Цэнтр Палітычнага Аналізу і Прагнозу

Беларускія «новадэмакраты», Расея і «Вялікі разварот»

Прощай, немытая Россия,             
Страна рабов, страна господ,
И вы, мундиры голубые,
И ты, им преданный народ.

(Лермонтов)

«Толькі тады, народзе, зажывеш шчасьліва, калі над табою М-а-ска-ля ўжэ ня будзе!». (К. Каліноўскі)

Гісторыя ўжо не раз паказала, чым скончваюцца гульні з Расеяй і вера ў «добрыя», «роўныя» дачыненьні з ёю. На жаль «фантомная любоў» да імперыі захоўваецца ў сьвядомасьці пэўнай часткі беларусаў і новадэмакратычнай супольнасьці. З боку некаторых яе прадстаўнікоў можна пачуць такія словы: «без России мы никуда, без России Беларусь ждет коллапс, который может быть сравним с тем, что было в 90-ые годы. Что необходимо выстраивать добрые отношения с Москвой. Ну, а потом, когда Беларусь станет на ноги, то ТОГДА страну можно будет развернуть».

            Перш за ўсе, трэба зазначыць, што гэта шкодныя ілюзіі, якія дэзарыентуюць грамадства і фактычна зліваюць усе высілкі нацыянальнай эліты ў пустэчу. 

На жаль, у межах “новадэмакратычнага” сфарміравалася тры антынацыянальныя і антыдэмакратычныя наратывы, якія актыўна транслююца ў медыя-прастору:

  1. Другаснасьць нацыянальнага пытаньня ў стасунку з дэмакратыяй. Спачатку трэба пабудаваць дэмакратыю, а потым вяртацца да пытаньня адраджэньня беларускай мовы, культуры, сьвядомасьці. То бок, прапануецца будаваць дэмакратыю на постсавецкай і расейскай культуры, мове і традыцыях.
  2. Мы не можам зараз адмовіцца ад прэзідэнтскай улады, бо грамадства да дэмакратыі не гатовае, а ў пераходны перыяд (транзіт улады) неабходна моцная рука, якая недапусьціць сацыяльнага і эканамічнага хаосу ў Беларусі. Гэта фактычна базавы элемент існаваньня сёньняшняга аўтарытарнага рэжыму;
  3. Немагчымасьць адарваньня, існаваньня і самаразвіцьця Беларусі без Расеі.

Усе гэта ў сукупнасьці рэпрадукуе лукашэнкаўскую сістэму. Сыходзячы з акрэсьленных вышэй “новадэмакратамі” тэзаў можна зрабіць выснову: беларусы не могуць і негатовы аднавіць нацыянальную дзяржаву, жыць пры палітычнай свабодзе і дэмакратыі (патрабуюць моцную руку і кіраваньне), і не ўстане адарвацца ад Расеі, бо яна гарант эканамічнай стабільнасьці. З іншага боку, згодна з такой логікай, калі зараз нацыянальнае зрабіць прыярытэтам, наўпрост заявіць пра палітыку дыстансаваньня ад Расеі, і вярнуць беларусам усе дэмакратычныя правы, то краіну чакае абвал, хаос і вяртаньне да аўтарытарызму.

Таму, (ідучы сьлядамі разважаньняў “новадэмакратаў”), каб гэтага недапусьціць неабходна захаваць мягкае аўтарытарнае кіраваньне з апорай на расейскую ментальнасьць і падтрымку з боку Расеі. Тады атрымоўваецца, што мэтай дзейнасьці “новадэмакратаў” з’яўляецца не грунтоўнае перабудаваньне грамадства і дзяржавы, апроста фасадная мадэрнізацыя лукашэнкаўскай Беларусі, якая будзе заставацца ў ценю Расеі.

