Напрыканцы кастрычніка 2025 г. Кітай і Казахстан заявілі аб гатоўнасці ўсебакова ўмацоўваць супрацоўніцтва. Кіраўнік МЗС Кітая Ван І і міністр замежных спраў Казахстана Ярмек Кашэрбаеў абмеркавалі ў Пекіне выкананне раней дасягнутых дамоўленасцей і развіццё партнёрства ў сферах эканомікі, энергетыкі, транспарту і культуры. Па выніках сустрэчы быў пацверджаны намер прадоўжыць каардынацыю дзеянняў паміж знешнепалітычнымі ведамствамі і паглыбляць узаемадзеянне ў рамках ААН, ШАС і фармату “Цэнтральная Азія — Кітай”. Таксама кіраўнік МЗС КНР заявіў: “Казахстан з’яўляецца нашым аўтарытэтным стратэгічным партнёрам у рэгіёне, з якім Кітай гатовы ўсебакова ўмацоўваць і развіваць узаемавыгаднае супрацоўніцтва на карысць народаў дзвюх краін”.
Інтарэсы Кітайскай Народнай Рэспублікі (КНР) у эканоміцы Рэспублікі Казахстан (РК) сталі пераважаючымі ўжо пры ўладзе Н.Назарбаева, які запусціў у краіну кітайскі капітал, каб «збалансаваць інтарэсы заходніх карпарацый». Пасля адхілення клана Назарбаева ад улады ў студзені 2022 г. пазіцыі Кітая ў Казахстане толькі ўзмацніліся. Актыўная фаза пратэстаў, якія прывялі да змены рэжыму, пачалася ў дзень, калі Кітай і Казахстан адзначылі 30-годдзе ўстанаўлення дыпламатычных адносін. У медыя з’явілася паведамленне, што Пекін гатовы адправіць войскі ў Казахстан дзеля захавання міру. Фактычна Кітай папярэдзіў, што небудзь усю паўнату ўлады бярэ Касым-Жомарт Токаеў, альбо паўднёвыя раёны Казахстана (выключаючы Байканур), стануць падабенствам вялікага «лагера па перавыхаванні», у які кітайскія камуністы ператварылі падкантрольны ім Сінцьзян, населены мусульманамі, уключаючы этнічных казахаў. К.-Ж. Такаеў сваю заяву з просьбай вывесці расійскія вывесці войскі і місію АДКБ агучыў адразу ж пасля зносін кіраўніка МЗС Казахстана з кітайскім калегам Ван І, які паабяцаў усяляк “садзейнічаць падтрыманню закона і бяспекі ў Казахстане”.
Ужа праз некалькi дзен, 25 студзеня 2022 г. старшыня КНР Сі Цзіньпінь у сваёй прамове на анлайн-саміце кіраўнікоў дзяржаў Цэнтральнай Азіі і Кітая (на яго не была запрошана РФ, якую арганізатары нават не згадалі) прадставіў па сутнасці грунтоўны план пераводу Казахстана і постсавецкай Цэнтральнай Азіі да 2030 года ў сферу эканомікі КНР. Таксама Сі Цзіньпінь прапанаваў Казахстану на будучыню маштабную кітайскую падтрымку і паабяцаў інвестыцыі ў 70 млрд долараў, будаўніцтва хуткасных чыгунак і трубаправодаў, адкрыццё рынкаў аграрнай прадукцыі, а таксама праграмы па адукацыі.
Эканамічная экспансія Кітая ў Казахстане
Статыстка дэманструе, што эканамічная экспансія Кітая ў Казахстан ідзе поўным ходам. За апошнія два дзесяцігоддзі гандлёвы абарот дзвюх краін вырас амаль у 70 разоў. Астана ўваходзіць у лік найбуйнейшых пазычальнікаў КНР, а ў апошнія гады ўсё больш скочваецца ў сітуацыю эканамічнай залежнасці ад Кітая, што прызнаў нават прэзідэнт РК Касым-Жомарт Токаеў: “Мы павінны супрацоўнічаць з Кітаем, мы залежныя ад рынку Кітая, усе нашы сельгаснікі вельмі моцна спадзяюцца на рынак Кітая”.
