Цэнтр Палітычнага Аналізу і Прагнозу

Кітай пачаў аб’яўляць часткі Расіі сваёй тэрыторыяй

            Кітай аб’явіў частку Расіі на новых афіцыйных картах сваёй тэрыторыяй. 29 жніўня дзяржаўны «Картаграфічны сэрвіс стандартных карт» КНР прадставіў новы, афіцыйна адобраны Пекінам, камплект геаграфічных карт на 2023 год, якія прызначаны для выкарыстання ў якасці ілюстрацый у розных медыя-матэрыялах, уключаючы навіны, кнігі і рэкламныя матэрыялы. Карты таксама могуць выкарыстоўвацца як базавая даведачная інфармацыя. З гэтага часу частка тэрыторыі Расійскай Федэрацыі пазначана на іх як частка Кітая. Гаворка ідзе пра Вялікі Усурыйскі востраў на рацэ Амур.

         

Кітайскія спецыялісты і раней малявалі Вялікі Усурыйскі востраў, як цалкам належачы Кітаю. У гэтым годзе, напрыклад, у Міністэрстве прыродных рэсурсаў КНР былі апублікаваны правілы тапанімікі для карт, згодна з якімі ў гарадоў, якія калісьці належалі кітайцам, павінны быць зменены назвы на «традыцыйныя для Кітая». У картаграфічным сэрвісе Baidu maps мяжа КНР таксама ахопвае ўвесь Вялікі Усурыйскі востраў.

            Аднак калі раней можна было выкарыстоўваць адгаворку, што падобныя карты належаць “прыватным» кампаніям”, то зараз Масква пастаўлена перад фактам геаграфічных карт, афіцыйна адобраных Пекінам на дзяржаўным узроўні.            Перадгісторыя праблемы выглядае так.            Вялікі Усурыйскі востраў (кітайская назва 黑瞎子島 — Hēixiāzi Dǎo) на рацэ Амур, ніжэй вусця Усуры займае плошчу ад 327 да 350 кв. км, якая залежыць ад узроўня вады ў рацэ. Доўгая барацьба за кантроль над ім ідзе паміж Расіяй і Кітаем з 1860 года: мяжа была праведзена па рацэ Амур, але статус Вялікага Усурыйскага, а таксама астравоў Тарабарава і Вялікi (пасля з’яўлення РФ – Чыцінская вобласць) ў дэльце ракі Амур у вусці ракі Усуры быў нявызначаным.           

Айгунская і Пекінская дамовы, заключаныя яшчэ ў часы існавання Расійскай і Цынскай імперый, якія пазначылі межы дзвюх краін, многімі ў сучасным Кітаі лічацца «нераўнапраўнымі» – па аналогіі з пагадненнямі, якія кітайцы былі вымушаныя падпісаць з Вялікабрытаніяй і іншымі еўрапейскімі дзяржавамі па выніках опіумных войнаў.           

У 1920-1930 гг. Вялікі Усурыйскі востраў быў «узяты пад ахову» савецкімі войскамі, якія размясцілі тут стратэгічна важны ўмацавальны раён. Супрацьстаянне Масквы і Пекіна за тэрыторыі на Амуры пачалося ў 1964 годзе, калі Мікіта Хрушчоў і Мао Цзэдун, дамовіліся аб их размежаванні. Хрушчоў, якога пастаянна абвінавачваюць у перадачы Украіне Крымскага паўвострава з Севастопалем, аддаў тады Кітаю Ляадунскі паўвостраў з Порт-Артурам (чаго крамлёўскія прапагандысты яму чамусьці ў віну не ставяць або проста замоўчваюць праблему). Аднак пытанне аб астравах на Амуры Хрушчоў і Мао так і не ўзгаднілі.          

