
У пачатку 2026 года шматгадовая палітыка КНР у Венесуэле пацярпела шэраг узаемазвязаных правалаў, якія адаб’юцца і на ўсёй кітайскай экспансіі ў заходнім паўшар’і (Лацінскай і Паўднёвай Амерыцы).

Кітай і Венесуэла падтрымліваюць цесныя сувязі з пачатку 2000-х гадоў. У 2023 годзе Пекін і Каракас павысілі ўзровень сваіх адносін да “ўсепагоднага стратэгічнага партнёрства”.
Венесуэла стала адным з найбліжэйшых лацінаамерыканскіх саюзнікаў КНР, пераключыўшыся з прызнання Тайваня на дыпламатычнае супрацоўніцтва ў 1974 годзе і паглыбіўшы сувязі пры Уга Чавесе. За апошняе дзесяцігоддзе Венесуэла таксама ператварылася ў найбуйнейшага партнёра Кітая па пастаўках зброі ў Паўночнай і Паўднёвай Амерыцы, закупіўшы зброі на суму амаль 500 млн долараў.
Кітай, у сваю чаргу, стаў найбуйнейшым пакупніком венесуэльскай нафты. У канцы 1990-х гадоў здабыча нафты ў Венесуэле з-за неэфектыўнага кіравання, недастатковага інвеставання і санкцый ЗША ўпала з 3,5 млн да 1,1 млн барэляў у суткі. Аднак удзел Кітая забяспечыў рэжыму Мадура найважнейшую эканамічную падтрымку, і адначасова гарантаваў кітайскім нафтаперапрацоўчым заводам пастаўкі нафты па зніжаных коштах у перыяд дзеяння санкцый.
У перыяд з 2007 па 2015 год Кітай выдаў Венесуэле крэдыты пад заклад нафты на суму больш за 60 млрд долараў. Каля 10 млрд долараў да гэтага часу застаюцца непагашанымі. Пагасіць гэты доўг перад Кітаем Каракасу дапамагаюць закупкі нафты самім жа Пекінам.
З 2016 года кітайцы ўклалі ў нафтавы сектар Венесуэлы больш за 2,1 млрд долараў звязаных інвестыцый. Дзякуючы гэтаму кітайскія дзяржаўныя кампаніі CNPC і Sinopec кантралююць у Венесуэле сумесныя прадпрыемствы з запасамі ў 1,6 млрд і 2,8 млрд барэляў адпаведна.
У 2025 годзе на КНР прыпадала больш за палову экспарту венесуэльскай нафты – ад 470.000 да 770.000 барэляў у дзень/суткі – што складала каля 4,5% ад агульнага аб’ёму імпарту і марскіх перавозак сырой нафты ў Кітай.
Да пачатку 2026 года ЗША фактычна ўстанавілі блакаду нафтавага экспарту Венесуэлы ў Кітай. У сувязі з гэтым у канцы снежня рэжым Мадура прыступіў да разгляду магчымасці размяшчэння сваіх узброеных салдат на плывучых у Кітай танкерах, – з мэтай ускладніць спробы берагавой аховы ЗША перахапіць іх.
Кітай у сваю чаргу стаў заяўляць аб падтрымцы Венесуэлы ва ўмовах блакады з боку ЗША (хаця ў той жа час аб аказанні канкрэтнай дапамогі нічога так і не сказаў). Выступіўшы супраць таго, што ён назваў “аднабаковым запалохваннем”, пасля рашэння ЗША блакаваць венесуэльскія танкеры, Пекін не ўдакладніў, як менавіта ён будзе дапамагаць Венесуэле. Гэтак жа нічога не было сказана i аб прадастаўленні прытулку самому Нікаласу Мадура.
Арышт Мадуры амерыканцамі адразу ж выявіў уразлівасці ў міжнародным уплыве Кітая. Афіцыйная рэакцыя Пекіна хаця і была хуткай па форме, але, па сутнасці, у асноўным рытарычнай. Прадстаўнік МЗС КНР заявіў, што Пекін “глыбока ўзрушаны” і “рашуча асуджае” тое, што ён назваў “абуральным прымяненнем сілы” з боку Злучаных Штатаў.
Асудзіўшы арышт Мадуры і запатрабаваўшы яго вызваліць, Кітай заклікаў да склікання экстраардынарнага пасяджэння Савета бяспекі ААН для абмеркавання аперацыі ЗША супраць прэзідэнта Венесуэлы. У сувязі з гэтым афіцыйны прадстаўнік МЗС КНР Лінь Цзянь сказаў, што Пекін настойвае на выкананні статута ААН, міжнароднай справядлівасці і маралі. Пры гэтым адразу ж было зразумела, што экстранае паседжанне Рады бяспекі ААН не зможа дамагчыся нічога, паколькі ў прадстаўніка ЗША ёсць права вета.
