Страты Расіі ад таго, што адбываецца ў Венесуэле

Страты РФ ад таго, што адбываецца ў Венесуэле, носяць палітычны, эканамічны і нават іміджавы характар. Істотны ўрон нясе не толькі Крэмль, але і расійскія дзяржкарпарацыі накшталт “Раснафты” і “Растэха”, які ўклаў чарговыя мільярды ў “сумесныя праекты з Венесуэлай” і “выпуск патронаў для Калашнікава” літаральна за некалькі месяцаў да аперацыі ЗША па злове Н.Мадура.

” Дагавор з Венесуэлай аб стратэгічным партнёрстве “, падпісаны расійскім рэжымам з Каракасам па выніках перамоў Пуціна і Мадура ў Маскве 7 мая 2025 года (крыху раней, у студзені, падобны дагавор Крэмль заключыў і з Іранам), з пункту гледжання realpolitik , як аказалася, не варта і паперы на якой напiсаны. Пры гэтым у дакуменце размова ідзе не толькі аб усебаковым развіцці адносін памiж краiнамi і “магчымасці для Венесуэлы развівацца як суверэнная дзяржава”, але і аб “пабудове шматпалярнага свету”.
У кастрычніку 2025 года, калі Дзярждума РФ ратыфікавала гэтую дамову, яе старшыня Валодзін адзначыў: Венесуэла сёння знаходзіцца «ў найцяжэйшай сітуацыі выклікаў і барацьбы за ўласны суверэнітэт»,
ратыфікацыя Каракасам дамовы з Масквой – гэта «канкрэтныя крокі на шляху да міру, развіццю, стабільнасці не толькі Венесуэлы, але і ў цэлым Лацінскай Амерыкі». У тых жа, хто праз пагражае рэжыму Мадура з Захаду, «нічога не атрымаецца», таму што «шматпалярны свет – гэта ўжо дадзенасць».

У лістападзе, г.зн. ужо ў наступным месяцы пасля ратыфікацыі дамовы, Расея і Венесуэла падпісалі адразу 42 “стратэгічных пагаднення”. Бакі на чале з намеснікам старшыні ўрада Расіі Дзмітрыем Чарнышэнка і
выканаўчым віцэ-прэзідэнтам Венесуэлы Дэлсі Радрыгес, паводле паведамленняў СМІ, “абмеркавалі супрацоўніцтва дзвюх краін у турызме, адукацыі, спорце, ахове здароўя, прамысловасці, гандлёва-эканамічнай, сельскагаспадарчай і тэхналагічнай сферах”.

Па выніках сустрэчы Дэлсі Радрыгес заявіла: ” Мы ведаем, што адносіны паміж Расіяй і Венесуэлай непарушныя… Нашы пагадненні пачнуць увасабляцца ў жыццё вельмі хутка… Мы ўдзячныя за магчымасць разлічваць на такую вялікую краіну, як Расія, ва ўсіх адносінах “.
З моманту гэтых заяў не прайшло і пары месяцаў. І вось. Нікалас Мадура, захоплены амерыканскім спецназам, паўстаў перад судом Нью-Ёрка па абвінавачанні ў наркатэрарызме . Дэлсі Радрыгес стала з віцэ-прэзідэнта выконваючым абавязкі прэзідэнта Венесуэлы. А рэжым Пуціна рыхтуецца страціць мільярды долараў інвестыцый у Венесуэлу, якая ўваходзіць у топ-3 даўжнікоў Расіі. З-за санкцыяў супраць РФ (у сувязі з вайной супраць Украіны) венесуэльскі доўг і так амаль не выплачваўся. Цяпер жа, пасля
захопу Мадура, дзясяткі мільярдаў долараў інвестыцый і крэдытаў, якія Венесуэла атрымала ад Расіі, літаральна завіслі ў паветры.


Крэмль вылучыў ураду Венесуэлы, а таксама яе дзяржаўнай нафтавай кампаніі PDVSA з 2006 па 2017 гг. у агульнай складанасці не менш як $17 млрд. У 2019 г. аб гэтай суме стала вядома з-за пачатых у Венесуэле
маштабных пратэстаў супраць рэжыму Мадура. Тады ж было абвешчана, што Масква замарожвае патрабаванні па крэдытах, каб падтрымаць Мадура і яго рэжым. Пасля 2019 года інфармацыя па крэдытах была зачынена. Тым не менш, вядома, што Венесуэла яшчэ некалькі разоў прасіла крэдыты і магчыма гэтыя запыты (альбо некаторыя з іх) былі задаволеныя.

Першыя грошы ад Расіі — $2,2 млрд — атрымаў яшчэ папярэднік М.Мадура Уга Чавес. У 2009 г. ён заключыў кантракт на закупкі расійскай зброі – танкаў Т-72 і зенітных комплексаў С-300. Праз восем гадоў Венесуэла павінна была Маскве ўжо $3,5 млрд, вярнуць якія не магла з-за эканамічнага крызісу і санкцый. (У 2017 годзе Пуцін і Мадура дамовіліся адтэрмінаваць плацяжы па гэтай пазыцы на 10 гадоў, з выплатай асноўнай сумы ў 2024-2027 гг.). Па дадзеных Мінфіна Расіі, “асноўны доўг” Венесуэлы ($3,15 млрд)
павінен быць пагашаны ў 2027 годзе.


