Цэнтр Палітычнага Аналізу і Прагнозу

У чаканні беларускага “Гюмры”

17 чэрвня, Івацэвічы, крама “Санта”, кросовер з літарай Z на заднім шкле. За рулём грамадзянін Рассеі з Санкт-Пецярбургу, саракааднагадовы Быкау Аляксандр Леанідавіч. Моцна п’яны…

Як высветліцца пазней – кантрактнік 283 матастралковага палку 144-й грардэйскай матастралковай дывізіі 20-й арміі расейскай федэрацыі, які праходзіць навучанне у Беларусі перад адпраўкай на вайну, забіваць украінцаў за тое, што яны – украінцы.

Іншыя наведвальнікі “Санты” звярнулі ўвагу на п’янога за рулём та выклікалі міліцыю. Нягледзячы на лаянку ды супраціў, расеец быў даволі “ветліва” затрыманы. Здарэнне здымалі мясцовыя жыхары, таму гісторыя атрымала пэўны рэзананс.

Праз некалькі дзён стала вядома, што затрыманага вызвалілі пасля таго як ў ізалятар прыбыло кіраўніцтва вайсковай часткі. Далей мясцовая міліцыя блытаецца ў паказаннях: адныя кажуць пра адзін штраф, іншыя пра штраф ды пазбаўленне правоў. Але, хутчэй за ўсё, варта казаць, што адказнасці ніякай не было. Гісторыю хутка і элегантна замялі, а наступныя інфаповады – цалкам перабілі. Зараз мы маем намётавы лягер кая вёскі Цэль, куды ў хуткім часе мусяць засяліцца найміты з ПВК “Вагнер”.

Яшчэ да падзей 23-24 чэрвеня мне прыгадалась гісторыя з Армянскага мятэчка Гюмры, дзе 12 студзеня 2015 года дэзерцір з расейскай ваеннай базы забіў сям’ю Авяцісян (шасцімесячнаму дзіцяці нанёс сем удараў штык-нажом, нягледзячы на ўсе намаганні лекараў, дзіця памерла праз сем дзён). Тады справу адразу спрабавалі замяць – адразу пасля злову, супрацоўнікі ФСБ вярнулі дэзерціра ў вайсковую частку, якая знаходзілась пад расейскай юрысдыкцыяй і таму забойца ўжо ня мог быць выдадзены Арменіі згодна з 61 артыкула канстытуцыі Рассейскай Федэрацыі.

Гэныя трагічныя падзеі ўскалыхнулі ўсю Арменію і армянскую дыяспару:  шматтысячныя дэманстрацыі былі ў Ерэване та Гюмры, а таксама акцыя армянскай дыяспары ў Маскве. Дэманстрацыі былі брутальна разагнаны, дзясяткі чалавек былі затрыманы. Улады Арменіі да жыхароў так і не звярнулісь, жалоба аб’яўлена не была.

Дэзерціра судзілі ў той самай 102 вайской часці. Падчас расследвання высветлілась, што падсудны пакутаваў на псіхічныя расстройствы, але ня быў шаленым. Па выніку суду ён быў прызнаны вінаватым па ўсіх пунктах абвінавачвання і атрымаў пажыццёвае зняволення, адбывать якое яго у пачатку 2017 года адправілі да Расеі.

Дзе знаходзіцца забойца сёння – невядома. Бо з восені 2022 года ПВК “Вагнер” вярбуе ў свае шэрагі, абыходзячы ўсе юрыдычныя нормы та законы нават Рассейскай Федэрацыі, калі ужо не казаць пра міжнародныя нормы, зняволеных з усёй краіны. Ужо былі зафіксаваны выпадкі вярбоўкі як тых, хто адбывае пажыццёвае, так і зняволеных з псіхічнымі расстройствамі. Натуральна, такі людзі аснову ПВК не складаюць, а выкарыстоўваюцца для лабавых нападаў на пазіцыі абаронцаў Украіны. Фактычна – утылізуюцца.

Іх імёнамі, аднак, у Расеі называюць школы, іх хаваюць як “герояў”(калі хаваюць). Тыя, хто выжывае пасля некалькіх месяцаў і вяртаюцца дадому таксама атрымліваюць поўную амністыю і статус “героя”. Ужо ёсць выпадкі таго, што праходзіўшыя гэтакі шлях ізноўку пачыналі старое – рабаванні, згвалтаванні, забойствы і гэтак далей. Нейкі уробарос атрымоўваецца…

І вось пасля танка, які стаў паміж сцен цырку, прэзідэнт Расеі заяўляе, што адным з варыянтаў для ПВК “Вагнер” з’яўляецца: “уйти в Белоруссию”.

Лукашэнка ў сваіх прамова, ва ўласцівай яму манеры, нясе супрацьлеглае: бунтаўшчык, тэрарыст, здраднік і адначасова з гэным вось такі мужык, філантроп, гуманіст, інтэрнацыяналіст, тройчы герой Рассеі і мой вялікі сябра. Усё гэта ў адным абзацы ды на адным дыханні.

І вось, як можна пабачыць на фота са спутніку, на старой вайсковай базе ў смалявіцкім раёне ўжо стаяць намёты і чакаюць на “гасцей”. Ці разумеюць мясцовыя жыхары чым гэта пагражае – пытанне складанае. Калі рабіць высновы з трэндаў ды праглядаў на парталах навін – тры чвэрці грамадзян Беларусі могуць увогуле ня ведаць, альбо не ўсведамляць што адбываецца.

І калі вяртацца да таго, з чаго я пачынаў, калі, крый божа, нешта такое здарыцца (нажаль ёсць усе падставы), а ці будуць тыя, хто гэта зможа зафіксаваць ды зрабіць так каб аб гэтым даведаліся іншыя?

Дабравольнік Міхал