Прыступіўшы да зачысткі ад кітайскага ўплыву ўсяго заходняга (амерыканскага) паўшар’я, адміністрацыя прэзідэнта Д.Трампа, дзейнічае паводле раней апублікаванай Стратэгіі нацыянальнай бяспекі ЗША. Масіраваныя авіяўдары па сталіцы Венесуэлы ВС ЗША нанеслі праз 4 гадзіны пасля таго, як афіцыйныя асобы КНР прыбылі ў Венесуэлу для перамоваў з прэзідэнтам Мадура.

Больш за тое, па дадзеных Bloomberg , якраз перад пачаткам удараў кітайская дэлегацыя знаходзілася ў рэзідэнцыі Мадура. А апошняй навіной у тэлеграм-канале NicolasMaduro стала менавіта інфармацыя аб сустрэчы са спецыяльным пасланнікам Сі Цзіньпіна па Лацінскай Амерыцы і Карыбскім басейне.

Рашэнне правесці дыпламатычную сустрэчу на такім высокім узроўні ўсяго за некалькі гадзін да арышту Мадуры ўказвае як на памылковую ацэнку рызык у апараце знешняй палітыкі, так і на правал разведкі і сілавых структур КНР.
Венесуэла шмат гадоў служыла вітрынай для кітайскага ваеннага экспарту ў Лацінскую Амерыку. Але першы ж рэальны баявы досвед паказаў, што кітайскія сістэмы, якія пазіцыянуюцца як здольныя супрацьстаяць заходняй тэхніцы, аказаліся вельмі ўразлівымi.
Венесуэльская сістэма супрацьпаветранай абароны, пабудаваная на аснове кітайскага радара JY-27, пазіцыянавалася як здольная супрацьстаяць самалётам-невідзімкам ВПС ЗША. Афіцыйныя асобы рэжыму Мадура неаднаразова заяўлялі, што JY-27 можа выяўляць знішчальнікі-невідзімкі F-22 і F-35 з адлегласці ў сотні кіламетраў і наводзіць расійскія ракеты С-300 на іх перахоп.
Аднак кітайская сістэма СПА Венесуэлы выйшла са строю ўжо ў першыя ж гадзіны ваеннай аперацыі ЗША ў Каракасе. Раніцай 3 студзеня венесуэльскія радыёлакацыйныя ўстаноўкі былі аслеплены ў першай хвалі радыёэлектроннай барацьбы, а наземныя сілы, якія не мелі паветранага прыкрыцця, нейтралізаваны яшчэ да таго, як змаглі разгарнуцца.
Як следства, створаная Кітаем i РФ ваенная абаронная сетка Венесуэлы, якая некалі лічылася самай магутнай у рэгіёне, хутка абвалілася пад уздзеяннем амерыканскіх сістэм радыёэлектроннай барацьбы і высокадакладных удараў, выявіўшы сур’ёзныя тэхналагічныя прабелы ў кітайскіх сістэмах узбраення пры сутыкненні з ваеннай тэхнікай ЗША.
Крах венесуэльскай сістэмы СПА кітайскай вытворчасці падрывае давер да Пекіна як пастаўшчыка ваеннай тэхнікі, ставіць пад сумненне яго заявы аб роўнасці з заходнімі ўзброенымі распрацоўкамі, а таксама з’яўляецца адным са значных правалаў КНР у Венесуэле і заходнім паўшар’і ў цэлым.
Краіны Лацінскай Амерыкі ўжо могуць ставіць пад сумнеў каштоўнасць стратэгічнага партнёрства, сілавых і іншых гарантый бяспекі, якія прадстаўляюцца Пекінам. Дыпламатычны аўтарытэт Кітая таксама падвергся сур’ёзнаму выпрабаванню, паколькі, нягледзячы на рыторыку неўмяшання, ён не можа прадухіліць ваенныя дзеянні ЗША супраць сваіх “стратэгічных партнёраў”.
Лёс Мадура можа адпудзіць іншыя лацінаамерыканскія рэжымы ад паглыблення сувязяў з Пекінам, калі падтрымка Кітая падчас крызісу апынецца чыста сімвалічнай і далей. Гэты інцыдэнт таксама дазваляе праверыць, ці зможа т.зв. дыпламатыя неўмяшання КНР і «Глабальная ініцыятыва па бяспецы» абараніць партнёраў ад ваенных дзеянняў ЗША.
Захоп Мадуры стаў усебаковай праверкай гэтай «Глабальнай ініцыятывы» Кітая, якая робіць акцэнт на дыпламатыі, а не на сіле. Замест таго, каб разглядаць гэтую падзею як паразу, КНР спрабуе рабіць добрую міну пры дрэннай гульні і выкарыстоўваць яе як магчымасць прадэманстраваць сваю дыпламатычную незаменнасць.
Хоць Пекін узмацніў прапаганду, якая абвінавачвае Вашынгтон у «гегеманізме» і «імперыялізме», абмежаванасць практычных магчымасцяў КНР становіцца ўсё больш відавочнай. Хуткасць і поспех аперацыі ЗША выявілі вялізны прабел у глабальных магчымасцях па праецыраванні сілы, пацвердзіўшы той факт, што Кітай не можа прапанаваць значную палітычную або ваенную абарону сваім партнёрам і васалам.
