Цэнтр Палітычнага Аналізу і Прагнозу

Ці перамог Майдан? — «Гарачы каментар»

Украіна ўшаноўвае памяць Герояў Нябеснай сотні і адзначае першую гадавіну Майдана. 20 лютага, паводле ўказу прэзідэнта Пятра Парашэнкі аб'яўлены днём герояў нябеснай сотні. 18 лютага летась супрацьстаянне на Майдане перарасло ў гвалтоўны разгон з расстрэлам удзельнікаў акцыі пратэсту. Сярод загінулых і беларус Міхаіл Жызнеўскі.

Роўна год таму Майдан Незалежнасці ў Кіеве быў цалкам у агні і... крыві. Сутыкненні дэманстрантаў і сілавікоў дасягнулі свайго максімуму. Падчас супрацьстаяння з 18 па 20 лютага на Майдане загінулі 73 мірныя асобы і 11 сілавікоў. Ушчэнт быў спалены Дом прафсаюзаў.

Тагачаснае кіраўніцтва краіны адчайна змаглася супраць пратэстоўцаў. Былы міністр унутраных справаў падпісаў указ аб выдачы баявой зброі праваахоўнікам. СБУ агаласіла правядзенне антытэрарыстычнай аперацыі...

Цяпер па злачынствах супраць Майдану аб'яўлены падазраванымі 18 былых высокапастаўленых службовых асобаў. Праўда, большасць з іх знаходзяцца ў вышуку. Гучаць абвінавачванні ў тым, што на Майдане ў людзей стралялі снайперы-замежнікамі. Кіравалі імі з Крамля. Леташнія падзеі ў той час называлі самымі трагічнымі ў найноўшай гісторыі Украіны. Але далейшае развіццё падзеяў у Крыме, а цяпер на Данбасе сталі сапраўднай катастрофай.

Палітолаг Павел Усаў, які быў у Кіеве падчас крывавых падзеяў на Майдане, мяркуе, што «энергія Майдана не выкарыстаная напоўніцу». Ці Майдан перамог? Ці ахвяры не былі бессэнсоўнымі? Глядзіце больш у «Гарачым каментары».