   Пасля гэтага кітайцы разгарнулі т.зв. ірыгацыйную вайну і пачалі рэгулярна падпальваць у пратоцы Казакевічава баржы з пяском. Калі б пратока перасохла, астравы, злучыўшыся з кітайскім берагам, аўтаматычна сталі б кітайскімі. Таму кітайцы сыпалі ў Амур пясок, а расейцы паглыблялі дно і ўмацоўвалі бераг. Кітай выяўляў такую спецыфічную цікавасць да тэрыторыi Вялікага Усурыйскага, аспрэчваючы яго статут такім чынам і на славах, і ужо на справах, дзесяцiгодзямi.          

  Адна з прычын – прыродныя рэсурсы астравоў, багатыя і разнастайныя. Значную каштоўнасць маюць зямельныя рэсурсы. Да 70% плошчы могуць выкарыстоўвацца ў якасці пашні, сенажацяў або пастбiшчаў. Тэрыторыі насяляюць каштоўныя пушныя віды жывёл, капытныя, баравая і вадаплаўная дзічына. Маюцца віды, занесеныя ў Чырвоныя кнігі Міжнароднага саюза аховы прыроды, СССР і Расіі. Наваколлi астравоў насяляе больш вiдаў рыб, чым ва ўсім басейне Волгі. Астравы маюць вялікае рэкрыацыйнае значэнне. Ужо ў 2000-х тут было размешчана больш за 15 тыс. садова-агародных участкаў, якія наведвалі дзясяткі тысяч жыхароў Хабараўска.           

Пасля распаду Савецкага Саюза тэрыторыя засталася пад юрысдыкцыяй Масквы, якая аддала Кітаю ў 1991-1998 гады каля 600 дробных астравоў і частак сухапутнай тэрыторыі РФ. У тым лiку востраў Даманскі на рацэ Усуры, які ў 1969 годзе быў прадметам ваеннага канфлікту, ініцыяванага кітайскім бокам, спрабаваўшага захапіць гэтыя тэрыторыі ўзброеным шляхам. Перадачу выспаў у рэках Амур і Усуры Пекіну Масква ажыццяўляла на падставе падпісанага яшчэ Міхаілам Гарбачовым ў пачатку 1991 года «Пагаднення аб савецка-кітайскіх межах», якое РФ працягвала выконваць як спадчыннік савецкіх адносін з іншымі дзяржавамі. У 1995 годзе, ў працэсе выканання Масквой абавязацельстваў па гэтаму «Пагадненню», Кітаю перадалі адразу 15000 км² плошчы Расіі ў Прымор’е.           

У 2004 годзе Уладзімір Пуцін і Цзян Цзэмінь заключылі пагадненне аб перадачы КНР чарговага шэрагу тэрыторый РФ. У кастрычніку 2008 года Расія перадала Кітаю заходнюю частку Вялікага Усурыйскага вострава і востраў Тарабараў. Былі ўстаноўлены новыя пагранічныя слупы. Востраў Тарабараў стаў кітайскім Іньлундаа, а частка Вялікага Усурыйскага, якая адышла кітайцам, – Хэйсяцзыдаа. Агульная плошча гэтых тэрыторый складае каля 337 квадратных кіламетраў.            Пасля перадачы астравоў мяжа прайшла па Хабараўску, па яго прыбярэжнай рысе, прычым у самай развітай і населенай яго частцы – у Індустрыяльным раёне. Намеснік дырэктара першага дэпартамента Азіі МЗС Расіі Уладзімір Малышаў заявіў тады, што гэты акт «завяршае ўстанаўленне і юрыдычнае замацаванне ўсёй лініі расійска-кітайскай мяжы, працягласцю 4300 км».