Кітайскія кампаніі будуюць у Казахстане заводы рознага профіля, ад НПЗ да металургіі і вытворчасці аўтамабіляў. Кітай плануе стварыць на казахстанскай тэрыторыі больш як 56 прамысловых прадпрыемстваў на суму больш як $24,5 млрд. Пры гэтым у Казахстане ўжо дзейнічаюць больш як 700 сумесных кампаній, у тым ліку і ў стратэгічных праектах. Напрыклад: Шымкенцкі нафтаперапрацоўчы завод, Жанатаская ветраная электрастанцыя, Атыраўскі нафтахімічны комплекс па поліпрапілену, Тургусунская ГЭС і інш. Фактычна кітайскі бок здолеў дабіцца свайго ўдзелу ў тых галінах, якія традыцыйна кантраляваліся толькі дзяржавай, што ў шматлікіх казахскіх аналітыкаў выклікае сур’ёзнае.
У маі 2023 г. у рамках дзяржаўнага візіту прэзідэнта Казахстана ў КНР былі дасягнуты дамоўленасці аб сумесным будаўніцтве медаплавільнага завода ў РК, супрацоўніцтве ў сферы паставак прыроднага газу ( на адным з найбуйнейшых у свеце марскіх радовішчаў нафты і газу Кашаган на Каспіі кітайская CNPC мае 8,33%), а таксама аб пашырэнні пераліку экспартнай сельгаспрадукцыі ў КНР. Пасля гэтага Астана атрымала пратаколы для экспарту 23 відаў раслінаводчай і жывёлагадоўчай прадукцыі, яшчэ наконт 11 відаў ужо вядуцца перагаворы.
З верасня 2024 г. расійскія банкі і кампаніі сталі ўсё часцей выбіраць Казахстан для пакупкі юаняў, неабходных пры гандлі з Кітаем, пасля таго як заходнія санкцыі ўскладнілі гэты працэс у самой Расіі. Як следства, толькі з кастрычніка па лістападзе гандаль юанямі паміж банкамі Казахстана вырасла ў 133 разы (да 1,35 млрд юаняў або 186 млн дал – амаль увесь гандаль прыйшлася на рэзідэнтаў). Праз год, у верасні 2025 г. Казахстан выказаў гатоўнасць выпусціць «для праектаў з Кітаем» суверэнныя аблігацыі ў юанях. Аб’ём выпуску можа скласці да $2 млрд. Заяўлена, што сродкі плануецца накіраваць на сумесныя з кітайцамі праекты – ад перапрацоўкі кукурузы да металургіі і энергетыкі. Паводле слоў профільнага міністра РК, запазычанні ў юанях будуць таннейшыя і “лепш падыходзяць” для экспартна-арыентаваных праектаў ва ўсходнім напрамку.
Спецыфіка кітайскіх інвестыцый у Казахстане
Кітайскія інвестыцыі ў Казахстане накіраваны пераважна ў сыравінны сектар і звязаную з ім лагістыку. Фактычна Пекін інвесціруе ў асноўным у магчымасць выпампоўкі і вывазу (цесна звязанага з транзітам з Усходу на Захад па тэрыторыі РК у цэлым) энергасыравіны і іншых прыродных багаццяў Казахстана, уключаючы літаральна ўсё, што маецца і расце на тэрыторыі (харчаванне і г.д.).
