Цэнтр Палітычнага Аналізу і Прагнозу

Праблема легальнасці ды легітымнасці у сённяшняй Беларусі

Палітычны крызіс у Беларусі працягваецца вось ужо амаль 3 гады, але нават зараз шмат хто яшчэ блытае такі паняцці як легальнасць та легітымнасць. 

Легальнасць сама па сабе – незваротна. Калі нехта парушае заканадаўства, то каб аднавіць легальны статус патрэбна прайсці праз юрыдычную адзнаку дзеянняу ды панесці адказнасць. Ані чалавек, ані ўлада асабіста аднавіць легальнасць (ня зменьваючы дзеючы рэжым у краіне) пасля парушэння закону ня могуць.

У чым галоўная розніца паміж гэнымі паняццямі?

Легальнасць сама па сабе – незваротна. Калі нехта парушае заканадаўства, то каб аднавіць легальны статус патрэбна прайсці праз юрыдычную адзнаку дзеянняу ды панесці адказнасць. Ані чалавек, ані ўлада асабіста аднавіць легальнасць (ня зменьваючы дзеючы рэжым у краіне) пасля парушэння закону ня могуць. 

У сваю чаргу легітымнасць базуецца зусім на іншым. Легітымнасць ёсць прызнанне ды не з’яуляецца сталай. Як улада, так і розныя палітычныя сілы, або іншыя суб’екты грамадства могуць як набываць, так і страчваць легітымнасць. Можа быць так, што ўлада ня мае легітымнасці у краіне, але яе вызнаюць інышыя краіны, а таксама наадварот – маючы амаль стоадсоткавую легітымнасць у краіне, іншыя краіны не вызнаюць пэўны палітычны суб’ект як уладу. Легітымнасць заўсёды знаходзіцца ў дынаміке. 

Часцей за ўсё ва умовах недэмакратычных сістэм легальнасць мае выключна сімвалічнае значэнне, а сам рэжым трымаецца выключна на легітымнасці, якая ў сваю чаргу можа падтрымлівацца нават такімі сродкамі як тэрор у адносінах да уласных грамадзян, па прынцыпе “хто палку ўзяў – той ёсць капрал”.

У краінах з устойлівай дэмакратычнай мадэллю ў выпадку парушэння закону, то бок страты легальнасці, уключаюцца механізмы яе аднаўлення. Менавіта для гэнага і ёсць прынцып падзелу ўлады, а також павага да права. 

Як я ужо адзначаў, у недэмакратычных сістэмах часцей за усё пабудавана вертыкаль у якой няма павагі да права та закону і таму дзеючы рэжым можа прымаць любы закон, які будзе супярэчыць нормама канстытуцыі і змяняць саму канстытуцыю бясконцую колькасць разоў. Таму асаблівую ролю гуляе знешняя ды ўнутранная легітымнасць, часцей за ўсё з перавагай знешняй. 

Паколькі легітымгасць дынамічна, то можна параўнаць існаванне рэжыма з амерыканскімі горкамі: легітыманасць то рэзка ўзрастае, то ляціць уніз. Пастаянная пагроза страты легітымнасці вымушае рэжым выкарыстовываць усе сродкі для яе павялічэння: ад саступак як знешнім, так і ўнутраным гульцам (так званая “лібэралізацыя”), так і адкрыты тэрор супраць апанентаў, ды знешняга вызнання за кошт кантролю пэўнай тэрыторыі. 

Калі звярнуцца да Беларусі ды рэжыму Лукашэнкі, то трэба перш за ўсё адзначыць, што пэўныя праблемы з легальнасцю пачалісь з самага пачатку ягонай улады, у далёкім 1995 годе. Можна шмат чаго прыгадаць за амаль 30 гадоў, але трэба адзначыць, што весь гэны час рэжым так ці інакш трымаецца на пастаянных “скачках па горках” унутранай ды знешняй легітымнасці. 

У час чарговых электаральных кампаній знешняя легітымнасць, асабліва з бока Эўрапейскага звязу, а таксама Злучаных Штатаў была пад пытаннем, але пасля двух-трох гадоу “глыбокай занепакоеннасці” ўсё вярталася на былы узровень без амаль аніякіх зменаў унутры краіны. 

Датычна ўнутранай легітымнасці усё было яшчэ прасцей – для большасці насельніцтва нажаль такога пытання ўвогуле не існавала, а таму легітымнасць аднаўлялась вельмі хутка сама сабой. Нажаль удзел у палітыке ўвогуле для большасці быў маргінальнай з’явай (“Палітыка – брудная справа”; “А што вам не нравіцца?”, “эти “свядомые” и “змагарнутые” всё никак не угомонятся” і гэтак далей).

Падзеі 2020 года сталі мабыць найбольшым ударам за ўсе гады як па знешняй, так і па ўнутранай легітымнасці рэжыму. Пасля адкрытага тэрору пад лозунгам “Сейчас не до законов!” усе далейшыя падзеі выпрабуюць на трываласць выказванне, якое прыпісваюць Напалеону Банапарту: “на штыкі можна абаперціся, але нельга сядзець” 

Нягледзячы на гэта рэжым аднак спрабуе анаўляць як знешнюю, так і ўнутраную легітымнасць. Калі са знешняй легітымнасю справы пакуль складаныя (асабліва пасля падзей мінулага года, калі ўвогуле пастаулена пытанне пра Беларусь як суб’екта), то з унутранай легітымнасцю справы значна лепшыя і шмат у чым на гэта паўплываў пачатак новага этапу вайны Расеі супраць Украіны. Вельмі просты тэзіс дзяржаунай ды рассейскай прапаганды “Нет войны!” (а есть спецоперация), паутораны 1000 разоў, паступова пачынае працаваць, ды ужо нават ня толькі ў прыхільнікаў ды так званых “вагаючыхся”, але і сяроды тых, хто выступаў супраць улады у 2020 годзе. Колькі б хто з’едліва не казаў, аднак сапраўды “перагортваюць старонку”. Гэнай з’яве ёсць шмат прычын, але самая тэндэнцыя вельмі ўстойлівая ды небяспечная і складана нават спрагназаваць як павядзе сабе большасць у выпадку новай хвалі палітычнай крызы (а трымаецца усё, асабліва апошні час, як кажуць “на валаску”). 

Пытанне легальнасці, ды легітымнасці розных iснуючых груп апанентаў рэжыму я пакуль пакiну – кожны сам можа зрабіць для сабе пэўныя высновы. 

Міхал Дабравольнік