Калі абапірацца на такія разважаньні, то атрымоўваецца, што:

  • Прадстаўнікі “новадэмакратаў” ментальна жывуць у “расейскім сьвеце” і нават за гэтыя чатыры гады рэпрэсій і дзьвух гадоў вайны не зразумелі чым ёсьць нацыянальныя інтарэсы Беларусі і да чаго прыводзіць любая арыентацыя на Расеію. Пераход на беларускасьць з’яўляецца выключна кан’юнктурнай практыкай, а не ментальнай;
  • — У выпадку, калі «новадэмакраты» прыдуць да ўлады, яны будуць імкнуцца да захаваньня добрых адносінаў з Масквой;
  • Беларускі народ не гатовы да нацыянальнага адраджэньня і да фукнцыянаваньня ва ўмовах дэмакратычнай сістэмы;
  • Дзейнасьць усіх палітына-інфармацыйных і культурных ініцыятыў з’яўляецца безсэнсоўнай, бо не ўплывае на бачаньне і на сьвядомасьць большасьці беларусаў;
  • Калі пераважная большасьць беларусаў думае ў адпаведнасьці з акрэсьленай логікай, то “новадэмакраты” павінны пасіўна падлаштоўвацца пад такое і бачаньне большасьці, а не зьмяняць яго і не прасоўваць нацыянальнае інтарэсы ў публічную сьвядомасць;

У сваю чаргу, калі пагадзіцца з тым, што сітуацыя ў беларускі грамадства выглядае менавіта так, як нам малюе логіка «новадэмакратаў», то можна сьцьвярджаць, што дэмакратычныя колы ніколі не прыдуць да ўлады ў Беларусі, і ў краіне ніколі не ўсталюецца дэмакратычны, а тым больш нацыянальна-дэмакратычны рэжым. Улада будзе заставацца ў руках папулістаў і палітыкаў-рускамірцаў, бо ў беларусаў няма попыту на нацыянальная і на дэмакратычнае.

            Тое, што мы можам зрабіць зараз — гэта асэнсаваньне фундаментальных, жыцьцёвых інтарэсаў Беларусі, без рэалізацыі якіх краіна ўвесь час будзе ў замкненым коле аўтарытарызму.

Чым жа з’яўляюцца нацыянальныя інтарэсы і якімі яны павінны быць, калі мы кажам пра фармат адносінаў з Расеяй. Так, у сучасным сьвеце, дзе гаспадаркі моцна ўзаемазьвязаныя даволі цяжка (а нават немагчыма) цалкам адізалявацца ад суседзяў (асабліва вялікага суседа-ворага). Але для Беларусі і для беларусаў пытаньне адарваньня ад Расеі – пытаньне экзыстэнцыйнае. Без жорсткага, радыкальнага вырашэньня гэтага пытаньня Беларусь ніколі не стане дэмакратычнай, незалежнай, нацыянальнай дзяржавай. Яна заўседы будзе заставацца поўкалёніяй і перыферыяй расейскага сьвету.

Перш за ўсё павінна быць вырашына ментальная праблема залежнасьці грамадства ад расейскай міфалогіі і ідэалогіі. Расея была, есьць у будзе ворагам для Беларусі! У сёньняшні перыяд акупацыі і вайны вельмі важныя навукова-публіцыстычныя працы і канфэрэнцыі, якія б паказвалі палітыку этнакультурнага генацыду беларусаў за апошнія 300 год.

Па другое, трэба спыніць “міфатворчасьць” адносна хаосу, які прыдзе, калі мы адарвемся ад Расеі. Варта, урэшце зразумець, пакуль Беларусь прывязаная да Расеі, яна ніколі не будзе дэмакратычнай. Сама Расея як прастора з’яўляецца формай унутранай калёніі і прыгнёту і існаваць можа толькі як унутраная аўтарытарная імперыя, а ўнутраны імперыялізм раней ці пазьней становіцца зьнешнім.