Як следства, уплыў Кітая ў Лацінскай Амерыцы будзе змяншацца ўсё мацней па меры таго, як краіны рэгіёна будуць усведамляць, што партнёрства з Кітаем, нават калі яно і прыносіць нейкія эканамічныя выгады, зусім не абараняе іх ад рэальнай сілы Вашынгтона. Арышт Мадура агаліў абмежаванні падыходу Кітая да выкарыстання «мяккай сілы» у параўнанні з гатоўнасцю ЗША прымяняць ваенную сілу для дасягнення мэт.
Змена пазіцыі ў бок Вашынгтона «абноўленым» (дзякуючы арышту Мадуры) урадам Венесуэлы можа таксама прывесці да дэмантажу кітайскіх тэлекамунікацыйных сетак, спадарожнікавых аб’ектаў і разведвальнай інфраструктуры ў Венесуэле, падарваўшы шматгадовы кітайскі ўплыў і інвестыцыі.
Кітай ужо сутыкнуўся з нявызначанасцю ў адносінах да сваіх інвестыцый у Венесуэлу і паставак нафты, паколькі адміністрацыя Д.Трампа праводзіць палітыку змены рэжыму і адраджэння галіны пад новым кіраўніцтвам. Імкненне ЗША кантраляваць нафтаздабычу ў Венесуэле парушае доступ Кітая да нафты па зніжаных коштах і ставіць пад пагрозу мільярдныя кітайскія інвестыцыі.
Мэта Трампа па адраджэнні нафтавага сектара Венесуэлы стварае патэнцыйны канфлікт з устоянымі інвестыцыйнымі і забеспячэнскімі адносінамі Кітая ў краіне і рэгіёне. У той жа час, з іншага боку, вызывае дастатковую цікавасць заўвага Трампа, што ў ЗША не будзе праблем з уладамі Кітая пасля арышту прэзідэнта Мадура , паколькі Пекін усё ж такі атрымае венесуэльскую нафту.
Магчыма, кітайскім кампаніям будзе больш камфортна працаваць з новым постмадураўскім урадам Венесуэлы, пазбягаючы рызык траплення пад санкцыі. Каманда Трампа на пачатковым этапе можа даць Пекіну цалкам цікавыя скідкі на нафту, каб паменшыць гандлёвы дэфіцыт з Кітаем і адабраць частку пірага ў Расіі.
Пекін у сваю чаргу ўжо выказаў гатоўнасць супрацоўнічаць з часовай адміністрацыяй Венесуэлы пры ўмове, што пераходны перыяд будзе ажыццяўляцца ў адпаведнасці з мясцовым заканадаўствам. Гэта сведчыць аб тым, што Кітай больш заклапочаны пераемнасцю, пагашэннем даўгоў і вяршэнствам права, чым ідэалагічнай канфрантацыяй.
Таксама Пекін, паводле слоў тамтэйшых прапагандыстаў, вядзе цяпер складаную дыпламатычную гульню. Ён спрабуе даць зразумець, што яго галоўная знешнепалітычная цікавасць заключаецца не ў аднаўленні зрынутага дыктатара, а ў «захаванні стабільнай, прадказальнай міжнароднай сістэмы, у якой суверэнітэт застаецца галоўнай каштоўнасцю».
Аднак падобны пасыл ставіць пад сумненне тое, што адбываецца ў самім Кітаі, дзе арышт Мадуры выклікаў шырокае абмеркаванне ў кітайскіх сацыяльных сетках і адначасова падштурхнуў агрэсіўна-імперскія настроі: шэраг карыстальнікаў выказалі здагадку, што гэтая аперацыя можа паслужыць “шаблонам” для захопу Тайваня.
Падзея хутка ўзначаліла спіс тэм, якія найбольш абмяркоўваюцца ў кітайскай сацсетцы. Weibo. Па стане на 4 студзеня паведамленні з хэштэгам #TrumpSaysHeHasCapturedTheVenezuelanPresident былі прагледжаны больш за 600 мільёнаў разоў. Многія кітайскія каментатары адразу ж правялі паралелі паміж аперацыяй у Венесуэле і абяцаннем Пекіна “вярнуць” Тайвань у наступных фармулёўках:
“Венесуэльскі крызіс даў НВАК вельмі добры палітычны козыр для вяртання Тайваня”.
“Калі Пекін вырашыць прымяніць сілу для аб’яднання Тайваня, яму трэба вывучыць вопыт ЗША”.
«Сітуацыя ў Венесуэле падала нам рашэнне для аб’яднання Тайваня: спачатку правесці адмысловую аперацыю па арышце Лай Ціндэ, а затым неадкладна абвясціць аб захопе Тайваня для хуткай і рашучай перамогі ».
Такім чынам у КНР лічаць, што нейтралізацыя адміністрацыяй Трампа рэжыму Мадура ў Венесуэле можа даць Пекіну магчымасць узмацніць ваенную актыўнасць у азіяцкім рэгіёне, і ўжо выказваюцца здагадкі, што гэта можа адчыніць акно для Сі Цзіньпіна, каб разгледзець магчымасць ваенных дзеянняў супраць Тайваня.