьць хоць нейкі план барацьбы з рэжымам.

На дадзены момант, на міжнроднай арэне гучыць пакуль адзін голас, голас ОСТ, які выступае ад імя беларусаў.

Выдавалася б за 4 гады павінен быў быць выпрацаваны нейкі фундаментальны падыход ў рэалізацыі «барацьбы» з рэжымам, асабліва важным гэта з’яўлялася пасьля 24 лютага 2022 году. Дзеля гэтага нібы і быў створаны АПК, праведзена цэлая стратэгічная сэсія ў ЗША, але плану, нейкага яснага падыходу супрацьстаяньня, які быў бы зразумелы і для палітыкаў Захаду і для беларусаў, як мне падецца няма. (Можа ёсьць нейкі сакрэтны дакумент (вельмі моцна сумняюся), які нельга агучваць цалкам, але ключовыя тэзісы, палітычныя арыентыры павінны былі б быць агучаны). Нават кіроўны клас агучвае канцэптуальныя рэчы «абаронную дактрыну», дэманструючы сваю сілу і ідэалагічную перавагу. А «дэмакратычныя СІЛЫ» не маюць нават нейкага палітычнага кампедыюму, які б паказваю нейкую сістэмную «наступальную стратэгію».

Мне падаецца, што міжнродныя сустрэчы (той жа Давос) дзе як раз павінны быць агучаны нейкія канцэптуальныя рэчы, які дэманструюць наяўнасьць плану, патрэбаў для рэалізацыі плану. І вось, што па выніку мы маем?

С. Ціханоўская «Як аслабіць рэжым Лукашэнкі? Ізаляваць палітычна, прыцягнуць дыктатара і яго памагатых да адказнасці. А таксама дапамагаць беларусам, якія супраць рэжыму. Мы не просім свет змагацца замест нас. Дапамажыце нам перамагчы ў гэтай вайне. Нам патрэбнае вашае судзеянне» (узята з афіцыйнага ТГ канала). Магчыма гэта спецыфіка перакладу, але ёсьць як ёсьць.

Не гледзячы на тое, што палітычныя рэчы — гэта фармалізм. Але і яны павінны мець нейкі грунтоўны пасыл, які паказвае фундаментальны спосаб мысьленьня, палітычнага бачаньня, разуменьне таго, куды лідар вядзе грамадства. Інакш усе гэтыя візіты — ВЯЛІКАЕ ПУСТОЕ.

ОСТ пасьля 2020 году прыцягнуў немала людзей з досьведам працы ў дзяржінстытутаў, супрацоўнічае з цэлым пулам аналітыкаў і гэта сціслы змест стратэгіі?

То бок, каб аслабіць рэжым Лукашэнкі, трэба палітычна яго ізаляваць. Хммм, так ён цалкам ізаляваны, на заходнім накірунку Беларусь прадстаўлен зусім іншымі «актарамі», той жа Ціханоўскай. Якая яшчэ ізаляцыя? З Кітаем, ці Іранам?

Прыцягнуць Лукашэнка да адказнасці? А як? Дзеля таго, каб прыцягнуць яго да адказнасьці, трэба яго скінуць, а каб скінуць трэба ведаць як яго скінуць.

Ну і ключовае. «Дапамажыце нам ў гэтай вайне». Запыт, які скіраваны заходнім партнерам. Але, які заўгодна сур’езны палітык задасьць базавае пытаньне: «Што канкрэтна вам патрэбна? Як канкрэтна і ў чым (у якіх сферах вам дапамагчы)?

Напрыклад, Зяленскі кажа канкрэтна: нам патрэбны ўзбраеньні, ракеты, самалёты, сістэмы ПВА, нам патрэбны грошы на падтрымку войска і г.д. Ясныя патрэбы для вядзеньня вайны.

Дык што канкрэтна і ў чым павінна ажыцьцяўляцца падтрымка «апазіцыі ў вайне», ці ёсьць канцэптуальныя пытаньні, якія патрабуюць падтрымкі, а гэтыя пытаньні вынікацюць з яснай стратэгіі, якой няма.

Зразумела, што прыцягнуць Лукашэнка да адказнасьці, нават калі будзе ордэр на яго арышт, немагчымы. Дзеля гэтага ў Менск павінны ўвайсьці «марскія коцікі» (верагоднасць роўная 0).

Ці маецца на ўвазе татальная эканамічная ізаляцыя (пра гэта асобна)? Не ведаю, ці нехта гэта сур’ёзна пралічвае, як і наступсты. Хутчэй цалкам разваліцца эканоміка Беларусі, а не рэжым.

Але добра, што акрамя гэтага Захад павінен быў зрабіць дзеля перамогі? Колькі рэсурсаў і на што яны пайдуць, каб перамагчы? Вось гіпатэтычна, пытаньне для мысьленьня, есць магчымасць умоўна атрымаць вялікія рэсурсы, дзеля йх выкарыстаньня патрэбна ясная стратэгія:

— Для фінансаваньня ПКК іншых беларускіх добраахвотнікаў і фарміраваньня нацыянальнай гвардыі Беларусі (вайсковая і патрыятычная адукацыя для беларусаў);

— Фарміраваньне (функцыянаваньне) сістэмы контр-выведкі і кібербясьпекі;

— Функцыянаваньне моцных аналітычных асяродкаў (think-tanks);

— Фарміраваньне/функцыянаваньне моцных інтэлектуальна-адукацыйных асяродкаў-пляцовак;

— Сістэмная падтрымка для нацыянальных СМІ;

— Фарміраваньне/функцыянаваньне сеткі беларускіх палітычных арганізацый Еўропа-Захад;

— Спецыяльная праграма сістэмнай падтрымкі для беларусаў пацярпелых ад рэпрэсій і вайны;

— Спецыяльны фонд для перацягваньня афіцыйных высокапасадоўцаў, вайскоўцаў, чыноўнікаў з Беларусі.

І гэтак далей.

Умоўна: вось нашая стратэгія дзеяньня і нам патрэбна вашая дапамога ў такіх і такіх канкрэтных рэчах.

Але. Я ведаю, што шэраг такіх ініцыятыў існуе, частка развалілася. Тады ўзьнікае пытаньне, чаму тыя ці іншыя ініцыятывы разваліліся, чаму яны разваліліся?

Калі гэта ўсё было, і стратэгія і «інстытуты», чаму ўсе гэта пачало распадацца, ці не эфектыўна працуе? І як тады Захад можа дапамагчы ў барацьбе?

Зразумела, што ва ўмовах вайны, вынік супрацьстаяньня з рэжымам Лукашэнкі будзе залежыць ад вынікаў вайны, таму ў глабальным кантэксце павінен гучаць голас для «татальнай» падтрымкі Кіева.

Так ці інакш ключовыя стратэгічныя пункты павінны быць у наяўнасьць, зьмест стратэгічнага бачаньня павінен гучаць на ўсіх сустрэчах. Больш таго, павінна быць бачаньне развіцьця дэмакртычнай супольнасьці на кароткасяжны перыяд 1-2 гады; сярэдні 5 год; доўгатэрміновы на 10 год (і болей).

На сёньняшні момант такой стратэгіі няма і няма такога разуменьня ў галаве «лідэра», таму і гучаць з года ў год банальныя словы.

Ну і апошняя, у выступе С.Ціханоўскай прагучалі словы «дапамажыце ў ВАЙНЕ». Вайна патрабуе адпаведнага мысьленьня, адпаведнага дзеяньня і захаваньня (іншай мадэлі захаваньня палітыкаў, якія ў ВАЙНЕ).

Павел Усаў