Расея ўсе гэтыя гады “падтрымлівала” беларускую гаспадарку і рэжым (100 млрд. за 30 год), бо гэта гарантавала ёй геапалітычную лаяльнасьць і залежнасьць Беларусі. Калі не будзе геапалітынай лаяльнасьці і арыентацыі Беларусі на Расею, г.з., захаваньне расейскіх інтарэсаў у нашай краіне – не будзе ніякіх датацый і прэфэрэнцый. У сваю чаргу, захаваньне расейскіх інтарэсаў магчыма толькі пры наяўнасьці стрыкта прарасейскага палітычнага рэжыму ў самой Беларусі!

Прыгадаю, што расейскія прэфэрэнцыі, датацыі, адчынены рынак для беларускіх тавараў быў магчымы дзякуючы наступным геапалітычным праектам з непасрэдным удзелам Беларусі:


            — Сяброўства ў СНД;

— Сяброўства ў АДКБ;

— Забясьпячэньне функцыянаваньня расейскіх вайсковых аб’ектаў на тэрыторыі Беларусі (Вілейка, Баранавічы);

— Стварэньне і рэалізацыя праекту Саюзнай дзяржавы;

— Сяброўства Беларусі ў Мытным і Эканамічным Еўразійскім Саюзе;

— Адсутнасьць мяжы паміж Беларусі і Расейскай Федэрацыяй;

— Функцыянанаваньне супольных вайсковых аб’яднаньняў (Рэгіянальная групоўка войскаў, КСАР);

— Інтэграцыя часткі беларускай прамысловасьці ў расейскі ВПК;

Частка 2. Вялікі разварот

Выхад з любой геастратэгічнай дамоўленасьці з Расеяй будзе азначаць імгненнае скасаваньне эканамічных прэфэрэнцый, датацый, увядзеньне гандлёвых тарыфаў і г.д. А ў нацыянальных інтарэсах Беларусі, у інтарэсах яе нацыянальнага і палітычнага адраджэньня з’яўляецца выхад з вышэйзгаданых імперскіх праектаў і ўсталяваньне мяжы. Тым больш, што разварот магчымы толькі пры палітычным і геапалітычным аслабленьні Расеі і не скарыстацца з гэтага азначае злачынна змарнаваць чарговы гістарычны шанец.

Ці можа “новадэмакраты” за тое, каб паміж РБ і РФ мяжа заставалася адкрытай, каб Беларусь заставалася ў вайскова-палітычных альянсах з Расеяй? Бо толькі так можна разлічваць на ільготныя эканамічныя стасункі з РФ. Тады, па сутнасьці для Беларусі нічтога і ніколі не зьменіцца. Больш таго, дарога на Захад будзе таксама закрытай.

Больш таго, каб захаваць “добрыя адносіны” з Расеяй, новай уладзе трэба будзе абмяжоўваць унутраную нацыянальную палітыку, рэалізоўваць прапаганду накіраваную на стварэньне “добрага вобразу Расеі”, маргіналізаваць нацыянальныя рухі (сучасны прыклад Грузіі). Бо толькі так да ўлады не будуць дапушчаны нацыянальна-патрыятычныя сілы і толькі так будзе забясьпечана прывязка да Расеі. Ужо не кажу пра карупцыю і хуткую прыватызацыю расейцамі беларускай дзяржаўнай маёмасьці.

Вялікі разварот

Выхад з любой геастратэгічнай дамоўленасьці з Расеяй будзе азначаць імгненнае скасаваньне эканамічных прэфэрэнцый, датацый, увядзеньне гандлёвых тарыфаў і г.д. А ў нацыянальных інтарэсах Беларусі, у інтарэсах яе нацыянальнага і палітычнага адраджэньня з’яўляецца выхад з вышэйзгаданых імперскіх праектаў і ўсталяваньне мяжы. Тым больш, што разварот магчымы толькі пры палітычным і геапалітычным аслабленьні Расеі і не скарыстацца з гэтага азначае злачынна змарнаваць чарговы гістарычны шанец.