Казахстан – абсалютны лідэр у агульным аб’ёме кітайскіх інвестыцый (уключаючы прамыя) у дзяржавы – члены ЕАЭС. Нават Расея займае толькі другое месца, прычым з істотным адставаннем. У першым паўгоддзі 2023 г. інвестыцыі КНР, накіраваныя ў ЕАЭС, склалі $63,6 млрд. На Казахстан з іх прыпала $41,9 млрд. або 66,7% (для параўнання: у Расію было накіравана $18,9 млрд. або 30,1%, на Кыргызстан і Беларусь прыйшлося каля $1 млрд). У цэлым, у першым паўгоддзі 2023 г. інвестыцыі з Кітая ў Казахстан , якія можна лічыць прамымі, выраслі амаль на траціну, іх прыток перавысіў $748 млн, што на $175 млн або на 30,5% больш, чым годам раней. Гэта стала самым высокім паказчыкам з 2019 года, калі за першае паўгоддзе было прыцягнута $789 млн прамых інвестыцый з КНР.
У 2024 годзе аб’ём кітайскіх інвестыцый у эканоміку Казахстана дасягнуў $ 27 млрд. У жніўні 2025 г. намер выйсці з інвестыцыямі на рынак Казахстана выказалі дзве з трох найбуйнейшых, якія ўваходзяць у “вялікую тройку” (Sinopec, CNPC і CNOOC) нафтавых дзяржкампаній Кітая – найбуйнейшая ў Кітая Petroleum & Chemical Corporation (Sinopec) і China National Offshore Oil Corporation (CNOOC) – трэцяя па велічыні дзяржаўная кампанія Кітая, якая перапрацоўвае, а таксама прадае нафту і газ, здабытыя ёю на кітайскім шэльфе.
Кітаізацыя транспартнай і транзітнай сфер
У жніўні 2025 г. прадстаўнікі Кітая і Казахстана падпісалі мемарандум аб пашырэнні двухбаковых авіязносін. Удзельнікі сустрэчы абмеркавалі парадак выканання грузавых і пасажырскіх рэйсаў паміж краінамі, а таксама павелічэнне колькасці назначаных пунктаў. Бакі ўзгаднілі даданне новага пункта прызначэння для казахстанскіх перавозчыкаў – горада Кульджа. У час перагавораў таксама абмеркавалі пытанне выканання рэйсаў у горад Кашгар. Цяпер паміж краінамі выконваюцца 124 рэйсы ў тыдзень.
У цэлым праз Казахстан ідзе 85% усіх кантынентальных перавозак паміж Кітаем і Еўропай. Прэзідэнт РК Касым-Жомарт Такаеў, апісавючы двухбаковае супрацоўніцтва з КНР у гэтай сферы (па стане на пачатак восені 2025 г.), у ходзе выступлення на 8-м пасяджэнні казахска-кітайскага дзелавога савета, выказаў надзею, што неўзабаве прапускная здольнасць калідора “Кітай – Еўропа” па тэрыторыі Казахстана ўзрасце ў 5 разоў.

Незадоўга да гэтага, улетку 2023 г. стала вядома аб актывізацыі працы над чыгуначным паведамленнем з Кітая ў Еўропу ў абыход РФ, дзякуючы якому транзіт з КНР у ЕС праз Казахстан павінен скараціцца да 5 дзён. Гэты праект “шаўковага шляху ў абыход Расіі” з’яўляецца адным з лагічных працягаў папярэдніх імкненняў Пекіна па эканамічнай экспансіі ў Еўрапейскі Саюз.
Адзін з прыкладаў – дагавор аб стварэнні кансорцыума для перавозкі грузаў з КНР у Еўропу па Транскаспійскаму міжнароднаму транспартнаму маршруту (ТМТМ). Кітай, Казахстан, Грузія, Азербайджан і Турцыя (у якасці асацыяванага члена) падпісалі яго ў канцы 2015 г. на штогадовай Міжнароднай транспартна-лагістычнай выставе “Logitrans” у Стамбуле (заснавальнікамі кансорцыума сталі кітайская Minsheng Logistics, казахстанская KTZ Express, грузінская Trans Cau параходства» і азербайджанская кампанія Karvan Logistics).