У канцы 2010-х гг. буйным крэдыторам рэжыму Мадура стала”Раснафта”, якая ў абмен атрымала долі ў буйных нафтаздабываючых праектах Венесуэлы. Расейскія грошы ўрад Мадура выкарыстаў, каб пазбегнуць дэфолту па абавязку, расплачваючыся да Крамля нафтай, якую на сусветным рынку перапрадавала «Раснафта». У 2020 годзе, пасля ўвядзення санкцый у дачыненні да дзяржкампаніі Petroleos de Venezuela (PDVSA),

Раснафта” прадала ўсе актывы ў Венесуэле спецыяльна створанай проксі- дзяржструктуры “Расзарубежнафта”, якая таксама цалкам належыць дзяржаве (пагадненне паміж “Расзарубежнафтай” і PDVSA аб сумесным прадпрыемстве ў лістападзе 2025 года было прадоўжана на 15 гадоў). Цяпер жа лёс і расейскіх інвестыцыяў і крэдытаў, і венесуэльскіх нафтавых радовішчаў апынуўся ў руках адміністрацыі Д.Трампа, які афіцыйна абвінаваціў Венесуэлу ў «крадзяжы» нафты ў ЗША. “Мы пабудавалі венесуэльскую нафтавую прамысловасць з дапамогай амерыканскага таленту, напору і ўменняў, а сацыялістычны рэжым скраў яе ў нас”, – заявіў Трамп, дадаўшы, што ЗША маюць намер адроіць нанова венесуэльскую інфраструктуру і “прадаваць вельмі шмат нафты” у тым ліку іншым краінам. У сувязі з гэтым, бізнэс-вярхушка ўлады РФ асцерагаецца, што, атрымаўшы кантроль над запасамі нафты ў Венесуэле, амерыканцы змогуць абрынуць прыбыткі расейскага бюджэту. Расейскі нафтавы экспарт у цэлым і так не чакала нічога добрага ў бліжэйшыя гады, аднак “венесуэльскі казус” можа паскорыць тэмпы падзення нафтагазавых даходаў бюджэту РФ яшчэ мацней. У кароткатэрміновай перспектыве атака на Венесуэлу і выкраданне
Мадура амерыканскімі вайскоўцамі пагражае падвышэннем коштаў на нафту, але ў невялікім дыяпазоне – у межах $3-4 за барэль, бо на Венесуэлу прыпадае толькі каля 1% сусветнай здабычы нафты.

У сярэднетэрміновай перспектыве – калі на змену рэжыму Мадура прыйдзе нехта больш дагавораздольны і зручны для ЗША – цэны пойдуць на спад за кошт спрашчэння доступу венесуэльскай нафты на сусветныя рынкі. У доўгатэрміновай перспектыве нафтавыя кошты надоўга сыдуць уніз, бо Венесуэла валодае найбуйнейшымі ў свеце разведанымі запасамі нафты (каля 300 млрд барэляў, 17-20% ад сусветных запасаў), а вяртанне ў краіну амерыканскіх інвестараў дасць магчымасць нарасціць здабычу ў 2-3 разы, з
бягучых 0,9 млн барэляў у суткі да 2,5-3 млн. Адпаведныя асцярогі аб рызыках для бюджэту Расіі ў выпадку
пераходу венесуэльскіх нафтавых радовішчаў пад кантроль ЗША (і магчымага атрымання праз Венесуэлу кантролю над АПЕК і нафтай) агучыў блізкі да Крамля заснавальнік алюмініевай кампаніі «Русал» мільярдэр
А.Дэрыпаска : «Если наши американские «партнёры» доберутся до нефтяных месторождений Венесуэлы (а до месторождений Гайаны они уже добрались), под их контролем окажется больше половины мировых
запасов нефти. И, по-видимому, в их планах — следить за тем, чтобы цена нашей нефти не повышалась выше $50 за баррель».

На думку Дзерыпаскі, такі сцэнар пагражае ўсёй цяперашняй эканамічнай мадэлі ў РФ: «Это значит, что нашему священному госкапитализму будет сложно оставить всё, как есть: не сокращать издержки, не избавляться от непрофиля, продолжать заниматься грандиозными проектами без наличия компетенций и без участия частного бизнеса в целях развития конкуренции (да и в целом давить на частный бизнес станет тяжело, ведь он уже с этого года становится основным плательщиком налогов в федеральный бюджет, а в следующем на него ляжет основная ноша)».