            Амаль адразу ж пасля гэтага, у сакавіку 2009 года ў КНР выйшла кніга калектыва аўтараў «Кітай незадаволены» («Чжунго бу гаасін«), выдадзеная вельмі важкiм нават па кітайскіх мерках тыражом – больш за чвэрць мільёна (270 тыс.) экзэмпляраў (на фота вышэй). Яе назва пераклікалася з назвай другой кнігі на гэту тэму, якая выйшла ў 1996 годзе – «Кітай здольны сказаць «не»» (больш таго ў гэтых прац былі i агульныя аўтары, напрыклад, Сун Цян), i ужо тады ўключыла заяву: «…калі б Хайшэньвей (Уладзівасток. — заўв.) па-ранейшаму знаходзіўся ў нашых руках, тады мы валодалі б нашай самай паўночнай цудоўнай гаванню… а гэта ў велічэзнай ступені спрыяла б росквіту нашага Паўночна-Усходняга Кітая… тады сумленнае і працавітае насельніцтва Кітая распаўсюдзілася б на самыя шырокія і на больш за ўсё годныя засваенні раёны Паўночна-Усходняй Азіі; росквіт жа гэтай часткі СВА з’явілася б радаснай весткай і для народа Расіі».

Кніга «Кітай здольны сказаць “не”» (1996)стала найбольш прадаванай публіцыстычнай кнігай з часу стварэння КНР -толькі за першае дзесяцігоддзе з моманту выдання разышлося больш за 7 млн ​​экзэмпляраў

            Новая кніга, якая з’явілася праз тры месяцы пасля далучэння Кітаем часткі тэрыторыі РФ, была напісана ў вельмi жорсткім і агрэсіўным стылі. Сун Цян растлумачыў, што калі ў 1996-м аўтары першай працы імкнуліся сказаць, што Кітай здольны кіраваць самім сабой, то мэта новага сачынення – паведаміць аб тым, што КНР гатова кіраваць светам. Таксама аўтары заявілі, што Кітай здольны распараджацца сусветнымі рэсурсамі больш эфектыўна, чым любая іншая краіна на планеце, таму ён і мусіць кіраваць светам. А Народна-вызваленчае войска КНР (НВАК) павінна абараняць суверэнітэт Паднябеснай за межамі краіны, а не арыентавацца на абарону сваёй тэрыторыі. НВАК павінна заняцца «камерцыяй з мячом у руках», гэта значыць ісці ў тыя рэгіёны свету, дзе знаходзяцца «карэнныя інтарэсы Кітая», і абараняць гэтыя інтарэсы. Пра тое, што мэтай агрэсіі стане, у прыватнасьці, Расея, напісана амаль наўпрост.           

Іншы з аўтараў кнігі Ван Сяадун напісаў у тым жа 2009 годзе наколькі важна ўзгадаць тэрмін «жыццёвая прастора» і перастаць саромецца таго факта, што ён выкарыстоўваўся Гітлерам для апраўдання нямецкай агрэсіі ў Еўропе. Пра Расію, якую Ван Сяадун наведаў, гаворыцца наступнае: «Я думаў: як жа яны разбазарваюць гэтую велізарную бязлюдную зямлю з яе чарназёмам! Як несправядліва! А нам тут так цесна!».        

    Праз год пасля ўварвання РФ ва Украіну, калi стала зразумела сiлавая iмпатэнцыя пуцiнскай Расii, такія ідэі атрымалі ў КНР новы імпульс. У лютым гэтага 2023 года ў Кітаі была абнародавана новая карта свету. На ёй тэрыторыі РФ, якія нiбы калісьці адышлі да Расійскай імперыі, зноў атрымалі “старыя” кітайскія назвы: Уладзівасток – Хайшэньвей («Марская агурочная бухта»), Хабараўск – Балі, востраў Сахалін – Куэдао, Усурыйск – Шуанчэнцзы, Благавешчанск – Хайланьск Нібучу, Мікалаеўск-на-Амуры – Мяацзэ, хрыбет Станавай – Вайсін аньлін (“Знешні хрыбет Сін’ань”).

         «Кітай нацэліўся на Сібір і на Далёкі Усход» — так выданне Asian Times пракаментавала ў тыя дні і факт публікацыі Міністэрствам прыродных рэсурсаў КНР новых правілаў па тапаніміке карт, паводле якіх 8 гарадам і раёнам «акупаваным Расіяй у канцы XIX і пачатку XX стст.» былі вернуты кітайскія назвы. Заадно аўтары выдання адзначылі: «Дзіўна, што Пекін змяніў правілы для карт у гэты складаны час, на фоне ўмацавання сувязяў з Масквой».            