Крыху раней, у ліпені таго ж 2015 года, быў запушчаны першы кантэйнерны цягнік “Nomad Express” па маршруце Кітай (Шыхезі) — Казахстан (Достык-Актаў порт) — Азербайджан (Кішлы). Адлегласць працягласцю 4.726 км поезд пераадолеў за 6 сутак. Сам маршрут быў адкрыты ў рамках рэалізацыі новай эканамічнай палітыкі Казахстана “Нурлы жол” і кітайскай ініцыятывы “Новы Шаўковы шлях”.
У 2024 г. па Транскаспійскім маршруце было перавезена 4,5 млн. тон грузаў, што на 62% больш, чым годам раней, улады РК плануюць давесці гэты паказчык да 10 млн. тон. Растуць перавозкі праз каспійскія парты Актаў і Курык, пачалі працу інфраструктурныя казахска-кітайскі лагістычны тэрмінал у порце Ляньюньган і сухі порт у Сіяне.
За 10 месяцаў 2025 г. паміж Казахстанам і Кітаем чыгуначным транспартам перавезлі звыш 29 млн тон грузаў. Гэта амаль на 2,9 млн. тон або на 11% больш, чым за аналагічны перыяд 2024 года. Чакаецца, што па выніках 2025 года аб’ём чыгуначных грузаперавозак паміж Казахстанам і КНР складзе 35 млн тон.
У цэлым, за 10 гадоў (па стане на сярэдзіну лістапада 2025 г.) аб’ём чыгуначных грузаперавозак паміж Кітаем і Казахстанам вырас у 4,5 разы. (Нацыянальны чыгуначны аператар РК лічыць, што аб’ём кантэйнерных перавозак паміж Казахстанам і Кітаем за апошняе дзесяцігоддзе павялічыўся, яшчэ больш – у пяцёра – да 1,4 млн TEU).
Кітаізацыя сельскай гаспадаркі
Экспарту казахстанскай сельгаспрадукцыі ў КНР абодва бакі надаюць вельмі вялікае значэнне. У свой час імі было ініцыяванае падпісанне 18 двухбаковых пратаколаў паміж урадамі, у выніку чаго каля 600 казахскіх прадпрыемстваў атрымалі дазвол ажыццяўляць пастаўкі на кітайскі рынак.
Пры гэтым у Астане падкрэслівалі, што такое супрацоўніцтва нацэлена на адкрыццё ў Казахстане “высокатэхналагічных вытворчасцей, развіццё яго прамысловага патэнцыялу, мадэрнізацыю інфраструктуры, стымуляванне несыравіннага сектара эканомікі, а таксама стварэнне больш як 25 тысяч новых працоўных месцаў”.
Аднак, як паказваюць наступныя падзеі, усё гэта шмат у чым застаецца на паперы і зводзіцца фактычна да аднабаковага засваення адпаведнай сферы кітайцамі. Напрыклад, яшчэ ў 2016 годзе КНР і РК дамовіліся аб рэалізацыі больш як 50 сумесных праектаў, але на гэты момант рэалізаваны толькі некалькі з іх. Больш за тое, значная частка казахстанцаў па-ранейшаму з падазрэннем ставіцца да кітайскіх працадаўцаў, што прыводзіць у тым ліку і да забастовак.
Нягледзячы на ўсё гэта, супрацоўніцтва Казахстана і КНР у сферы сельскай гаспадаркі працягвае развівацца і тлумачыцца ўладамі дзвюх краін самымі добрымі намерамі. У сакавіку 2023 г. стала вядома, што Астана прапанавала Пекіну шырокі асартымент прамысловых і сельгаставараў на суму звыш $1 млрд. Казахстанскія прадпрыемствы афіцыйна гатовы пастаўляць у Кітай астуджаную мясную прадукцыю, рыбную прадукцыю, мяса птушкі, свініну, яйкі, каніну і інш.
