Нягледзячы на прадказанне Святланы Ціханоўскай, што Аляксандр Лукашэнка страціць пасаду вясной, той расказвае пра свае планы ў студзені — лютым 2022 года “прыняць Канстытуцыю”, а пасля гэтага прыняцця — правесці прэзідэнцкія выбары. У якім годзе гэтыя выбары пройдуць, не ўдакладняецца. Як і невядома, ці прыпадуць яны на вясну. Ці мае значэнне, калі і як пад наглядам Лукашэнкі будуць мяняць Канстытуцыю? Калі “транзіту ўлады” не будзе, то што чакае беларусаў? Ці магчымы ў Беларусі “палацавы пераварот”? На гэтыя ды іншыя пытанні адказвае кіраўнік варшаўскага Цэнтра палітычнага аналізу і прагнозу, доктар палітычных навук, палітычны аналітык Павел Усаў.