«Гэтае рашэнне выклікала гарачую дыскусію сярод кітайскіх карыстальнікаў сеткі. Некаторыя нават лічаць: «Урад згадаў гады зневажанняў і вырашыў вярнуць страчаныя тэрыторыі ў будучыні», – напісаў японскі журналіст Yaita Akio, якога працытавалі рэгіянальныя СМІ РФ («АіФ-Прымор’е«). Апошнiя таксама растлумачылі, што «выкарыстоўваць сітуацыю, каб набыць для сябе перавагу – звычайны спосаб дзеяння Кітая… Цяпер сяброўства з Расіяй — выгадная здзелка, але, калі Расія абрынецца, Сі Цзіньпін накладзе вялікую руку на аднаўленне страчаных у мінулым пазіцый … Ван І на днях прыязджаў у Маскву. Усюды паляпваў сябе па грудзях і казаў: «Кітайска-расійскае сяброўства – гэта трывалая скала». Аднак кожны, хто вывучае гісторыю кітайска-расійскіх адносін, ведае, што гэта цэлая энцыклапедыя інтрыг і падмана”.           

Адначасова з перайменаваннем расійскіх гарадоў і тэрыторый у лютым гэтага года, паводле інфармацыі ваеннага аналітыка Чжу Шуфанга (скрын ніжэй), у найбуйнейшым сховішчы рэзерваў Народна-вызваленчай арміі Кітая ў правінцыі Сіньцзян, размешчаным недалёка ад мяжы Расіі, пачалі раскансервоўваць і ўводзіць у у строй артылерыйскую тэхніку. У прыватнасці, гаворка ідзе аб гаўбіцах PLZ-05 калібра 152 мм, аналагах расійскіх 2С19, а таксама аб кітайскіх РСЗА AR1A – аналагах расійскіх РСЗА «Смерч».

         Тады, у лютым, афіцыйнага пацверджання гэтай інфармацыі не было нi з Пекіна, ні з Масквы. Таксама як не было яе сёння з боку Крамля, які у верасні проста «праглынуў язык» — пасля публікацыяй карт на якiх Кітай аб’явіў частку Расіі сваёй тэрыторыяй i адначасовай з гэтым адмовiўся пускаць да сябе расійскіх турыстаў – насуперак заявам Пекіна аб бязвізе!            

Сёння, нягледзячы на дамову паміж РФ і КНР 2008 года, па якім Вялікі Усурыйскі востраў быў падзелены паміж дзвюма краінамі, новыя афіцыйныя карты і картаграфія Кітая ў цэлым адзначаюць ужо ўвесь востраў як самую ўсходнюю кропку кітайскай тэрыторыі. У тлумачальнай запісцы падкрэсліваецца, што «карта складзена ў адпаведнасці з нацыянальнымі стандартамі афармлення межаў Кітая і іншых краін свету«. А Крэмль пасля публікацыі кітайскай карты з анэксаванай расійскай выспай зноў «праглынуў язык».           

Расейскія чыноўнікі не вырашыліся каментаваць публікацыю новых афіцыйных карт Кітая. Нічога не вымавіў на штодзённых брыфінгах прэс-сакратар Крамля Дзмітрый Пяскоў. Прамаўчалі афіцыйны прадстаўнік МЗС Марыя Захарава і намеснік старшыні Савета бяспекі РФ Дзмітрый Мядзведзеў, які раней пагражаў ядзерным апакаліпсісам усім, хто замахнецца на тэрытарыяльную цэласнасць Расіі. Дэпутаты Дзярждумы заяў таксама не рабілі. Адзіным афіцыйным каментаром з боку ўладаў Расіі стала выказванне старшыні міжнароднага камітэта Савета Федэрацыі Рыгора Карасіна, які заявіў, што пакуль не трэба рабіць “заўчасных вывадаў”.           