У жніўні 2023 г. Міністэрства сельскай гаспадаркі Казахстана і 4 найбуйнейшыя асацыяцыі КНР дамовіліся аб усебаковым супрацоўніцтве ў аграпрамысловым комплексе, для чаго было прынята рашэнне стварыць пастаянна дзеючы сумесны орган. Прадугледжваецца, што Пекін падтрымае Астану ў прадастаўленні комплексных рашэнняў “разумнай” сельскай гаспадаркі і акажа садзейнічанне прымяненню “адаптаваных да казахстанскіх умоў” інтэлектуальных тэхналогій, у тым ліку “сучасную, якая ахоплівае сельгастэхніку, пестыцыды, угнаенні, насенне і водазберагальныя сістэмы”.
Яшчэ на пачатку 2020-х гг. у мінсельгас РК быў прадастаўлены шэраг інвестыцыйных праектаў на суму больш як $220 млн. З іх дапамогай Кітай мае намер, па сутнасці, паставіць казахстанскую сельскую гаспадарку ў прамую залежнасць не толькі ад свайго рынку, але і ад тэхналогій, без якіх гэта сфера не зможа нармальна развівацца. І нягледзячы на тое, што тавараабарот сельгаспрадукцыі паміж дзвюма краінамі расце, многія аналітыкі бачаць сур’ёзную небяспеку для самастойнасці казахстанскага АПК, якое, як і многія іншыя сферы мясцовай эканомікі, паступова трапляе ў поўную залежнасць ад Кітая.
Кітаізацыя харчовай сферы
Кітайцы зацікаўлены ў развіцці вытворчасці арганічнай прадукцыі ў Казахстане, а таксама пастаўках прадуктаў харчавання. РК пастаўляе ў КНР у асноўным, збожжавыя і алейныя культуры, а таксама алеі. Астана таксама лічыць перспектыўным пашырэнне паставак ялавічыны, бараніны, мяса птушкі, малочных прадуктаў і мёду, а таксама збожжа – у 2023 годзе Казахстан паставіў Кітаю ў цэлым 1,4 млн тон збожжа, што ў 5,5 разоў больш, чым годам раней.
Першую партыю з 1,3 тыс. тон збожжа Казахстан адправіў у Кітай у пачатку восені 2023 г. цягніком з Алматы ў Цзінань, у кітайскую правінцыю Шаньдун, якая займае 4-е месца па тавараабароце з Казахстанам, пасля СУАВ (Сінзцянь-Уйгурскай аўтаномнай вобласці), Пекіна і Ганьсу. Перад гэтым міністр сельскай гаспадаркі РК Ербол Карашукееў правёў перагаворы з сакратаром парткама кампартыі КНР, у ходзе якіх бакі ўзгаднілі развіццё супрацоўніцтва ў галіне агракомплексу, звязанага з пастаўкамі харчавання.
Тады ж Казахстан запланаваў давесці пастаўкі збожжа ў КНР да мільёна тон за год, а таксама наладзіць пастаўкі мяса. На той момант асноўны аб’ём экспарту ў Кітай прыпадаў на збожжавыя культуры і алей розных відаў, імпарт – на гародніну і арэхі. У канцы восені 2024 г. буйныя казахстанскія вытворцы сельскагаспадарчай прадукцыі наведалі Пекін і падпісалі з 10 кітайскімі кампаніямі кантракты на агульную суму ў мільярд долараў.
Кітай як галоўны гандлёвы партнёр Казахстана
Кітай абагнаў Расію ў якасці галоўнага гандлёвага партнёра Казахстана і стаў асноўным гандлёвым партнёрам Астаны ўжо да сярэдзіны 2023 года. Пекін перахапіў у Масквы першынство ў гандлі з РК за кошт росту экспарту, у тым ліку рознай тэхнікі, адзення, аўтазапчастак і да т.п. Дзякуючы вайне супраць Украіны, заходнія санкцыі супраць РФ і “імпартазамяшчэнне”, якім яна занялася, падарвалі перспектывы Казахстана на расійскім рынку. Таму ён стаў актыўна дыверсіфікаваць пастаўкі і эканоміку, арыентуючыся перш за ўсё на Кітай. “Кітайскі напрамак – наш прыярытэт”, – заявіў у інтэрв’ю Bloomberg намеснік прэм’ер-міністра і міністр гандлю і інтэграцыі Серык Жумангарын.