Ці можа “новадэмакраты” за тое, каб паміж РБ і РФ мяжа заставалася адкрытай, каб Беларусь заставалася ў вайскова-палітычных альянсах з Расеяй? Бо толькі так можна разлічваць на ільготныя эканамічныя стасункі з РФ. Тады, па сутнасьці для Беларусі нічтога і ніколі не зьменіцца. Больш таго, дарога на Захад будзе таксама закрытай.

Больш таго, каб захаваць “добрыя адносіны” з Расеяй, новай уладзе трэба будзе абмяжоўваць унутраную нацыянальную палітыку, рэалізоўваць прапаганду накіраваную на стварэньне “добрага вобразу Расеі”, маргіналізаваць нацыянальныя рухі (сучасны прыклад Грузіі). Бо толькі так да ўлады не будуць дапушчаны нацыянальна-патрыятычныя сілы і толькі так будзе забясьпечана прывязка да Расеі. Ужо не кажу пра карупцыю і хуткую прыватызацыю расейцамі беларускай дзяржаўнай маёмасьці.

 У сваю чаргу нацыянальна-дэмакратычныя сілы павінны: а) акрэсьліць; б) ідэалагічна, палітычна і эканамічна рэалізаваць палітыку “Вялікага развароту”:

—        Дзеля таго, каб разьвіваць эканамічныя і палітычныя адносіны з ЕЗ і НАТА, неабходна максімальна дыстансавацца ад Расеі: выхад з усіх эканамічных і геапалітычных саюзаў, аднаўленьне ўсходняй мяжы;

—        Дзеля таго, каб стварыць і рэалізаваць рэгіянальны праект (Балта-чарнаморскі саюз): Украіна, Беларусь, Малдова, Польшча, Літва, Латвія, Эстонія – Беларусі жыцьцева неабходна дыстансавацца ад Расеі. Ад рэгіянальных і агульнаеўрапейскіх праектаў Беларусь і беларусы атрымаюць значна больш, чым ад любых саюзаў з РФ. Узгаданы рэгіянальны (гістарычны) блок толькі па колькасьці насельніцтва роўны РФ, не кажу пра магчымы эканамічны патэнцыял;

—        Дзеля таго, каб забясьпечыць Беларусь ад новага імперскага рэваншызму, краінам рэгіёну неабходна ствараць “рэгіянальную сістэму” абароны з апорай на НАТА;

—        Дзеля ўзмацненьня бясьпекі і ўплываў з аднаго боку, і аслабленьня Расеі з іншага, беларускай дэмакратычнай супольнасьці неабходна падтрымліваць незалежніцкія рухі нацыянальных суб’ектаў Расейскай Федэрацыі: Каралевец, Ноўгарад, Пскоў, Смаленск (стварэньне як мінімум буфернай зоны, альбо канфэдэрацыі свабодных рэспублік);

—        Дзеля захаваньня эканамічнай стабільнасьці і бясьпекі буйныя дзяржаўныя прадпрыемствы павінны заставацца ў нацыянальнай уласнасьці, а расейскія інвестыцыі моцна абмежаваны;

—        У ідэалагічным плане, дзеля перспектыў і будучыні нашай краіны ўжо зараз націск трэба рабіць на творчыя сілы беларускага народу, на разьвіцьце сучаснай тэхналагічнай гаспадаркі. Думаць пра тое, як разьвіваць эканоміку без Расеі!

—        Трэба таксама адкрыта ставіць пытаньне пра тое, каб спагнаць з Расеі рэпарацыі за падтрыманьне рэжыму Лукашэнкі (асабліва ў 2020 годзе) і за ўцягненьне Беларусі ў вайну супраць Украіны.

Беларусь мае агромісты патэнцыял і ўстане (і будзе) развівацца свабодна без прывязкі да Расеі. Галоўнай праблемай нашага грмадства з’яўляецца менавіта каланіяльнае мысьленьне чаткі беларускага грамадства і “новаапазіцыі”, страхі спароджаныя расейскай міфалогіяй.