Пры гэтым кітайская карта, якая рэгулярна публікуецца з 2006 года, у жнiўнi-вераснi 2023-га адразу ж выклікала рэзкія пратэсты шэрагу дзяржаў Азіі – бо Кітай пазначыў на картах разам з Вялікім Усурыйскім востравам як свае і іх тэрыторыі, а таксама Тайвань. Паводле інфармацыі CNN пратэсты адразу ж выказалі Філіпіны, Малайзія і Індыя (за прысваенне Пекінам штата Аруначал-Прадэш і прыгранічнага раёна Аксайчын).           

Чаму гэтага так і не зрабілі ўлады Расіі, некаторыя з тамтэйшых даследчыкаў і СМІ тлумачаць так. Далёкі Усход, які знаходзіцца прыкладна ў сямі тысячах кіламетраў ад федэральнага цэнтра, ў даляглядзе найблізкіх 10-15 гадоў, апроч усіх вядомых трэндаў (дэпапуляцыя, дэградацыя сацыяльнай сферы і інфраструктуры, пагаршэнне і так няпростай транспартнай складнасці з «мацерыковай» Расеяй), адчуе пранікненне кітайскага ўплыву ва ўсе ўзроўні мясцовай улады.            Рэгіянальныя адміністрацыі і органы кіравання будуць непазбежна інфільтраваны «агентамі ўплыву» Пекіна. Гэты працэс ужо ідзе і будзе набіраць максімальныя абароты па меры рэдукцыі магчымасцяў Масквы і агульнай «кітаізацыі» расійскай прасторы. Гэтай вясной маскоўскае выданне «Коммерсантъ» паведаміла: «Галоўнае мытнае ўпраўленне Кітая дадало порт Уладзівасток у якасці транзітнага для тавараў унутранага гандлю. Новаўвядзенні набудуць моц з пачатку чэрвеня, паведаміла прадстаўніцтва МЗС РФ ва Уладзівастоку. У ведамстве ўдакладнілі, што правінцыі Цзілінь і Хэйлунцзян звычайна адпраўляюць свае тавары на поўдзень Кітая праз парты правінцыі Ляанін, адлегласць да якіх па зямлі дасягае каля 1 тыс. км. Цяпер можна будзе вывозіць тавары праз Суйфэньхэ або Хунчунь ва Уладзівасток (да яго каля 200 км), адтуль — па моры ў паўднёвыя рэгіёны КНР».          

  Такім чынам, адразу ж пасля перайменавання на кітайскі манер гэтай зімой, Уладзівасток ужо з вясны адкрыта ўбудоўваецца ва ўнутрыкітайскае эканамічнае жыццё. З пункту гледжання мяккай сілы Пекіна гэта азначае, што ўжо ў наступныя 5-10 гадоў мэр Уладзівастока, яго намеснікі і ўвесь адміністрацыйна-сілавы апарат Прыморскага краю будуць прадстаўлены (цалкам або, як мінімум, часткова) агентамі ўплыву Кітая. Гэта будзе адбывацца марудна, плаўна і без рыўкоў. Прыморскі край і, хутчэй за ўсё, яшчэ некаторыя рэгіёны Далёкага Усходу, будуць урастаць у «Кітайскі свет» усё мацней. Не выключана, што праз нейкі час у гэтых рэгіёнах будзе дапускацца дэ-факта, а затым і дэ-юрэ паралельнае з рублём хаджэнне юаня.           

Што ж тычыцца «захопу Кітаем Сібіры» (з якой КНР практычна не мяжуе) і на якую, па словах Asian Times, Кітай нацэліўся разам з прыбіраннем да рук Далёкага Усходу, то ў рэальнасці ўсё будзе выглядаць таксама будзённа і спакойна, без дыпламатычных пратэстаў, ваенных істэрык і танкавых марш-кідкоў. Пры гэтым Прыморскі край ці Амурская вобласць фармальна могуць яшчэ доўгія гады заставацца часткай тэрыторыі РФ. А ўжо атрымаўшы назву «юанізацыі» працэс засваення кітайцамі рэгіёнаў Далёкага Ўсходу РФ можа і зусім быць названы маскоўскімі прапагандыстамі «прарасейскай з’явай».          