Кантроль ЗША над венесуэльскімі нафтавымі багаццямі і чаканае падзенне коштаў з-за павелічэння прапановы могуць вельмі сур’ёзна падарваць расійскую эканоміку, якая ўжо пацярпела ад вайны на знясіленне ва Украіне і міжнародных санкцый. Бюджэт РФ на новы год ужо звярстаны з дэфіцытам у 2,6% ВУП, пры гэтым ліквідная частка ФНБ ужо менш за гэты дэфіцыт. Крэмль ужо пайшоў на істотныя выдаткі, што зноў жа не наблізіла яго да перамогі ні на крок. Цяпер “кошт адсячэння” (пункт бясстратнасці) для расійскага бюджэту вагаецца ў раёне $60-70 за барэль. Калі ЗША апусцяць “венесуэльскім рычагом” кошт да $ 45-50, боязь чаго агучвае Дзерыпаска, бюджэтны калапс РФ можа стаць непазбежным. І першая ж затрымка заробкаў сілавікам тадыможа стаць кропкай адмовы сістэмы РФ і яе ўваходу ў штопар.

Эканамічныя праблемы ў дадзеным выпадку цесна пераплятаюцца з палітычнымі, бо падзеі ў Венесуэле б’юць па пазіцыях Пуціна як на знешнепалітычнай арэне, так і ўнутры краіны. Арэст Нікаласа Мадура
з’яўляецца не толькі нафтавым, але і іміджавым ударам для Пуціна, а таксама новым моцным “геапалітычным” ударам, атрыманым праз год пасля падзення пуцінскага саюзніка, былога прэзідэнта Сірыі Башара Асада, які знайшоў прытулак у Расіі. Сінхронна з аперацыяй ў Венесуэле, ЗША ўпершыню ўнеслі РФ у катэгорыю «краін падвышанай рызыкі», у якіх «законы прымяняюцца адвольна»: Дзяржаўны дэпартамент ЗША ўстанавіў для РФ вышэйшы ўзровень пагрозы – 4 (not travel , не падарожнічаць). 4 галоўныя прычыны, па якіх амерыканцам рэкамендавалі неадкладна пакінуць Расію, а Дзярждэпартамэнт ЗША аднёс РФ да “чацвёртага ўзроўню пагрозы” (” level 4″, акрамя Расіі ў гэтым спісе знаходзяцца такія краіны, як Афганістан, ЦАР, КНДР, Іран, Лівія, М’янма і Беларусь), гучаць так: «наступствы канфлікту з Украінай», «пагроза пераследу або адвольнага затрымання расійскімі сілавымі структурамі», «адвольнае прымяненне мясцовых законаў» і «верагоднасць тэрарыстычных нападаў».

Аперацыя ЗША ў Венесуэле стала халодным душам для многіх у расійскай верхавіне. Каманда Трамп правяла дэманстратыўна жорсткую і вывераную акцыю, выразна пазначыўшы мэту, ворага і вынік. На гэтым фоне Пуцін унутры самой Расеі выглядае ўсё больш уразлівым — перш за ўсё ў вачах уладаручых і сілавікоў.


Усяго за некалькі дзён да аперацыі ў Венесуэле, Пуцін праз МЗС РФ публічна заявіў, што «кіеўскі рэжым» нібы спрабаваў атакаваць ягонуюрэзідэнцыю беспілотнікамі. Незалежна ад таго, ці мела падобнае месца ці
гэта чарговая прапагандысцкая хлусня Крамля, ніякага адказу з боку РФ ўслед не рушыла. Ні дзеянняў, ні наступстваў, ні дэманстрацыі сілы. Толькі чарговыя грозныя, але пустыя словы Дзмітрыя Мядзведзева.
У выніку ўзнік небяспечны для Крамля дысананс. Яго прапаганда бесперапынна вырыгае патокі слоў аб «злачынным кіеўскім рэжыме» і неабходнасці «адплаты» і «пакарання». На справе ж дзяржава і яе сілавікі
гэты “рэжым” пакараць не здольныя наогул ніяк, акрамя славеснага абзывання В.Зяленскага і ўкраінцаў шматлiкiмi пустабрэхамі накшталт Мядзведзева і іншых крамлёўскіх прапагандыстаў. У той жа час пад ударамі ВС РФ аказваюцца інфраструктура і звычайныя грамадзяне Украіны -уключаючы рускамоўнае насельніцтва. У РФ гэта бачаць усё, у тым ліку ўнутры сістэмы. На гэтым фоне дзеянні ЗША і Трамп выглядаюць максімальна кантрасна і выйгрышна. Яны выразна пазначылі ворагаў – Мадура і яго
рэжым – і вырашылі пытанне з імі сілавым шляхам, хутка, без доўгіх слоўных тырад і размазвання адказнасці. Для элітаў і сілавікоў гэта выглядае як прыклад кіраванай сілы, а не бясконцай пустой балбатні.
Яшчэ адным балючым ударам стаў правал разведвальных і спецыяльных службаў РФ, якія не здолелі загадзя даведацца планы ЗША і тым больш выратаваць Мадура. На гэтым фоне заявы расійскага МЗС з
асуджэннем амерыканскай аперацыі выглядаюць не як пазіцыя сілы, а недарэчнае трызненне i дурасць.

www.ceapp.info