Па дадзеных Бюро нацыянальнай статыстыкі РК, пасля пачатку вайны ва Украіне, гандлёвы абарот Казахстана з Кітаем вырас у 2022 годзе на траціну – на $6,2 млрд, у той час як з Расіяй толькі на $1,5 млрд. Паводле даных мытні КНР, тавараабарот з Казахстанам у 2022 годзе павялічыўся да $31,2 млрд, доля Кітая ў знешнім гандлі Казахстана дасягнула 19,2%, на Расію ж прыпала 18,8%.

Рост экспарту Кітая праз 1,5 гады вайны ва Украіне: у Казахстан – на 112%, Беларусь – на 235%, Кыргызстан – на 250%, Грузію – на 61%
(дадзеныя B l oomberg)
Са студзеня па май 2023 г. гандлёвы абарот КНР з РК вырас да аналагічнага перыяду папярэдняга года ў грашовым выражэнні на 21,6%, дасягнуўшы $10,7 млрд. Кітай стаў галоўным партнёрам Казахстана шмат у чым за кошт павелічэння экспарту. У маі 2023 г. на сустрэчы са старшынёй КНР Сі Цзіньпінам прэзідэнт Касым-Жомарт Токаеў паставіў мэту давесці абарот паміж дзвюма краінамі да $40 млрд да 2030 года.
У цэлым па выніках 2023 года Кітай стаў галоўным гандлёвым партнёрам Казахстана, які далёка апярэдзіў не толькі Расію, але і іншыя краіны. Па дадзеных міністэрства гандлю і інтэграцыі РК, гандлёвы абарот з КНР склаў $31,5 млрд (Расія заняла другое месца з $26 млрд, трэцяе – Італія з $16,1 млрд, затым – Паўднёвая Карэя і Турцыя з $6 млрд кожная). Па дадзеных той жа крыніцы, у 2024 годзе гандлёвы абарот паміж Казахстанам і Кітаем склаў $43,8 млрд. За першыя шэсць месяцаў 2025 г. гандлёвы абарот склаў $21,8 млрд.
Цяпер казахстанскі бок вядзе з КНР перагаворы аб пашырэнні казахстанскіх павільёнаў на кітайскіх анлайн-пляцоўках, а таксама аб зніжэнні пошлін на імпарт казахстанскіх тавараў у Кітай. У жніўні 2025 г. міністр гандлю і інтэграцыі Казахстана Арман Шаккаліеў абмеркаваў з міністрам камерцыі КНР Ван Вэньтао прасоўванне казахстанскага несыравіннага экспарту і прадукцыі з высокай дабаўленай вартасцю, цыфравізацыю мытных працэдур, развіццё e-commerce і сумесную работ па ўстараненню бар’ераў у рамках.
Даволі трывожным сігналам для Казахстана з’яўляецца яўны дысбаланс у гандлі. Галоўныя артыкул экспарту Казахстана– сырая нафта і нафтапрадукты, Астана экспартуе ў Кітай у асноўным мінеральныя прадукты, металы і прадукцыю хімічнай прамысловасці. У сваю чаргу, Пекін пастаўляе Астане машыны, абсталяванне, электратэхніку (смартфоны, ноўтбукі), адзенне, аўтатранспарт, аўтазапчасткі, вырабы з металу, керамікі і шкла, некаштоўныя металы, тавары народнага спажывання і г.д. Гэта значыць, што купляючы ў Казахстана рэсурсы, Кітай стварае з іх прадукцыю і прадае назад, што стварае праблемы для мясцовых вытворцаў і з’яўляецца адной з перашкод для развіцця мясцовых вытворчасцей, у тым ліку высокатэхналагічных, дзе таксама ўсё больш прыкметна прысутнасць КНР праз абсталяванне або фінансаванне праектаў.