  Адна з прычын – вайна супраць Украіны, развязаная цяперашнімі ўладамі РФ. Дзякуючы ёй жыхароў Далёкага Усходу фактычна прымушаюць арыентавацца на Кітай, звязваць з ім сваю будучыню, бізнес і жыццё дзяцей. Так званы федэральны цэнтр у Маскве агрэсіяй супраць Кіева фактычна навязвае Далёкiм Усходзе «дэглабалізацыю» рэгіёна і ўключэнне яго ў зону Пекіна з дапамогай вышэйзгаданай «юанізацыі». Якая, да таго ж можа прывесці яшчэ невядома да чаго – у маштабах усёй РФ. Тым больш, што МЗС КНР у асобе пасла Кітая ў Францыі Лу Шая вясной гэтага года адкрыта і афіцыйна паставіла пад сумненне перад усім светам суверэнітэт краін, якія выйшлі з Савецкага Саюза, уключаючы саму РФ.           

У красавіку Лу Шай заявіў у эфіры французскага тэлеканала LCI, што краіны былога СССР «не маюць эфектыўнага статусу ў міжнародным праве, таму што няма міжнароднага пагаднення, якое надало б канкрэтную форму іх статусу суверэнных краін«. Аб прыналежнасці Крыма Лу Шай сказаў [цытата па TF1 Info – папулярны французскі вяшчальны канал, які ўваходзіць, як і LCI, у медыягрупу TF1]: «Гэта залежыць ад таго, як вы глядзіце на гэтае пытанне. Ёсць гісторыя. Крым з самага пачатку належаў Расіі. Гэта Хрушчоў падарыў Крым Украіне ў часы Савецкага Саюза». Кітайскі дыпламат таксама заклікаў спыніць «спрэчкі» па пытанні постсавецкіх межаў, але забыўся згадаць, што Хрушчоў тады ж аддаў Кітаю Ляадунскі паўвостраў з Порт-Артурам.           

Сёння ў рамках Далёкага Усходу (і, як мінімум, Прыморскага краю РФ) справа ўжо ідзе да таго, што ў расійскім Уладзівастоку і іншых гарадах у 2030-х гг. насельніцтва стане выкарыстоўваць юані, ездзіць у Кітай без віз, вучыць кітайскую мову, працаваць у кітайскіх фірмах. А чыноўнікі ўсіх рангаў будуць негалосна адбiрацца Пекінам і весці тую палітыку, якую ім падкажуць з поўдня. У наступныя 10-15 гадоў магчыма і плаўнае перасяленне ва Уладзівасток сотняў тысяч кітайцаў. Таксама магчыма атрыманне Кітаем некалькіх вайсковых баз на тэрыторыі Далёкага Усходу. Гэта абумоўлена як агульнай «юанізацыяй» РФ, так і дэградацыяй яе ваеннага складніка на Далёкім Усходзе.           

Расійскі Ціхаакіянскі флот як рэальная баявая сіла перастаў існаваць яшчэ ў мінулым дзесяцігоддзі. Пасля пачатку вайны з Украінай з Далёкага Усходу былі перакінуты на захад усе ці амаль усе колькі-небудзь баяздольныя сухапутныя сілы. Цяпер РФ выграбае з далёкаўсходніх баз захоўвання танкі Т-54, Т-55 і т.п. ваенную тэхніку 60-70-гадовай даўніны. Аднавіць сваю ваенную кампаненту хаця б да ўзроўню 2021 года Масква на Далёкім Усходзе ў агляднай будучыні наўрад ці зможа. Сам Ціхаакіянскі флот можа канчаткова знікнуць ў 2020-х гадах бягучага стагоддзя, а сухапутныя сілы РФ на Далёкім Усходзе і так былі нікчэмнымі. 

© WWW.ceapp.info